Алеся Александровіч: беларуская літаратуразнаўка, пэдагог

Але́ся Александро́віч (12 ліпеня 1904, Менск — 25 жніўня 1947, Менск) — беларуская літаратуразнаўца і пэдагог.

Сястра паэта Андрэя Александровіча.

Алеся Александровіч
Аляксандра Іванаўна Александровіч
Алеся Александровіч: Жыцьцяпіс, Алеся Александровіч і Янка Купала, Творы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 12 ліпеня 1904(1904-07-12)
Памерла 25 жніўня 1947(1947-08-25) (43 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўка, пэдагог
Гады творчасьці 1920-я—1940-я
Кірунак захаваньне памяці аб дзеячах беларускага народу першае паловы 1900-х гадоў
Жанр Успаміны
Дэбют «Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала)»

Жыцьцяпіс

Алеся Александровіч: Жыцьцяпіс, Алеся Александровіч і Янка Купала, Творы 
Алеся Александровіч з мужам Міхаілам Марозам, 1923 г.

На пачатку 1920-х гадоў адыгрывала адметную ролю ў грамадзкім жыцьці Менску, прымала ўдзел у дзейнасьці клюбу беларускае мастацкае інтэлігенцыі «Беларуская хатка». Сябравала з паэтам М.Чаротам У 1921 годзе стала першай выканаўцай ролі Алесі ў музычнай драме М.Чарота «На Купальле(be)» у Беларускім дзяржаўным тэатры, якую ён напісаў спэцыяльна для яе.

На працягу некалькіх гадоў сьпявала ў славутым тады беларускім хоры, якім кіраваў Уладзімер Тэраўскі. Слухаць сольнае выкананьне Алесі вельмі любіў Янка Купала. Актор і тэатральны дзяяч Яўген Рамановіч пісаў, што

Алеся Александровіч: Жыцьцяпіс, Алеся Александровіч і Янка Купала, Творы  Алеся Александровіч была ўжо добра вядомай у Менску салісткай з непараўнанай дзявочай абаяльнасьцю і рэдкім па чысьціні лірычным сапрана. Усім нам Алеся ў тыя гады здавалася ідэальным увасабленьнем беларускай дзяўчыны, якая нібы сышла са старонак паэзіі Янкі Купалы. Алеся Александровіч: Жыцьцяпіс, Алеся Александровіч і Янка Купала, Творы 

У 1928 годзе скончыла БДУ. Выкладала літаратуру ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме. Паэт Міхась Кавыль (Язэп Лешчанка) узгадваў:

Алеся Александровіч: Жыцьцяпіс, Алеся Александровіч і Янка Купала, Творы  Вельмі добрая была ў нас выкладчыца літаратуры — Алеся Александровіч, сястра паэта Андрэя Александровіча. Яна чаравала і сваёй прыгажосьцяй, і пявучым задушэўным голасам. Алеся Александровіч: Жыцьцяпіс, Алеся Александровіч і Янка Купала, Творы 

З 1934 па 1936 гады працавала ў аддзеле рэкамэндацыйнай бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Склала чытанкі для малодшых клясаў беларускай школы, хрэстаматыі па беларускай літаратуры. Першая хрэстаматыя выйшла ў 1928 годзе, апошняя кніга для чытаньня «Роднае слова» (13-е выданьне) убачыла сьвет праз 10 гадоў пасьля сьмерці ўкладальніцы (у 1957 г.). У 1944—1947 гадох працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. Аўтарка артыкулаў пра творчасьць З. Бядулі, А. Куляшова, П. Труса, К. Чорнага. Пераклала на беларускую мову кнігі Н. Крупскай «Пра Уладзімера Ільліча» (1925), Ул. Караленкі «Куплены хлопчык» (1947) і інш.

Алеся Александровіч і Янка Купала

Знаёмая зь Я. Купалам з пачатку 1920-х гадоў. Часта бывала на кватэры паэта. Улетку 1933 году на яе запрашэньне Купала з жонкай адпачываў у Капылі ў доме Марозаў, бацькоў мужа Александровіч. Складальніца жыцьцёвага і творчага летапісу Янкі Купалы да 1917 году. Аўтарка ўспамінаў пра Купалу.

Творы

  • «Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала)» («Савецкі селянін», 9 сьнежня 1945 году).
  • «Сябра моладзі» («Сталинская молодежь», 29 чэрвеня 1945 году.
  • «Аб дакастрычніцкай творчасьці Янкі Купалы» (часопіс «Полымя», 1947, №6).
  • «Паэма Янкі Купалы „Адвечная песьня“ ў ацэнцы дарэвалюцыйнай крытыкі» (часопіс «Беларусь», 1947, №6).
  • Успаміны ў зборніку «Янка Купала», Мн., 1952.

Крыніцы

Літаратура

  • Н. Б. Ватацы. Александровіч Алеся // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1: А капэле — Габелен. — С. 83. — 9500 ас.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с., 26 л. іл.; Артыкул «Александровіч Алеся» / Аўтар — Н. П. Саламевіч. — С. 36.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алеся Александровіч ЖыцьцяпісАлеся Александровіч і Янка КупалаАлеся Александровіч ТворыАлеся Александровіч КрыніцыАлеся Александровіч ЛітаратураАлеся Александровіч Вонкавыя спасылкіАлеся АлександровічАндрэй АлександровічБеларусыЛітаратуразнаўстваМенскПэдагогіка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

М1 АбрамсКрасная ВёскаЭва КопачMicrosoft WindowsНью-Ёрская фондавая біржаАўтаноміяБыдгашчМенская ратушаПаразытызмГрузіяКоміжаВадародТрэвар Зэграс6 траўняЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Менск)Сэрбская ВікіпэдыяІрляндыя (востраў)Таронтаўскі ўнівэрсытэтЯўгенія ЯнішчыцШколаВіктар КарамазаўКубаРадавінМаркёрКангрэс ЗШАНэўтронная зоркаАндрэй ФедарэнкаМэр475СядзібаАнтонімыВідзімонт (імя)Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)720АмонімЛужыцаЯнка СіпакоўСымулякрХутарБеларуская нацыянал-сацыялістычная партыяГалоўная ўправа Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласьціМат (імя)Уладзімер КалесьнікISSNУсебеларускі народны сходПарнаграфія для жанчынБітва пад ВоршайРубель (вёска)Вэб-дызайнТэхналёгіяЛіепаяМіндоўгЭротыкаМастацтва.aeСтаніслаў Булак-БалаховічМенскWYSIWYG8 сакавікаМіжнародны стандартны кніжны нумарБыхаўскі замакАўстралія🡆 More