Навум Саламонавіч Перкін (15 лютага 1912, Тураў, Мазырскі павет, Менская губэрня — 2 кастрычніка 1976) — беларускі літаратуразнавец.
Навум Перкін | |
Дата нараджэньня | 2 (15) лютага 1912 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 кастрычніка 1976 (64 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, пісьменьнік, літаратурны крытык, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства і літаратурная крытыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Узнагароды |
Нарадзіўся 15 лютага 1912 году ў мястэчку Тураў Мазырскага павету Менскай губэрні (цяпер — Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць) у сям’і саматужніка. У 1928 годзе паступіў у Гомельскі пэдагагічны тэхнікум, але з другогага курса вымушаны быў пайсьці працаваць настаўнікам сельскай школы. У 1929—1931 гадох настаўнічаў у пачатковых школах на Гомельшчыне.
У 1936 годзе скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, у 1941 годзе — асьпірантуру пры гэтым інстытуце. Удзельнік нямецка-савецкай вайны — з 1941 году на фронце, з 1942 году ў партызанах на Браншчыне, з 1944 году ізноў на фронце. Быў двойчы паранены.
З 1946 году — навуковы супрацоўнік, у 1963—1976 — загадчык сэктару ўзаемасувязяў літаратур Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філялягічных навук, прафэсар. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1954 году.
Дэбютаваў у друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1946 годзе. Пісаў на расейскай і беларускай мовах. Аўтар працаў «Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасьць» (1951), «Творчасьць Пятруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцьця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х гадоў: Праблемы сацыялістычнага рэалізму» (1960), «У сям’і братэрскіх літаратур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Чалавек у савецкім рамане» (1975), брашуры «Пятро Глебка» (1955), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Абсягі думкі» (1979). Апублікаваны аўтабіяграфічныя мастацкія творы «Хлопчык з мястэчка» (1981) і «Я стаў партызанам» (1982).
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Гісторыі савецкай шматнацыянальнай літаратуры» (1970—1971), суаўтар дакладаў да III Міжнароднага зьезду славістаў «Асноўныя асаблівасьці развіцьця сучаснай беларускай літаратуры» (з В. Івашыным, 1958) і да V — «Беларускапольскія ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з А. Лойкам, 1969), а таксама падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (з Ю. Пшырковым, 1959—1973).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Навум Перкін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.