Аралкум

Аралку́м (Ара́л + цюрс.

Пяшчана-саланчаковая пустэльня ляжыць на тэрыторыі Ўзбэкістану й Казахстану, на паўночна-заходнім краі пустэльняў Каракум і Кызылкум.

Аралкум
Былое дно Аральскага мора, а цяпер пустэльня Аралкум, 2004 год

Водны балянс Аральскага мора быў парушаны з прычыны буйных ірыгацыйных праектаў, распачатых у часы СССР. Пасьля будаўніцтва Кокаральскае плаціны ў 2005 годзе Паўночны Арал паступова аднаўляецца, але Паўднёвы Арал высыхае, павялічваючы плошчу Аралкуму.

Аралкум
Анімаваны малюнак узрастаньня тэрыторыі Аралкум

У выніку апустэльваньня біяразнастайнасьць рэгіёну зьменшылася на 200 відаў расьлінаў і жывёлаў. Бягучая флёра высахлага дна возера пачала разьвівацца з 1960 году. Яна складаецца з 34 сямействаў расьлінаў з 134 родамі й 300 відамі. Асноўныя прадстаўнікі: Salicornia europaea, Suaeda crassifolia, Tripolium vulgare на сугліністых глебах, а таксама Suaeda acuminata і Atriplex fominii на пяшчаных глебах.

Аралкум займае плошчу больш за 38 тысячаў км² і зьяўляецца магутнаю крыніцай ветравага вынасу. Пяшчаныя буры выносяць каля 100 млн. тон таксычных соляў і пылу ў год. Дробнадыспэрсны пыл, які выносіцца з былога дна мора, зьмяшчае рэшткі мінэральных угнаеньняў і пэстыцыдаў, якія вымываліся з палёў, што арашаліся. Над пустэльняй праходзіць магутны паветраны паток з захаду на ўсход, які забясьпечвае хуткі распаўсюд аэразолю за межы Цэнтральнае Азіі. Таксычныя рэчавіны з Аралкуму былі знойдзеныя ў крыві пінгвінаў у Антарктыцы, звычайны аральскі пыл — на ледавіках Грэнляндыі, у нарвэскіх лясах і палях Беларусі.

Заўвагі

Tags:

Аральскае мораКазахстанПустэльняУзбэкістанЦюрскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тадэвуш КасьцюшкаКаханьне без пранікненьня2014Статуты Вялікага Княства Літоўскага.vaБеларуская мова.by.al.tm.deРэч ПаспалітаяУкраіна.cmГерманішкіАмонім25.kpПарнаграфія ў ФранцыіХэрсонАнаплязма2002КрумкачЛятарэяКунілінгусЛукаш БэндэПляцП60.acБеларусыКастусь КаліноўскіЗлучаныя Штаты Амэрыкі.ttГрамадзкае адхіленьнеШахматыБітва пад ВоршайЛатвіяМаксім БагдановічІндаэўрапейскія мовы1988.vuЛязьбійская парнаграфіяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВадзім СаранчукоўМастурбацыя.siСмольгаваРадзівіл (імя)ҐПокер271994Гімн БеларусіБеларуская энцыкляпэдыяМялеці СматрыцкіВікіпэдыяКаракалБеларускае нацыянальнае адраджэньнеСанкт-ПецярбургФранцішак Багушэвіч9КарэйваКасьпійскае мора.kr1908Пружаны39ЭўропаІталіяНадвор’еАрхангельск1935.tzРасейская акупацыя БеларусіЛіцьвіныАтэны🡆 More