Павал Горын-Каляда: савецкі гісторык

Па́вал Во́сіпавіч Го́рын, сапраўднае прозьвішча Каляда́ (15 студзеня 1900, м.

Картуз-Бяроза, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня, цяпер у Берасьцейскай вобласьці — 25 красавіка 1938, Масква, НКУС) — савецкі гісторык, дзяржаўны дзяяч БССР, акадэмік АН БССР.

Павал Горын-Каляда
Павал Горын-Каляда: Біяграфія, Навуковая дзейнасьць, Асноўная бібліяграфія
Дата нараджэньня 15 студзеня 1900(1900-01-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 красавіка 1938(1938-04-25) (38 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзяржаўны дзяяч, палітык
Навуковая сфэра гісторыя і палітычная дзейнасьць[d]
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў сельскую школу (1910) і паступіў у Берасьце-Літоўскую гімназію, якую, аднак, ня скончыў з-за Першай сусьветнай вайны. Сям’я П. В. Горына эвакуявалася ў Арзамас Ніжагародзкай губэрні. Горын працягнуў вучобу ў адной з гімназіяў Ніжняга Ноўгараду.

Па ўстанаўленьні ў Арзамасе савецкай улады П. В. Горын актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтве і абароне новага ладу — летам 1918 г. уступае ў Арзамаскую баявую дружыну, а ў кастрычніку, як адзін зь першых камсамольцаў гораду, быў прыняты ў РКП(б).

На пачатку 1919 року П. В. Горын вяртаецца на Беларусь. Яго выбіраюць чальцом Картуз-Бярозаўскага валаснога рэўкаму, Горын арганізуе і ўзначальвае валасную партыйную арганізацыю. У 1920 року камэндант Пружанаў. Па заняцьці Картуз-Бярозы палякамі Горын ідзе дабраахвотнікам у Чырвоную Армію, служыць палітработнікам. У студзені 1920 року П. В. Горын камандзіраваны на вучобу ў Камуністычны ўнівэрсытэт імя Я. М. Свярдлова, які скончыў ў 1921.

У 1923—1925 П. В. Горын вучыцца ў Інстытуце чырвонай прафэсуры. У гэтыя гады П. В. Горын знаёміцца з прызнаным аўтарытэтам савецкай гістарычнай навукі 1920-х гадоў М. М. Пакроўскім, які значна паўплываў на яго.

У 1925—1930 гадах вучоны сакратар Таварыства гісторыкаў-марксістаў. У 1926—1928 гадах сябра рэдкалегіі часопісу «Историк-марксист», у 1927—1930 — намесьнік рэдактара часопісу «Пролетарская революция». У 1929—1930 гадох дырэктар Інстытуту гісторыі Камуністычнай акадэміі. Старшыня Таварыства палітэмігрантаў Заходняй Беларусі (1926—1928). У 1931—1936 гадох прэзыдэнт БелАН, адначасова дырэктар Інстытуту гісторыі. З 1936 року ў Маскве, загадчык катэдры гісторыі СССР МДУ, рэдактар аддзелу гісторыі Вялікай Савецкай Энцыкляпэдыі.

П. В. Горын праводзіў актыўную дзяржаўную і грамадзкую работу. У 1931—1936 быў сябрам ЦК КП(б)Б і кандыдатам у сябры Бюро ЦК КП(б)Б, сябрам ЦВК і Прэзыдыюму ЦВК Беларускай ССР, быў дэлегатам XVII зьезду ВКП(б) (1934); на XII зьезьдзе Саветаў СССР (1935) быў выбраны сябрам ЦВК СССР.

Арыштаваны 23.8.1937 року па адрасе: вул. Земляны вал, д. 14/16, кв. 64, асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 25.4.1938 за «ўдзел у контаррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да расстрэлу. Расстраляны 25 красавіка 1938 у Маскве на «Камунарцы». Рэабілітаваны 17.9.1955 року.

Навуковая дзейнасьць

Найістотнейшай праблемай савецкай гістарыяграфіі 1920-х гадоў была гісторыя Саветаў у рэвалюцыі 1905—1907 гг. Сярод першых работ, апублікаваных на гэту тэму, манаграфія П. В. Горына «Нарысы па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў у 1905 г.» (1925). Праца напісана пераважна на архіўным матэрыяле, у ёй П. В. Горын спрабаваў высьветліць асноўныя пытаньні гісторыі Саветаў — паходжаньне, дзейнасьць, характар і значэньне для разьвіцьця рэвалюцыі. Раскрыцьцё ролі і значэньня Саветаў П. В. Горын зьвязаў з рухаючымі сіламі рэвалюцыі. Вызначаючы характар рэвалюцыі 1905—1907 гг. як рэвалюцыі буржуазна-дэмакратычнай, ён падкрэсьліваў пры гэтым ролю пралетарыяту як гегемона і правадыра першай расейскай рэвалюцыі.

