Менск Вуліца Камсамольская

Ву́ліца Камсамо́льская, гістарычная Фэліцыя́наўская — вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвае Нямігу зь Верхняй Ляхаўкай праз Высокі Рынак і Новае Места.

Існуе з XVI ст. Гістарычная назва ўтварылася ад капліцы Сьвятога Фэліцыяна пры Катэдральным касьцёле. Цяперашняя афіцыйная назва ўжываецца з савецкіх часоў, калі вуліцу перайменавалі ў гонар Камуністычнага саюзу моладзі.

Камсамольская
Менск Вуліца Камсамольская
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Былыя назвы Фэліцыянаўская, Багадзельная
Даўжыня 800 м
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Камсамольская ў Вікісховішчы

Дамінантай вуліцы быў кляштар бэнэдыктынаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі. У наш час на вуліцы месьціцца клюб імя Дзяржынскага, грамадзкая прыёмная КДБ Беларусі, гімназія, цэнтральная кнігарня.

Гісторыя

Узьнікла ў XVI ст. Першапачаткова мела назву Фэліцыянаўская. Вуліца праходзіла каля Марыінскага касьцёла (Катэдральны касьцёл на Высокім Рынку), у адной вежы якога захоўваліся мошчы Сьвятога Фэліцыяна, абаронцы места. У пачатку XIX ст. у выніку ажыцьцяўленьня першага праектнага пляну Менску, зацьверджанага 21 лютага 1817 году, вуліцу выпрасталі.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе з мэтай маскалізацыі краю ўлады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Багадзельную. Афіцыйную назву надалі паводле багадзельні, што ў той час знаходзілася на вуліцы. Па ўсталяваньні савецкай улады вуліцу ў 1922 годзе перайменавалі ў Камсамольская.

Будынкі

Няцотны бок

Менск Вуліца Камсамольская 
Дом № 5
Менск Вуліца Камсамольская 
Дом № 7
Менск Вуліца Камсамольская 
Дом № 9/16
Менск Вуліца Камсамольская 
Дом № 11
Менск Вуліца Камсамольская 
Дом № 13
Менск Вуліца Камсамольская 
Дамы № 13, 15
  • № 5 — будынак, збудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы. Трохпавярховы прамавугольны ў пляне, зь неглыбокім рызалітам у дваровай частцы. Накрыты двухсхільным дахам. Сымэтрыя кампазыцыі галоўнага фасаду парушаная арачным праездам у вуглавой частцы. Плоскія сьцены без дэкору прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Тарцы будынку завершаныя трохвугольнымі шчытамі. Гісторыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі
  • № 7 — будынак, пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы. Стары адрас — Багадзельная, 5. Тут месьціўся цэнтральны вінны склад братоў Хаецкіных. У магазыне мелася й аддзяленьне цэйлёнскага чаю, кавы й какава слыннай маскоўскай фірмы М. Пажывю. Двухпавярховы прамавугольны ў пляне будынак зь неглыбокім рызалітам у дваровай частцы. Накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад несымэтрычны, па вуглах крапаваны плоскімі пілястрамі, на другім паверсе члянёны вялікімі прамавугольнымі вокнамі зь ліштвамі. У трохвугольным шчыце тарцовай часткі будынку сэгмэнтная люкарня. Гісторыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.
  • № 9/16 — будынак, пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы. Аднапавярховы Г-падобны ў пляне будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады вырашаныя строга, збаўленыя дэкору. Па вуглах сьцены ўмацаваныя плоскімі лапаткамі. Аконныя праёмы прамавугольныя. Гісторыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.
  • № 11 (вуліца Рэвалюцыйная, 7) — будынак, пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы. Стары адрас — Багадзельная, 15. Першапачаткова ў гэтым будынку месьцілася гасьцініца Дрэйцэра на 40 нумароў. У савецкі час тут месьцілася «Першая савецкая гасьцініца». Трохпавярховы, трохчасткавая асымэтрычная кампазыцыя. Складаецца з трох рознавысокіх пабудоваў, якія шчыльна прымыкаюць адна да адной. Гісторыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.
  • № 13 — будынак, пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы. Першапачаткова выкарыстоўваўся як гасьцініца. Трохпавярховы з паўпадвалам прамавугольны ў пляне будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад строга сымэтрычны. Помнік архітэктуры эклектызму з элемэнтамі клясыцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.
  • № 15 — будынак, пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы. Двухпавярховы, амаль квадратны ў пляне будынак, з мансардай. Помнік архітэктуры эклектызму з выкарыстаньнем элемэнтаў стыляў клясыцызму й ампір. Гісторыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.

