Мікалай Казюк

Мікала́й Васі́левіч Казю́к (1898, Корчыцы, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня, цяпер Кобрынскі раён, Берасьцейская вобласьць — ?) — дырэктар БДІНГ у 1937—1938.

У 1915 зьехаў у Расею ў пошуках працы. У 1918 добраахвотнікам уступіў у Чырвонае Войска, ваяваў на франтох Грамадзянскае вайны. У 1919 быў кантужаны і дэмабілізаваны ў Саратаў, адкуль накіраваны на вучобу ў Маскву. Вучыўся на рабфаку і працаваў рабкарам у газэце «Рабочая Москва».

У 1924 паступіў у інстытут журналістыкі і працаваў у газэце. Пасьля сканчэньня інстытуту працаваў у часопісе ЦК ВКП(б) «Деревенский коммунист». Да 1932 працаваў у Сельгасгізе загадчыкам агравытворчага аддзелу й вучыўся ў асьпірантуры. Затым працаваў у ЦК ВКП(б) інструктарам культпрома і ў аддзеле друку. У 1936 г. быў пераведзены на працу ў ЦК КП(б)Б на пасаду загадчыка аддзелу друку выдавецтваў. У лістападзе 1937 прызначаны дырэктарам БДІНГ. 28 ліпеня 1938 быў арыштаваны па абвінавачваньні ў прыналежнасьці да контррэвалюцыйнае арганізацыі.

Падчас сьледзтваў прад’яўленае яму абвінавачваньне не знайшло свайго пацьверджаньня, і 8 сакавіка 1939 Казюк быў вызвалены з-пад варты.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

189819371938БДІНГБерасьцейская вобласьцьГарадзенская губэрняКобрынскі павет (Расейская імпэрыя)Кобрынскі раёнКорчыцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СірэйкаПётар МашэраўУладзімер СьцяпанБыў. Ёсьць. БудуПрыбытакРодныя гоні (1927)ХарэйАзіяФранцішак СкарынаАляксандар КосінецЯкасныя прыметнікіЛетувізацыяЖыдыІнфармацыйныя тэхналёгііКанстытуцыя ССРБ 1919 годуДобасна (рака)КсэнафобіяВіктар МарціновічПрэзыдэнт Беларусі@АркаРадзівілыСувязь (тэхніка)ДублінГабрэйская аўтаномная вобласьцьСтаніслаў ШушкевічДыялекты беларускай мовыСаньнікаваАнархізмМаркетынгУзброеныя сілыБеларусьHonda JazzЛюдміла СільноваМэтэароідУнітарная дзяржаваУладзіслаў СыракомляКазаньМіхал ВітушкаГрупавы сэксПятрусь БроўкаC++Кобрынскае княстваТаварыства беларускай школыКобрыньБабёрБібліяНіл ГілевічУсебеларускі народны сходПарнаграфія ў ІталііПарнаграфія-гонзаПарк цёмнага небаНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАПаўлінка (п’еса)Зіновій ПрыгодзічНовы замак (Горадня)Вячаслаў АдамчыкІгнат Канчэўскі2020Загляне сонца і ў наша аконцаВікіпэдыяНікатынМілянМажэлаТодар КляшторныЖамойтыКушмакЭлектроніка🡆 More