Вёска Грымяча

Грымя́ча (таксама — Грамэ́ча) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавету. Вёска разьмешчана на левым беразе ракі Пульвы. Знаходзіцца ў пагранічнай зоне.

Грымяча
трансьліт. Hrymiača
Рэшткі сядзібы
Рэшткі сядзібы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Воўчынскі
Насельніцтва: 16 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225083
СААТА: 1240817021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°17′50″ пн. ш. 23°21′55″ у. д. / 52.29722° пн. ш. 23.36528° у. д. / 52.29722; 23.36528 23°21′55″ у. д. / 52.29722° пн. ш. 23.36528° у. д. / 52.29722; 23.36528
Грымяча на мапе Беларусі ±
Грымяча
Грымяча
Грымяча
Грымяча
Грымяча
Грымяча
Вёска Грымяча Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

Першымі ўладальнікамі маёнтку ў XV стагодзьдзі былі Ільлінічы. У 1612 годзе належала Аляксандру Гансеўскаму, уласьніку мястэчка Воўчын. У 1708 годзе ўладальніца маёнтку Тэрэза Гансеўская выйшла замуж за Казімера Яна Сапегу, пасьля гэтага маёнтак часта зьмяняў уласьнікаў, пасьля Сапегаў Грымяча належала Флемінгам, Чартарыйскім, Панятоўскім і зноў Чартарыйскім.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Грымяча ў складзе Расейскай імпэрыі, належала да Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.

У 1828 годзе князь Канстанцін Чартарыйскі прадаў маёнтак Караліне з Пуслоўскіх. Затым ён належаў Віслоцкім, а ў другой палове XIX стагодзьдзя стаў уласнасьцю роду Пузынаў, якія збудавалі тут дваранскую сядзібу (магчыма, што яе будаўніцтва пачалі яшчэ Віслоцкія).

У 1897 годзе вёска налічвала 40 двароў і 299 жыхароў, у 1905 годзе тут жыло 319 чалавек.

Згодна з Рыскай дамовай вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. У 1923 годзе тут было 38 двароў і пражывала 129 жыхароў. З 1939 году ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну на франтах загінула 20 жыхароў вёскі.

З 1950-х гадоў сядзібны дом выкарыстоўваўся як піянэрскі лягер, дзякуючы чаму да 1990 году быў у добрым стане. Пасьля сядзіба была занядбана і паступова руйнавалася. Неаднаразовыя заявы аб пачатку рэстаўрацыйных работ не пацьвярджаюцца, у лепшым выпадку гаворка ідзе пра працы па кансэрвацыі.

Насельніцтва

  • 2009 год — 16 чалавек
  • 1999 год — 30 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

  • Рэшткі сядзібна-паркавага ансамблю

Асобы

  • Юзаф Эдвард Пузына (1878—1949) — польскі гісторык, пісьменьнік, паэт

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вёска Грымяча  Грымяча (вёска)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вёска Грымяча ГісторыяВёска Грымяча НасельніцтваВёска Грымяча Інфармацыя для турыстаўВёска Грымяча АсобыВёска Грымяча КрыніцыВёска Грымяча Вонкавыя спасылкіВёска ГрымячаБерасьцейская вобласьцьВоўчынскі сельсаветВёскаКамянецкі раёнПульва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1870.prПляц70ПінскМузычны альбомГабрэіБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт транспартуЯсон СмагаржэўскіХвойнікі.fkНародны Альбом.guСабака.bsТаінстваАпавядальны сказМіхал Вітушка.saПарцалянавая фабрыка ЧэлсіАндрэй Хадановіч56Жамойць41Акупацыя1955Рэжым Лукашэнкі.sr.azСоф’я Слуцкая.rw.jpКоўнаНазоўнік.moЧэрвень.kw.au.laБелая дзірка.bd96Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)МаркёрМарыя Антуанэта.tzВіктар Ляхар.zm.czВайдыла (імя)Наша думкаСанкт-ПецярбургВідын (імя)199017.gq19951954Інстытут беларускай культуры.tlПарнаграфія-гонза2Тутэйшыя (выраз)Беласток.mm8Альгерд БахарэвічВікі.sg.sb.nf🡆 More