Леанід Тышко

Леанід Барысавіч Тышко (9 лістапада 1945, Берасьце) — беларускі музыка, паэт, артыст вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры» (бас-гітара, бэк-вакал, вершы, 1968—1981), адзін з заснавальнікаў айчыннай школы ігры на бас-гітары.

Заслужаны артыст БССР.

Леанід Тышко
Леанід Барысавіч Тышко
Дата нараджэньня 9 лістапада 1945 (78 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства СССР
Беларусь
Ізраіль
Месца вучобы
Прафэсія музыка
Жанры фольк-рок
Інструмэнты бас-гітара
Гурты Лявоны, Песьняры
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР

У 1964 скончыў музычную вучэльню ў Берасьці па клясе домры.

Службу ў шэрагах Савецкай арміі праходзіў ва Ўруччы разам з будучымі музыкамі «Песьняроў» Уладзімерам Мулявіным і Валерам Яшкіным. Затым разам зь імі працаваў у філярмоніі ў Менску, дзе былі інструмэнталістамі, потым сталі акампануючай групай у жаночым ансамблі «Лявонiха». У 1968 увайшоў у склад ВІА «Лявоны». У 1970 годзе менавіта бас-гітарыст Леанід Тышко прапанаваў зьмяніць назву ансамбля «Лявоны» на новую — «Песьняры».

У сакавіку 1981, пасьля вялікіх гастроляў па Лацінскай Амэрыцы і ўзьніклых там непаразуменьняў, добраахвотна пакінуў «Песьняры». Стаў другім музыкам з «залатога складу» ансамбля, які пакінуў групу на вяршыні яго посьпеху. 8 гадоў разам з родным братам Эдуардам Тышко граў у рэстаранах гасьцініцы «Юбілейная» і «Каменный цветок» у Менску, яшчэ некалькі гадоў займаўся выкладчыцкай дзейнасьцю, а затым пакінуў Беларусь.

З 1991 разам з другой жонкай і сынам жыве ў Ізраілі ў г. Хайфа, па-ранейшаму піша вершы, час ад часу прыязджае на Бацькаўшчыну. Разам з жонкай спрабуе атрымаць пэнсію ў Беларусі, аднак ня можа яе дамагчыся, бо ў 1991 у іх забралі беларускае грамадзянства. У 2009 на запрашэньне Ўладзіслава Місевіча Леанід Тышко выступіў з «Беларускімі Песьнярамі» ў Палацы Рэспублікі, прыняў удзел у юбілейным канцэрце на фэсьце «Залаты шлягер» у Магілёве.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

19459 лістападаБерасьцеПесьняры

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Спадарожнікі СатурнаХроніка БыхаўцаБудынакBet365Алесь АркушВіцебскВадзім БолбасMozilla FirefoxСувязь (тэхніка)Ангельская моваІнтэрнэтАльгарытмВысакосны годПратакол перадачы гіпэртэкстуСямейства (біялёгія)БацькаўшчынаБібліяРусіфікацыя БеларусіКаўкаскі ЭміратМіжнародны стандартны кніжны нумарМікола ЛупсякоўЗлучнікСям’яВітольд Бялыніцкі-БіруляSAAB 90ЭкасыстэмаВіды сувязі словаўТленwordpressПорнгабВусаў (вёска)Вінцэнт СарагоскіЭль НіньнёЖугарВасіль СёмухаМагаУрад Беларускай Народнай РэспублікіДойлідМіхась БельскіБеларуская ВікіпэдыяСалатная цыкорыяМенскТурма №8ЧалавекХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьПаўстаньне 1863—1864 гадоўJavaScriptВалошкаМарыя МартысевічДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Сяргей СматрычэнкаВіцебская вобласьцьМаларытаСаньнікаўНідэрляндыСяржук Сокалаў-Воюш25 красавікаГенадзь Валер’евіч ШутаўАральны сэксСарРасеяБурбалка даткомаўЧарнобыльская катастрофаЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛошаГарбатаКанстытуцыя ССРБ 1919 годуСаргутПрыдатак (мовазнаўства)Ісьляндзкі коньМенск (кампутарная гульня)Мы, беларусыНазоўнікСаратаў🡆 More