Алеся Фурс

Алеся Фурс (Умпіровіч) (11 студзеня 1925 году ў вёсцы Азярава Відзаўскага раёну (цяпер Браслаўскі раён) — 19 жніўня 2017 году, Паставы) — сяброўка Глыбоцкай групы моладзевай падпольнай арганізацыі Саюз беларускіх Патрыётаў (СБП).

Вязень савецкіх канцэнтрацыйных лягераў з 1947 па 1956 год.

Алеся Фурс
Дата нараджэньня 11 студзеня 1925(1925-01-11)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці жнівень 2017 (92 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Бацька Лявон Умпіровіч[d]
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Фурс.

У 1943 годзе, падчас вучобы ў Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі, уступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў (СБП) — падпольную патрыятычную моладзевую арганізацыю.

25 сакавіка 1946 году для цырымоніі прыняцьця прысягі сяброў СБП на вернасьць Беларусі Алеся намалявала «Пагоню». У 1948 годзе дзяўчыну арыштавалі, судзілі, і яна атрымала 25 гадоў зьняволеньня ў Мардовіі. Бацьку Алесі савецкія ўлады прысудзілі 10 гадоў зьняволеньня за тое, што не выдаў сваю родную дачку, але пасьля зьдзекаў савецкіх карнікаў ён здолеў пражыць у няволі толькі некалькі гадоў.

У лягеры сябравала зь вядомай беларускай паэткай Ларысай Геніюш.

Пасьля сьмерці Сталіна тэрмін зьняволеньня быў скарочаны да 10 гадоў.

Пасьля вызваленьня ў 1956 годзе выйшла замуж за сябра Глыбоцкай філіі СБП Антона Фурса. Сям’я жыла ў Казахстане, дзе нарадзіліся сын і дачка. У вольны час Алеся Фурс займалася маляваньнем, завочна скончыла Маскоўскі народны ўнівэрсытэт мастацтваў.

У 1982 годзе сям’я Фурсаў вярнулася на радзіму, пасялілася ў Паставах. Алесю Фурс рэабілітавалі 23 лістапада 1992 году.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Браслаўскі раёнВідзаўскі раёнГУЛАГЗьвяз беларускіх патрыётаўПаставы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛітваШашкіДунайПавецьАдвечным шляхамЛеанід ГалубовічАляксандар КосінецВершаваны памерДнестар26 красавікаГарнастайВячаслаў АдамчыкПрыматыПацеіШтрэйкбрэхерАшмяныКавалёўПолацакРыбы2005Андрэй ХадановічСмаргонскі раён2024СалігорскСьцяг КанадыПокуцьЗагляне сонца і ў наша аконцаУладзімер Конан1891GoogleАнгельская моваЭль НіньнёMemento moriПарнаграфія ў БеларусіУнівэрсытэтМаксім БагдановічУрыкаТураўГарбатаНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяШто й па моруВасіль БыкаўБуйвідПаляндвіцаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАрмэніяВялікі выбухЭтнічная тэрыторыя беларусаўМікі МаўсДзікПарнаграфія для жанчынСысуныУрманVPNУсебеларускі народны сходТутэйшыя (літаб’яднаньне)ШрубаПаўлінка (п’еса)2008БерасьцеДзейнікЮрась БарысевічМіхась БаразнаРыхлікСавушкін прадуктISO 3166Nokia 6500 classicБумонтМіхась Башлакоў🡆 More