Цотны бок

Менск Вуліца Камсамольская 
Дом №6
Менск Вуліца Камсамольская 
Дом № 8
  • № 6 — будынак, пабудаваны ў канцы XVIII ст. з цэглы, перабудаваны ў XIX ст. Трохпавярховы будынак складанай канфігурацыі ў пляне, накрыты сыстэмай аднасхільных дахаў. Кампазыцыя галоўнага фасаду сымэтрычная. Помнік грамадзянскай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.
  • № 8 (Рэвалюцыйная, 18) — будынак, пабудаваны ў 1954—1955 гадах. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.
  • № 12 — будынак, гісторыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.
  • № 14 — будынак, пабудаваны ў 1954—1955 гадах. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.
  • № 16 — пабудаваны ў 1951 годзе. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.
  • № 18 — будынак, пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы. Гісторыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.
  • № 20а — гісторыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі.
  • № 22 — будынак, пабудаваны ў канцы XIX ст. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.
  • № 24 — будынак, пабудаваны ў канцы XIX ст. Стары адрас — Багадзельная, 28. У гэтым будынку прадпрымальнікі І. Ш. Блох і І. Я. Ісакаў прымалі замовы па будове вадаправодаў, каналізацыяў, артэзіянскіх калодзежаў, утрымлівалі склад тэхнічнага абсталяваньня. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.

Сквэр імя Дзяржынскага

Менск Вуліца Камсамольская 
Сквэр імя Дзяржынскага

Сквэр месьціцца на скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці і вуліцы Камсамольскай. Сквэр атрымаў сваю назву ў гонар Фэлікса Дзяржынскага, рэвалюцыянэра, савецкага дзяржаўнага дзеяча, заснавальніка УНК.

У сквэры ў 1955 годзе ўсталяваны бюст Ф. Дзяржынскаму (скульптар — З. Азгур, архітэктар — В. Волчак); граніт, бронза; вышыня бюста 1,5 м., пастамэнту 2,5 м.). Сквэр зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю рэспубліканскага значэньня.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Менск Вуліца Камсамольская  Вуліца Камсамольская (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск Вуліца Камсамольская ГісторыяМенск Вуліца Камсамольская БудынкіМенск Вуліца Камсамольская Сквэр імя ДзяржынскагаМенск Вуліца Камсамольская ЗаўвагіМенск Вуліца Камсамольская КрыніцыМенск Вуліца Камсамольская Вонкавыя спасылкіМенск Вуліца КамсамольскаяАрхікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)Высокі РынакКамсамолЛяхаўка (Менск)МенскНовае МестаНяміга (вуліца)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнафільм.zwСарвід.zmАльтэрнатыўная парнаграфіяВуглярод1978Сьцяг Расеі1966.gw1899Іван Шамякін.noMemento moriГрэцкая драхма.euЗаслаўе.eh14БрагінБеластокДотык пісі рукою20131948Карл V Мудры.aw.vg.wf.pk8Клаўдзі Дуж-Душэўскі.mv1996.azЯвіл.mdКараваджа.ls.rwБортніцтва.pr1834.krАндрэй Хадановіч2007Язэп Лёсік.ruTesla Inc.yeВолга.py4Парнаграфія ў Францыі.ncІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)Санкт-Пецярбург.scЭліза Ажэшка1929.gb.niВілімонтПцічІндрыхГісторыя беларускай мовыНаселены пункт.ghПрапаршчыкБеларускае нацыянальнае адраджэньнеВікіпэдыяМаксім ТанкКірыл КоктышБеларуская энцыкляпэдыя🡆 More