Вядома, меркаваньні П. В. Горына на рэвалюцыю 1905—1907 гг., выказаныя ў першым выданьні «Нарысаў па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў», былі шмат у чым недасканалымі і супярэчлівымі. У працах гісторыкаў першых гадоў савецкай улады выразна выявіліся цяжкасьці пачатковага этапу станаўленьня савецкай гістарыяграфіі. У наступных выданьнях сваёй працы «Нарысы па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў» (М., 1930; Мн., 1934) П. В. Горын імкнуўся больш поўна вызначыць характар рэвалюцыі і яе асноўныя рысы.

Да дзясятых угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі выйшла кніга П. В. Горына пра барацьбу рабочае клясы за савецкую ўладу («Пралетарыят у 1917 г. у барацьбе за ўладу». М.; Л., 1927). Як адзін з вучняў акадэміка М. М. Пакроўскага, П. В. Горын пасьлядоўна абараняў погляды яго школы. У 1933 г. Горын апублікаваў у Менску працу «М. М. Пакроўскі — бальшавік-гісторык», дзе выказваў погляды М. М. Пакроўскага на першую расейскую рэвалюцыю і Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю.

Дасьледчыцкую працу П. В. Горын сумяшчаў з актыўнай навукова-арганізатарскай, пэдагагічнай і грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Горын быў адным з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў створанага ў 1925 г. таварыства гісторыкаў-марксістаў. Старшынём Таварыства гісторыкаў-марксістаў быў выбраны М. М. Пакроўскі, сакратаром таварыства стаў П. В. Горын.

Актыўна ўдзельнічаў П. В. Горын і ў стварэньні Інстытуту гісторыі Камуністычнай акадэміі, які быў адкрыты ў лістападзе 1929 г. Горын уваходзіў у арганізацыйную камісію па стварэньні інстытуту, увайшоў у склад першай Калегіі — вышэйшага навуковага органу інстытуту.

13 лютага 1931 року П. В. Горын выбраны акадэмікам і прэзыдэнтам Беларускай Акадэміі навук. На гэтай пасадзе раскрыўся ягоны талент буйнога арганізатара навукі. Задачы максымальнага выкарыстаньня дасягненьняў навукі і тэхнікі для разьвіцьця народнай гаспадаркі пастаянна патрабавалі паляпшэньня арганізацыі навукова-дасьледчай дзейнасьці створанай у 1929 г. Акадэміі навук БССР. У 1931 г. з ініцыятывы П. В. Горына была ажыцьцёўлена карэнная рэарганізацыя Акадэміі навук БССР. На АН БССР былі ўскладзены абавязкі па каардынацыі работы ўсіх навукова-дасьледчых установаў, разьмешчаных на тэрыторыі БССР, вызначэньні тэматыкі навуковых дасьледаваньняў і кантролі іх выкананьня. АН БССР станавілася адзіным навуковым рэспубліканскім цэнтрам, дзе канцэнтравалася агульнае кіраўніцтва ўсёй навукова-дасьледчай працай у рэспубліцы.

Дзякуючы намаганьням П. В. Горына з пачатку 1930-х гадоў у акадэміі пачынаецца паскораная падрыхтоўка новых навуковых кадраў, паляпшаецца арганізацыя навучальнага працэсу і падрыхтоўкі асьпірантаў. Толькі ў 1931—1935 гадах асьпірантуру Акадэміі навук скончыла больш за 150 чалавек, што значна ўплыла на рост агульнай колькасьці навуковых супрацоўнікаў. Удасканальвалася структура АН БССР, ужо да 1935 г. у яе сыстэме налічвалася 17 навукова-дасьледчых інстытутаў і шэраг іншых навуковых устаноў.

На пачатку 1930-х гадоў пачалося будаўніцтва галоўнага і лябараторнага карпусоў. Пастаянна павышалася ступень аснашчанасьці інстытутаў навуковым абсталяваньнем. Усё гэта стварала спрыяльныя ўмовы для плённай дзейнасьці вучоных.

