Фільм, 2022 Любоў Збаўленчая: фільм ЗША 2022 року

„Любо́ў збаўле́нчая“ (па-ангельску: Redeeming Love) — хрысьціянскі рамантычны вэстэрн рэжысэра Ды Джэя Каруза, прадстаўлены ў 2022 року.

Фільм заснаваны на аднайменным рамане Фрэнсын Рывэрз 1991 року, які апавядае гісторыю біблійнага Асіі, перанесеную на амэрыканскі Дзікі Захад у часы залатой ліхаманкі. Галоўныя ролі выканалі Эбігэйл Коўэн, Том Льюіс і Логан Маршал-Грын.

Любоў збаўленчаяФільм, 2022 Любоў Збаўленчая: Сюжэт, У ролях, Вытворчасьць
па-ангельску: Redeeming Love
Жанр экранізацыя раману[d], вэстэрн[d] і фільм пра каханьне[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Любоў збаўленчая
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джым Пэйдж[d]
Вытворчасьць Pinnacle Peak Pictures[d] і Mission Pictures International[d]
Распаўсюд Universal Pictures
Дата выхаду 2022
Працягласьць 134 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Прыбытак $9,4 млн
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Сюжэт

Фільм, 2022 Любоў Збаўленчая: Сюжэт, У ролях, Вытворчасьць  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Сара па мянушцы «Анёл», якую прадалі сутэнэру ў васьмігадовым веку, выжывае ў каліфарнійскім сьвеце 1850-х. Дагэтуль ад мужчынаў яна ведала толькі занядбаньне. Ейны бацька, Алекс Стафард, не хацеў ейнага нараджэньня, бо мае ўласную сям’ю, а ейная маці Мэй была ягонай каханкай. Калі Алекс кінуў іх, Мэй паступова згасала і ўрэшце памерла на вачах у Сары.

Цяпер Анёлу васемнаццаць, і, працуючы прастытуткай, яна лічыць, што ведае ўсё пра мужчынаў і як іх задаволіць. Аднойчы да іх прыходзіць ейны бацька, і яна сьвядома займаецца зь ім сэксам, каб адпомсьціць за маці. Пазьней, зразумеўшы, што гэта была ягоная дачка, Алекс учыняе самагубства.

У гэты час Бог адказвае на малітву фэрмэра Майкла Асіі, загадваючы таму ўзяць Анёла ў жонкі. Майкл прыходзіць у бардэль да Анёла і паведамляе пра свой намер. Пасьля першай зьбянтэжанасьці яна высьмейвае ягоныя намеры, але Майкл абяцае прыходзіць яшчэ. Пасьля зьбіцьця сутэнэрам амаль да сьмерці Анёл пагаджаецца стаць Майклавай жонкай; той забірае да сябе і адхаджвае яе. Акрыяўшы, яна зьдзіўленая паводзінамі Майкла, непадобнага да ўсіх іншых мужчынаў у ейным жыцьці: ён працягвае ёй апекавацца і не патрабуе сэксу. Не разумеючы і таму баючыся яго, пры першай магчымасьці Анёл зьбягае, але Майкл яе даганяе і пераконвае вярнуцца.

Калі ў госьці да іх прыяжджае Майклаў зяць Пол, то адразу пазнае ў Анёле былую прастытутку. Скарыстаўшыся магчымасьцю зьехаць зь ім, яна вымушаная разьлічыцца з Полам за паездку ўласным целам. Вярнуўшыся ў места, Анёл зноў вяртаецца да старога занятку. Разьюшаны Майкл знаходзіць яе ў бардэлі, што хутчэй прыносіць Анёлу ўжо палёгку і дапамагае ім пачаць наладжваць стасункі. Упершыню Анёл адкрывае Майклу сваё мінулае.

Аднак Анёл уцякае ад Майкла яшчэ раз. Гэтым разам яна лічыць, што такім чынам можа зрабіць яго шчасьлівым: Майкл марыць пра дзяцей, а яна больш ніколі ня зможа іх мець. Такім чынам, яна спадзяецца, што Майкл знойдзе сабе лепшую сужэнку. Гэтым разам Майкл вырашае яе не шукаць, каб яна сама магла выбіраць свой лёс. Праз тры гады яе нарэшце знаходзіць Пол, які асэнсаваў сваю віну і вяртае Анёла Майклу.

Дома Анёл раскрывае Майклу апошняе самае таемнае, што ў яе ніхто ня мог забраць — сапраўднае імя. Бог дабраслаўляе іхнюю сям’ю, цудам даючы ім дзяцей і росквіту, і яны маюць шчасьлівае жыцьцё.

