Отакар Бржэзіна (па-чэску: Otokar Březina, сапраўднае імя Вацлаў Ебавы; 13 верасьня 1868 — 25 сакавіка 1929) — чэскі паэт.
Отакар Бржэзіна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 верасьня 1868[…] |
Памёр | 25 сакавіка 1929[…] (60 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, настаўнік, эсэіст, празаік |
Жанр | паэзія |
Мова | чэская мова |
Узнагароды | |
Нарадзіўся ў мястэчку Пачаткі. Першыя літаратурныя спробы, выдаваныя пад псэўданімам Вацлаў Даншаўскі, адносяцца да гадоў навучаньня ў гімназіі ў Тэлчы (1883—1887). Першыя апублікаваныя вершы маюць эпічны характар і зь лёгкім сацыяльным падтэкстам апісваюць звычайныя жыцьцёвыя гісторыі. У прозе трымаецца наіўна-бадзёрага гумару, з дапамогай якога спрабуе намаляваць розныя чалавечыя тыпы. У прозе адчувальны ўплыў Яна Нэруды. Пасьля заканчэньня гімназіі працуе настаўнікам, жыве на самоце з пачуцьцём адзіноты і нерэалізаванасьці.
У 1887—1892 гадах піша пераважна прозу. Адмаўляецца ад гумарыстычнага тону, творы гэтага пэрыяду носяць прыкметы натуралізму, галоўнымі матывамі стаюцца сьмерць, згадкі пра мінулае і непераадольная адзінота. Навэлы «Důležitý den života příštipkáře», «Protější okno».
У 1890—1891 гадах узьнікае «Román Eduarda Brunnera», які аўтар праз год сам зьнішчыў. Няўдача гэтага раману, у які Отакар Бржэзіна ўкладаў шмат аўтарскіх надзеяў, стала прычынай творчага крызісу. Ён захапляецца Бадлерам і Шапэнгаўэрам, у творах пераважаюць пэсымістычныя, мэлянхалічныя настроі. Прымае Шапэнгаўэрава ўяўленьне пра сьвет як абсалютны самападман і ілюзыю. У гэты час узьнікае тэорыя арыстакратычнай выключнасьці мастацтва. Отакар Бржэзіна стаецца з рэалістычнага празаіка паэтам-сымбалістам.
У гэты час чэская літаратура перажывала крызіс і стаяла на парозе неабходнасьці пераходу да новых мастацкіх сродкаў. Шмат паэтаў рэзка зьмяняюць характар сваёй творчасьці (Антанін Сова, Карэл Главачэк, Станіслаў Костка Нойман, Іржы Карасэк зь Львовіцаў), пачынаецца новая эпоха ў літаратурнай крытыцы (Францішак Ксавэр Шальда).
У 1907 годзе Отакар Бржэзіна перастае займацца літаратурнай творчасьцю.
Два разы (у 1924 і 1928 гадах) быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
Паэтычная творчасьць Отакара Бржэзіны, знаходзячыся на памежжы мастацтва і філязофскай мэдытацыі, належыць да каштоўнасьцяў эўрапейскага літаратурнага сымбалізму. Цалкам у суладзьдзі з сымбалістычнай тэорыяй паэт успрымаў рэлігійныя факты як сымбалі. Хаця канстанты аўтарскага мастацкага сьвету знаходзяцца пад пэўным уплывам хрысьціянства, ягоны духоўны сьвет не кіруецца законамі хрысьціянскай духоўнасьці, а прасякнуты духоўнасьцю філязофскага ідэалізму. Літаратурная творчасьць Отакара Бржэзіны знаходзіцца на вяршыні чэскага сымбалізму. Сымбалісцкія сродкі выразнасьці ў паэта хутка аўтаматызаваліся, ператвараліся ў мэтафарычныя клішэ, праз гэта сымбалізм хутка страчваў сваю мастацкую сутнасьць. Таму многія паэты ў хуткім часе адышлі ад сымбалізму (Антанін Сова), а новае пакаленьне ўжо стаіць на новых, антысымбалісцкіх пазыцыях (Франя Шрамэк, Францішак Гельнэр, Віктар Дык, Карэл Томан)
Отакар Бржэзіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Отакар Бржэзіна, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.