Аркгэм

Аркгэм (па-ангельску: Arkham) — выдумленае места ў штаце Масачусэтс, ЗША.

Упершыню згадваецца Гаўардам Лаўкрафтам. З тых часоў стаў неад’емнай часткай мітаў Ктулху.

Асноўныя зьвесткі

Дакладная лякацыя Аркгэма невядомая, але ведама, што ён знаходзіцца недалёка ад Інсмута й Даньвіча. Падчас вывучэньня твора Лаўкрафта можна выказаць здагадку, што Аркгэм ляжыць на поўначы ад Бостана й, імаверна, знаходзіцца ў вакрузе Эсэкс. Прататыпам Аркгэма, мажліва, паслужыла рэальнае (і таксама часта згадванае ў Лаўкрафта) места Салем.

Праз Аркгэм працякае рака Міскатонік. У Аркгэме разьмешчаны знакаміты Міскатанікскі ўнівэрсытэт, які неаднаразова іграў ролю ў твораў Лаўкрафта. Асноўнае друкаванае выданьне — «Аркгэм Эдвэртайзэр» — распаўсюджваецца таксама і ў Даньвічы. Да 1880 году яно называлася «Аркгэмская ґазэта».

Акрамя ўнівэрсытэту, заслугоўваюць увагі такія арґанізацыі, як Аркгэмскае гістарычнае таварыства й Аркгэмскі вар’яцкі дом.

Аркгэм — места, якое захоўвае нямала таямніцаў. Рэгулярныя зьнікненьні дзяцей, якія тлумачацца чалавечымі ахвярапрынашэньнямі, — далёка не адзіны прыклад.

Аркгэм у творчасьці Лаўкрафта

Аркгэм і зьвязаныя зь ім паняцьці ўвесь час зьяўляюцца ў творчасьці Лаўкрафта. Вось некаторыя са згадак:

  • «Карцінка ў старой кнізе» (1920 г.) — першая згадка Аркгэма й Міскатоніка.
  • «Ґэрбэрт Ўэст — рэаніматар» (1921—1922 гг.) — першая згадка Міскатанісцкага ўнівэрсытэту
  • Фільм «Неназыванае» (1923 г.)
  • «Колер зь іншых сьветаў» (1927 г.)
  • «Жах Данвіча» (1928 г.)
  • «На гарах Вар’яцтва» (1931 г.) — адзін з караблёў экспэдыцыі носіць назву «Аркгэм», іншы — «Міскатонік», ды й сам галоўны герой родам з гэтага таямнічага места
  • «Сьцень над Інсмутам» (1931 г.) — першая згадка Аркгэмскага гістарычнага таварыства.
  • «Мроі ў вядзьмарскім доме» (1932 г.)
  • «Брама срэбнага ключа» (1932—1933 гг.)
  • «Пачвара на парозе» (1933 г.) — першая згадка Аргэмскага вар’яцкага дома.
  • «Цень зь ліхалецьця» (1934—1935 гг.) — галоўны герой родам з Аркгэму, сярэдні ягоны сын — прафэсар Міскатанійскага ўнівэрсытэту.

Tags:

Ангельская моваГовард ЛаўкрафтЗШАМасачусэтсМіты Ктулху

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖурВалянцін АкудовічКавалёўISO 4217Менская вобласьцьВалеры МаракоўТрыбуна працыВаенная апэрацыяУсходнеславянскія мовыШто й па моруВалошкаКарольБеласток — ГорадняПалітыка ВялікабрытанііЎЕўняВікінавіныРасізмШляхтаКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)ХвойнікіНаваградакПарнаграфія ў ЯпонііАндрэй ДынькоАляксандар КосінецАкварэльШвэцыя303Крама (гурт)Раман СкірмунтПаўзуныСяргей ДавідовічPHPСярэдняя школа №104 (Менск)Эль НіньнёГенадзь ШутаўДомінік СобаслаіВарэнікіЛіцэнзіі Creative CommonsФізычная падрыхтаванасьцьСамасейБітва пад ВоршайСяргей Паўлавіч АбламейкаСтолінЗнак рашоткі (актаторп)ВялікабрытаніяКлімат1874Пастава на каленяхСуботнікіУладзімер СьцяпанКазімер ЯгайлавічВыказьнікПрыёрбанкМарыя АнтуанэтаВольга ГапееваГайлімінРаскіданае гняздо (п’еса)ПамылкаАндрэй ХадановічКрычаўскі палацПохваАндраш ШэфэрЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)АсадкаІпаці ПацейNokia 6500 classicВільня🡆 More