Фільм, 2022 Любоў Збаўленчая: Сюжэт, У ролях, Вытворчасьць  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях

Актор Роля
Эбігэйл Коўэн Анёл Анёл
Том Льюіс Майкл Асія Майкл Асія
Логан Маршал-Грын Пол Пол
Фамке Янсэн Герцагіня Герцагіня
Ніна Добрава Мэй Мэй
Эрык Дэйн герцаг герцаг
Ліві Бэрч Сара Стэфард Сара Стэфард
Брэндан Арэ Магаўэн Магаўэн
Ке-сі Ву Мэй Лін Мэй Лін
Джэймі-Лі О’Донэл Лакі Лакі
Таня ван Граан Салі Салі
Клайд Бэрнінг Рэб Рэб
Джош Тэйлар Алекс Стафард Алекс Стафард
Ўілі Ўотсан Джон Олтмэн Джон Олтмэн
Лорэн Макгрэгар Элізабэт Олтмэн Элізабэт Олтмэн
Данія дэ Вільерс Мірыям Олтмэн Мірыям Олтмэн
Тая Ронэн Абэльс Рут Олтмэн Рут Олтмэн
Нікаляс Паўлінг Вэрджыл Гарпэр Вэрджыл Гарпэр

Вытворчасьць

Пісьменьніца Фрэнсын Рывэрз, аўтарка раману „Любоў збаўленчая“, разам з рэжысэрам Ды Джэем Карузам стала і аўтаркай сцэнару да фільму. Прадусарамі сталі Сындзі Бонд і Сайман Сўорт, якія дагэтуль разам працавалі над фільмам „Я магу толькі марыць“, а таксама Брытані Ёст, Майкл Скот ды Ўэйн Фіцджон.

Здымкі ладзіліся ў Кейптаўне (Паўднёва-Афрыканская рэспубліка) і скончыліся ў сакавіку 2020 року.

8 лютага 2022 року фільм выйшаў у лічбавым фармаце, а 8 сакавіка — на Blu-ray і DVD-носьбітах.

Ацэнкі

Прэм’ера фільму ў кінатэатрах адбылася 21 студзеня 2022 року адначасна з „Каралеўскай дачкой“. У першы тыдзень пракату зарабіў $3,5 млн і стаў чацьвертым паводле збораў; за другі тыдзень зарабіў яшчэ $1,77 млн, а за трэці — $1 млн. На чацьвертым тыдні „Любоў збаўленчая“ пакінула першую дзясятку прыбытку з пракату, зарабіўшы $354 835.

На агрэгатары водгукаў Rotten Tomatoes фільм мае 12% ухвалы ад 26 крытыкаў, сярэдні рэйтынг — 3,9/10.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Фільм, 2022 Любоў Збаўленчая СюжэтФільм, 2022 Любоў Збаўленчая У роляхФільм, 2022 Любоў Збаўленчая ВытворчасьцьФільм, 2022 Любоў Збаўленчая АцэнкіФільм, 2022 Любоў Збаўленчая КрыніцыФільм, 2022 Любоў Збаўленчая Вонкавыя спасылкіФільм, 2022 Любоў ЗбаўленчаяАнгельская моваВэстэрнДзікі ЗахадКніга прарока АсііЛюбоў збаўленчая (раман)Фрэнсын РывэрзХрысьціянства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Джынсавая рэвалюцыяГарадзенская вобласьцьРожаваJavaВацлаў ЛастоўскіОпсаПагоня (песьня)Летува29 красавікаБеларуская Народная РэспублікаУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаУкраінскае ПалесьсеМакс Шчур24 красавікаІмёны ліцьвінаўПрыдатак (мовазнаўства)МастаўтЗлучаныя Штаты АмэрыкіРужанецЯўгенія ПфляўмбаўмГомельМіжнародны стандартны кніжны нумарUbuntuЯнка СіпакоўВусякі27 красавікаАнтонімыБеліца (Жлобінскі раён)Каліфарнійскі тэхналягічны інстытутЯгінтСакрат ЯновічВіялянчэльЛетувісыМаксім ГарэцкіЮрка МонічБеларуска-літоўскія летапісыАрубаВячаслаў АдамчыкБДСМНазоўнікМайкрасофтЯн ЦывінскіАнгельшчынаПэнтгаўс (часопіс)Парнаграфія ў БеларусіВэб-сэрвэрГарбатаСан-ФранцыскаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўПалешукіПершая сусьветная вайнаКарэйская моваСалатная цыкорыяГолас Часу (1945)Ігар ТурВагінальны сэксЮры БеленькіРаскіданае гняздо (п’еса)Генадзь Валер’евіч ШутаўЖанчына зьверхуГішпаніяАршанскі чыгуначны вузелЖырандоляКона.neСувязь (тэхніка)Лявон Вашко🡆 More