Мастацтва Сымбалізм: мастацкая плынь

Сымбалі́зм:

  1. у шырокім сэнсе — мастацкі мэтад, які палягае ў сыстэматычным карыстаньні дзеля выражэньня пэўнае ідэі вобразамі ці знакамі (сымбалямі), асацыяванымі з гэтай ідэяй (у гэтым сэнсе сымбалізм распаўсюджаны, напрыклад, у мастацтве Сярэднявечча ды Рэнэсансу);
  2. у больш вузкім сэнсе — кірунак у літаратуры й выяўленчым мастацтве другой паловы XIX стагодзьдзя, у якім мэтад сымбалізму зьяўляецца базавым.

Сымбалізм як мастацкі стыль узьнік у сярэдзіне XIX стагодзьдзя як альтэрнатыва рэалізму ды натуралізму. Непасрэднымі яго папярэднікамі лічацца Шарль Бадлер ды Эдгар Алан По, першымі сымбалістамі — францускія паэты Поль Вэрлен, Арцюр Рэмбо, Стэфан Малярмэ. У 1886 годзе Жан Марэа апублікаваў «Маніфэст сымбалізму», у якім дэкляруе непрыманьне простага апісаньня фактаў, імкненьне адлюстраваць ідэальнае, знайсьці форму, якая здолее максымальна раскрыць гэты ідэал. Тэксты паэтаў-сымбалістаў шматзначныя, багатыя на мэтафары, у іх часта сустракаюцца містычныя матывы, тэмы сьмерці, нематэрыяльнага сьвету. Першым сымбалістам уласьцівая дэкадэнцкая эстэтыка, у пазьнейшых аўтараў гэта менш прыкметна.

Да сымбалізму належыць, альбо адчула яго моцны ўплыў, творчасьць такіх аўтараў, як М. Мэтэрлінк, Э. Вэрхэрн, П. Адам, Ў. Блэйк, О. Ўайлд, Ў. Ейтс, Т. Эліёт, К. Бальмонт, В. Брусаў, Д. Меражкоўскі, А. Блок і шмат іншых. Рысы сымбалізму можна заўважыць у творчай спадчыне беларускіх паэтаў — Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна.

Нарадзіўшыся ў межах літаратуры, сымбалізм пранік і ў іншыя галіны мастацтва. Вядомыя мастакі-сымбалісты — Г. Маро, А. Рэдон, А. Фантэн-Лятур, Л. Бакст. Да сымбалізму часам адносяць скульптуру А. Радэна і жывапіс Э. Мунка. У музыцы адбітак сымбалізму нясуць творы К. Дэбюсі, Р. Вагнэра. У першыя гады XX стагодзьдзя сымбалізм паступова губляе папулярнасьць, і да пачатку першай сусьветнай вайны (1914) фактычна саступае месца новым, мадэрністычным мастацкім плыням.

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Корань (мовазнаўства)17 красавікаМаксім ЛужанінБруліІгуменАтмасфэрны ціскВіларогРаіса БаравіковаДзень жартаўТым Бэрнэрз-ЛіАнтон ЛёсікСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікВялікае Княства ЛітоўскаеЛезьбіянстваБанк гандлёвы капіталБраніслаў ТарашкевічАнатоль ВярцінскіГорадПалестынаСьцяг ГрузііДразды (гурт)Аляксей ДудараўЯкасныя прыметнікіІмёны ліцьвінаўАдлігаПарнаграфіяГайла (імя)Аляксандра і Канстанцін13 красавікаКінаконгЛацінская моваМікалай МатукоўскіНароўляІсус ХрыстосСэксВымяІдыліяАлаіза ПашкевічСмаргонская мядзьведжая акадэміяЯнка СіпакоўПлоцевы актАбрэвіяцыяСельская газэтаКанстытуцыя БеларусіУкраінская моваВагінальны сэксMozilla FirefoxГрупавы сэксДавыд ГарадзенскіЯзэп ЛёсікАўтаномны край Косава і МятохіяБел-чырвона-белы сьцягОйча нашРасейская рэспублікаАбудАлтайВалерыя КуставаКатэдра Парыскай Божай МаціАльгімонт@The EerieВасілеўскаяШтучны інтэлектСьляпун букавінскіВэнэра (міталёгія)Пэрсыдзкая моваМэркурНастаўнікВольга КараткевічАлесь КажадубЦмокБераПрацяжнікБайкаЮрась Сьвірка🡆 More