праект:віківясна-2019

Вікімэдыя ВікіВясна — 2019 — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімэдыйцамі і вікіпэдыстамі з рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, накіраванае на падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

рэдагаваць ВікіВясна — 2019
праект:віківясна-2019

Яшчэ зусім нядаўна рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі сумных Вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнямі, раздраямі і расчараваньнямі (зьняцьце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 году дзеля спыненьня Праскай вясны, эскаляцыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988 году, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992 году, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 году і, урэшце, вясна 2014 году, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе).

Задача ВікіВясны — у аб’яднаньні лякальных высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; пашырэньні ведаў і разуменьні адзін аднаго; глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Традыцыйна праект ладзіцца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы па напісаньні ды паляпшэньні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асобах кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязьней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонках сьпісаў артыкулаў.

Конкурсы на месцах арганізоўваюцца лякальнымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы. Кантактныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Два мінулыя конкурсы паказалі, што арганізатары-дабраахвотнікі з розных разьдзелаў выцягнулі сваю ношу да канца. Мясцовыя каманды прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны б хацелі бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў; такім чынам удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!

рэдагаваць Што б зрабіць
  • Прыняць удзел у мерапрыемстве і паспрабаваць напісаць як мага больш артыкулаў.
  • Кожны новы/палепшаны артыкул/шаблён, які неяк зьвязаны зь пералічанымі краінамі, і які будзе напісаны ў пэрыяд з 21 сакавіка па 31 траўня, пазначаць адпаведна запоўненым шаблёнам {{Артыкул ВікіВясны-2019}} у абмеркаваньні.
  • На працягу ВікіВясны ўлічваюцца любыя артыкулы пра краіны, якія бяруць у ёй удзел. Аднак у самім конкурсе прымаюць удзел толькі тыя артыкулы, якія былі напісаныя ў адпаведны з графікам тыдзень.
рэдагаваць Удзельнікі
асобы, датычныя да мерапрыемства ВікіВясна-2019:
Вікіпэдыст Кантакты Чым магу дапамагчы? Статус
(можа быць неактуальны)
праект:віківясна-2019Raviaka Ruslan Гутаркі стварэньне артыкулаў/паляпшэньне актыўны
праект:віківясна-2019W Гутаркі стварэньне артыкулаў/паляпшэньне актыўны
праект:віківясна-2019Jarash Гутаркі стварэньне артыкулаў/паляпшэньне актыўны
праект:віківясна-2019Vit Koz Гутаркі паляпшэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2019DobryBrat Гутаркі стварэньне артыкулаў/паляпшэньне актыўны
праект:віківясна-2019Ясамойла Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2019Bulhkin Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2019Makenzis Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2019Renessaince Гутаркі стварэньне артыкулаў/шаблёнаў актыўны
праект:віківясна-2019Red Winged Duck Гутаркі стварэньне артыкулаў/паляпшэньне актыўны
праект:віківясна-2019Pr12402 Гутаркі паляпшэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2019Lesnas ättling Гутаркі стварэньне/паляпшэньне артыкулаў актыўны (эпізадычна)
праект:віківясна-2019НСНУ Гутаркі паляпшэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2019Lystopad Гутаркі стварэньне шаблёнаў актыўны
рэдагаваць Пытаньні й адказы

ЧаП

1. Што такое «ВікіВясна»?

праект:віківясна-2019
Артыкул пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна) пакуль не напісаны

Праект «ВМЦіУЭ Вясна» — грамадзкі конкурс па рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху Вікімэдыя і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднага супрацоўніцтва некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах рэгіёну ЦіУЭ.

2. Які абсяг праекту?

У цэлым прымальныя любыя энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры…

3. Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных філіяў фундацыі Вікімэдыя, вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў Вікімэдыі. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда.

4. Як адбываецца супрацоўніцтва па тэматыцы конкурсу?

Міжнародная каманда ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве skype, IRC ці іншых кантактных каналаў. Існуе таксама група ў Facebook.

5. Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён датычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады былі прыведзеныя вышэй), ці скарыстацца прапанаваным сьпісам, створаным асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы конкурсу. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

6. Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

Конкурс афіцыйна пачнецца ў сакавіку і працягнецца да 31 траўня 2018. Сьпіс датаў, у якія будзем ствараць артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на ВікіМэце.

7. Якім чынам будзе весьціся падлік унёску?

Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

8. Якія будуць узнагароды?

Пакуль ніякіх. Толькі падзяка, рэспэкт і «+» у карму.

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

Палепшаныя артыкулы

Створаныя шаблёны

Заўвагі

  • Артыкулы, пазначаныя курсівам, удзелу ў конкурсе не бяруць.
рэдагаваць Актуальныя падзеі

Тэрмін конкурсу — з 21 сакавіка да 31 траўня 2019 году.

Супольнасьці і мовы або прадмет Даты
Расея, Харватыя; палітыка 21—24 сакавіка
Румынія і Малдова, Башкартастан; спорт 25—31 сакавіка
Украіна, Азэрбайджан, Босьнія і Герцагавіна; ежа 1—7 красавіка
Аўстрыя, Сэрбія, Эстонія; архітэктура 8—14 красавіка
Паўночная Македонія, Славаччына; прырода 15—21 красавіка
Латвія, Польшча, Грэцыя; адукацыя 22—28 красавіка
Баўгарыя, Дон, Татарстан; гісторыя 29 красавіка — 5 траўня
Грузія, Косава, Турэччына; навука 6—12 траўня
Летува, Армэнія, Эспэранта; музыка і Эўрабачаньне 13—19 траўня
Альбанія, Вугоршчына, Эрзя; літаратура 20—26 траўня
фінальны спрынт; культура 27—31 траўня
рэдагаваць Дапаможныя сродкі

Вонкавыя спасылкі

Статыстыка

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Яўхім КарскіЛязьбійская парнаграфіяЯнотавыяРаман Тармола-МірскіТэнісМіжнародная касьмічная станцыяКвадратнае раўнаньнеКінатэатарЮзэф Ігнацы КрашэўскіКаўкаскі ЭміратДэйвід ЎудардВікіцытатнік25 чэрвеняІван Шамякін.toЗлучаныя Штаты АмэрыкіПіюс XIМэлятанінБеларусьПіццаІсьляндзкі коньКаранавірусная інфэкцыя (2019)МышоўкаТрактар (стадыён)Мэрая КэрыÑДругая сусьветная вайнаПарнаграфія ў БеларусіУпіцкі паветCreative Commonsa7l01120-я зэнітна-ракетная брыгадаЛінкальншырБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяРасейская акупацыя БеларусіЛаскаценьТэсалёнікіБраніслаў КамароўскіРусіфікацыя БеларусіГроўлінгКіляграмЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)Яўген БяласінЖулію БаптыстаВільняНапалеон I БанапартСэксуальныя пазыцыіПарагвайБеларускія летапісыЗораКастусь КаліноўскіПрыкладная матэматыкаЯўген ГлебаўВяйнямёйнэнГірстолтІл-76Фёдар КлімчукЖаночая эякуляцыяЛюцыян ЖалігоўскіСяргей СахарукЖыгімонтВіньніцкая вобласьцьТрытон (спадарожнік Нэптуна)МінэапалісГодІнфлянтыАляксей ДудараўФундацыя «Вікімэдыя»Браніслаў Эпімах-Шыпіла1771Карлес ПудждэмонІнспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахЧэлесВорша (футбольны клюб)🡆 More