Нэлсан Алівэйра: партугальскі футбаліст

Нэ́лсан Міге́л Ка́штру Алівэ́йра (па-партугальску: Nelson Miguel Castro Oliveira; нарадзіўся 8 жніўня 1991 году, Барсэлуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клюбу «Віторыя» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Нэлсан Алівэйра
Нэлсан Алівэйра: Кар’ера, Дасягненьні, Крыніцы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 жніўня 1991(1991-08-08) (32 гады)
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Віторыя Гімарайнш
Нумар 79
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2016
2010
2010—2011
2012—2013
2013—2014
2015
2015—2016
2016—2019
2019
2019—2021
2021—2023
2023—2024
2024—
Бэнфіка
Рыю Аві (арэнда)
Пасуш дзі Фэрэйра (арэнда)
Дэпартыва (арэнда)
Рэн (арэнда)
Сўонсі Сіці (арэнда)
Нотынггэм Форэст (арэнда)
Норыдж Сіці
Рэдынг (арэнда)
АЕК
ПАОК
Коньяспор
Віторыя Гімарайнш
12 (0)
10 (0)
23 (4)
30 (4)
30 (8)
10 (1)
28 (9)
65 (19)
10 (3)
52 (20)
37 (7)
15 (0)
7 (1)
Зборныя
2012—2017 Партугалія 17 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
31 жніўня 2017.

Кар’ера

Клюбная

Нэлсан Алівэйра зьяўляецца выхаванцам клюбу «Брага». Ва ўзросьце 15 гадоў ён перайшоў у «Бэнфіку». Улетку 2008 году ён дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў таварыскай сустрэчы супраць клюбу «Эштарыл». Таксама галоўны трэнэр «Бэнфікі» Кіке Санчэс Флёрэс выклікаў яго ў склад на матч Кубка УЭФА супраць італьянскага «Напалі», дзе ён, аднак, на поле не выйшаў. Пасьля гэтага, Алівэйра вярнуўся ў моладзевы склад клюбу. У студзені 2010 году форвард, на правах арэнды, перайшоў у «Рыю Аві», дзе дэбютаваў 7 лютага ў матчы з «Лэйшойншам», выйшаўшы на замену за 10 хвілін да канца сустрэчы. 12 жніўня таго ж году Нэлсан быў арандаваны іншым клюбам, «Пасуш дзі Фэрэйра». 12 верасьня футбаліст дэбютаваў у новай камандзе ў гульні супраць «Марытыму» (1:1), а празь месяц прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы гол прамым ударам са штрафнога ў матчы з «Навалам» (2:1).

У 2011 годзе нападнік вярнуўся ў «Бэнфіку», дэбютаваўшы ў афіцыйнай гульні з «Партыманэнсі» на Кубак Партугаліі. 18 студня Алівэйра ўпершыню правёў увесь матч за «Бэнфіку» ў гульні супраць клюбу «Санта-Клара» на Кубак лігі (2:0). Празь месяц форвард забіў за клюб першы мяч у браму «Марытыму» ў матчы Кубка Лігі. У складзе Бэрфікі ўдзельнічаў у фінальнай частцы Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоў, у якой адзначыўся голам у браму «Зэніту». 31 ліпеня 2012 году Алівэйра на правах арэнды перайшоў у гішпанскі «Дэпартыва». 20 жніўня Нэлсан дэбютаваў у Ля Лізе матчам супраць «Асасуны». У гэтым матчы Алівэйра забіў свой першы гол за галісіянцаў, а на 90 хвіліне ў адным контарнападаў забіў і другі мяч.

26 ліпеня 2013 году Алівэйра быў аддадзены ў арэнду клюб Лігі 1 «Рэн», дзе за сэзон здолеў забіць 8 галоў. 23 сьнежня 2014 году на афіцыйным сайце «Бэнфікі», зьявілася інфармацыя, што гулец правядзе рэшту сэзону ў клюбе «Сўонсі Сіці».

22 студзеня 2019 году перайшоў у «Рэдынг» на правах арэнды і ў першым матчы адразу забіў гол у браму ФК Болтан У складзе «Рэдынгу» атрымаў траўму, калі абаронца Астан Вілы Тайран Мінгз наступіў яму на твар.

20 ліпеня 2019 году перайшоў у склад грэцкага клюбу «АЕК Атэны». У студзені цікавасьць да нападніка праяўляў клюб «Ўулвэргэмптан». Гульню Алівэйры ацэньваюць як стыль Зэ Луіша.

Міжнародная

29 лютага 2012 году Алівэйра дэбютаваў у першай зборнай краіны ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы. Удзельнічаў у Чэмпіянаце Эўропы 2012 году, у якім дайшоў да паўфіналу.

Дасягненьні

«Бэнфіка»:

  • Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012
  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2014

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Нэлсан Алівэйра Кар’ераНэлсан Алівэйра ДасягненьніНэлсан Алівэйра КрыніцыНэлсан Алівэйра Вонкавыя спасылкіНэлсан АлівэйраВіторыя ГімарайншЗборная Партугаліі па футболеПартугальская моваПартугалія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖурналістАўстраліяАрыштСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЦмокІван ПташнікаўПорнгабМагістраль М10 (Беларусь)БалалайкаАльпыАнатоль ДзятлаўВедыЛінда ГамільтанГарэлкаБісэксуальная парнаграфіяQR-кодBПапугаепадобныяЖабінкаПарнафільмГратэскВікіпэдыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПрыпяцьВасіль ЖуковічНа чужынеМужчына зьверхуМаксім КраўцоўІзраільКастусь КаліноўскіАлтайСлуцкі збройны чынНапалеон I БанапартПадзелы Рэчы ПаспалітайШылаплавіРамантызмПрапойскАнгельская моваКарлес ПудждэмонБаранавіцкі раёнДзяржава ПалестынаФёдар I ІванавічКлясаМабілізацыяФранцыяАлег СалтукГіпэртаніяНямецкая моваЖыве Беларусь!Беларуская музычная альтэрнатываЎэмбліEnejHTMLЛетувізацыяRadzima.orgЛацінкаКрытычнае мысьленьнеКанюшынаБаўгарыя🡆 More