У 1930-я гады асноўная ўвага засяроджвалася на пошуках сыравінных рэсурсаў і карысных выкапняў у БССР, вывучэньні глебаў і распрацоўцы мерапрыемстваў па павышэньні ўраджайнасьці сельскагаспадарчых культур, вывучэньні хвароб бульбы, распрацоўцы пытаньняў філязофіі, гісторыі, літаратуры, мовазнаўства.

Акадэмік АН БССР П. В. Горын прадстаўляў савецкую гістарычную навуку на міжнароднай арэне. Горын уваходзіў у склад савецкай дэлегацыі на VII міжнародным гістарычным кангрэсе ў Варшаве (1933), дзе выступіў з дакладам пра нацыянальную палітыку Расейскай імпэрыі ў Польшчы.

У пэрыяд працы ў Акадэміі навук БССР П. В. Горын узначальваў таксама Інстытут гісторыі і быў адным з рэдактараў выданьня на беларускай мове 12-томнага збору твораў У. І. Леніна.

У сьнежні 1935 г. Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў П. В. Горына намесьнікам старшыні Камітэту па загадваньні навуковымі і навучальнымі ўстановамі ЦВК СССР. У сувязі з гэтым назначэньнем у лютым 1936 Горын быў вызвалены ад абавязкаў прэзыдэнта Беларускай Акадэміі навук і пераехаў у Маскву.

Асноўная бібліяграфія

Аўтар больш за 20 навуковых працаў.

  • Пролетариат в 1917 г. в борьбе за власть. — М.; Л., 1927;
  • М. Н. Покровский — большевик-историк. — Мн., 1933;
  • Нарысы па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў у 1905 годзе. — Мн., 1934 (1-е выд. на руск. мове: М., 1925);
  • Нарысы па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў у 1905 годзе. — Мн.: Выд-ва Бел. акад. навук, 1934.

Памяць

Імем П. В. Горына названыя вуліцы ў Бярозе і Пружанах. У 2000 на будынку Інстытуту гісторыі НАН Беларусі ўстаноўлена памятная шыльда.

Крыніцы

Літаратура

  • Возвращенные имена. — Мн.: Наука и техника, 1992;
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.;
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.;
  • Падлужны А. І., Сташкевіч М. С., Токараў М. У. Павел Восіпавіч Горын (Да 100-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2000. № 1;
  • Президент Академии наук академик П. О. Горин: выступления и статьи, посвященные 100-летию со дня рождения. — Мн., 2001;
  • Сербента В. А., Токараў М. У. Памяці акадэміка АН БССР П. В. Горына // Весці АН БССР. Серыя грам. навук. 1980, № 1;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2

Tags:

Павал Горын-Каляда БіяграфіяПавал Горын-Каляда Навуковая дзейнасьцьПавал Горын-Каляда Асноўная бібліяграфіяПавал Горын-Каляда ПамяцьПавал Горын-Каляда КрыніцыПавал Горын-Каляда ЛітаратураПавал Горын-КалядаАН БССРГарадзенская губэрняГісторыкДзяржаўны дзяячКартуз-БярозаПружанскі павет (Гарадзенская губэрня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер ПуцінГорадняРэя (міталёгія)СымпсаныВуліца Карла Маркса (Менск)БакаляўрВінцэнт ДмахоўскіКардыялёгіяАдвечным шляхамВухаЭнэргіяЯкуб КоласІзраільGoogle ChromeВалянцін БакфаркНяміга (гістарычна-архітэктурны комплекс)Азартная гульняВыслоўеБел-чырвона-белы сьцягБісэксуальная парнаграфіяШтраўсбэргКунілінгусДзень Перамогі1992Уйгурская моваРобэрт ФростБудынакЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Алі ХамэнэіПершая сусьветная вайнаПлошчаАднародныя часьціны сказуHandMade (гурт)Гётынгенскі ўнівэрсытэт1200ЛіцьвіныПарнаграфія-гонзаАтрад (біялёгія)Фрунзэнская РУУС (Менск)Яўгенія ПфляўмбаўмЛексычнае значэньнеСям’яСусьветнае павуціньнеТутэйшыя (выраз)МаяміБеларусізацыяВалачобнікіЛязьбійская парнаграфіяУкраінаАвіньёнУзброеныя сілы РасеіЧычэн-Іца1950Гі дэ МапасанСэна (Бэльгія)МагілёўАзотПохваApple Inc.Анопаль (вёска)ВіцебскВадазборВэб-дызайнМанейкаКаляды🡆 More