Леанід Побаль

Леані́д Давы́давіч По́баль (28 траўня 1924, вёска Мікалаева, цяпер Іўеўскі раён — 28 студзеня 2004) — беларускі археоляг.

Доктар гістарычных навук (1978), прафэсар (1990). Чалец Міжнароднай вуніі славянскай археалёгіі, Польскага археалягічнага таварыства.

Леанід Побаль
Дата нараджэньня 28 траўня 1924(1924-05-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 студзеня 2004(2004-01-27) (79 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак археоляг, славіст, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра археалёгія, Slavic archaeology[d] і пэдагогіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1978)
Навуковы кіраўнік Канстантын Палікарповіч
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія

Скончыў Інстытут фізычнай культуры (1950), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1951). 3 1958 супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН Беларусі, потым загаднік сэктару, аддзелу археалёгіі, аддзелу археалёгіі першабытнага грамадзтва. 3 1991 вядучы навуковы супрацоўнік, а з 1997 галоўны хавальнік фондаў Музэю гісторыі НАН Беларусі.

Вывучаў гісторыю старажытных славянаў у Эўропе, у тым ліку на Беларусі. Дасьледаваў паўзямлянкавыя і наземныя жытлы гарадзішчаў і паселішчаў, курганавыя і бескурганавыя могільнікі і абарончыя ўмацаваньні жалезнага веку. Браў удзел у археалягічным вывучэньні Менску і ягонага месца ў Эўропе. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў в. Каменка.

Асноўныя працы

  • «Старажытнасьці Тураўшчыны» (па-расейску: Древности Туровщины; 1969, 1-е выд.; 2004, 2-е выд.): звод помнікаў паводле матэрыялаў археалягічных дасьледаваньняў 1961 і 1964 у міжрэччы Прыпяці—Сьцьвігі. Прадстаўленыя 59 населеных пунктаў у навакольлі Турава, да якіх прывязаныя археалягічныя помнікі ад эпохі нэаліту да сярэднявечча.
  • «Славянскія старажытнасьці Беларусі» (па-расейску: Славянские древности Белоруссии: (ранний этап зарубинецкой культуры). — Мн., 1971; па-расейску: Славянские древности Белоруссии: (могильники раннего этапа зарубинецкой культуры). — Мн., 1973; па-расейску: Славянские древности Белоруссии: (свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины III в. до н. э. по начало II в. н. э.). — Мн., 1974.): праца ў 3 тамах, у якой былі ўведзеныя ў абарот шматлікія новыя крыніцы.
  • «Старажытнасьці Беларусі ў музеях Польшчы» (па-расейску: Древности Белоруссии в музеях Польши. — Мн., 1979.): праца па беларускіх помніках, што захоўваюцца ў музэях Польшчы.
  • «Археалягічныя помнікі Беларусі. Жалезны век» (па-расейску: Археологические памятники Белоруссии. Железный век. — Мн., 1983.): абагульняльная праца па старажытнасьцях жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі, матэрыялы якіх дачыняюцца да славянскага этнагенэзу.
  • Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. — М., 1988.
  • Индоевропейские черты в древностях археологических культур железного века Белоруссии: (К проблеме этногенеза славян) // VI Международный конгресс славянской археологии. — М., 1990.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Леанід Побаль БіяграфіяЛеанід Побаль Асноўныя працыЛеанід Побаль КрыніцыЛеанід Побаль ЛітаратураЛеанід Побаль192419781990200428 студзеня28 траўняІўеўскі раёнМікалаева

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мілян2012Бортны промысел у БеларусіПарнаграфія ў ІталііПірожнаеДразды (гурт)Габрэйская аўтаномная вобласьцьПарнаграфія ў сеціве1632НідэрляндыМіжнародны стандартны кніжны нумарРасейская моваКалінінская акругаКобрыньМужыцкая праўдаАляксандар МарозГарацыё НэльсанБудынакМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваЯмаўтМэтафараАнатоль СысУнівэрсальны каардынаваны часСабакаУладзімер ДубоўкаБеларуская ВікіпэдыяМінэтВэб-дызайнМужчына зьверхуНаваградзкае ваяводзтваПарнаграфія-гонзаАмонімТленУкраіна (неадназначнасьць)МачанкаАлег ЛойкаСухотыУшачыБярозка (часопіс)ЛюбоўГенадзь Валер’евіч ШутаўСэкс па тэлефонеЯстГішпаніяКсэнафобіяШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхСьвятлана АлексіевічFTPСыкхізмДотык пісі рукоюСельская гаспадаркаГарадніца (Горадня)Зіновій ПрыгодзічПаўстаньне 1794 годуСтачкаЭтыка297 да н. э.Управа КДБ па вайсковай контравыведцыРамэнБлогВінцэнт СарагоскіРымутВасіль БыкаўСалатная цыкорыяПалестынцыАнтон Сокал-КутылоўскіБеларускі клясычны правапісРодная моваHromadske.TVПэнсія🡆 More