Але́сь Ляжне́віч (Аляксандр Францавіч Ляжневіч; псэўданімы: Алесь Бяздольны; Язэп Церабеж; ініцыялы: А.
Ф.; 1890, в. Сенцяняты, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, цяпер Смаргонскі раён Гарадзенская вобласьць — 1937) — беларускі драматург і тэатральны дзеяч.
Алесь Ляжневіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 лістапада 1890 |
Памёр | 1937 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, сцэнарыст, тэатральны дзяяч |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
У 1914 годзе быў мабілізаваны ў царскую армію; ваяваў на Румынскім фронце. У 1917—20 гадах у Адэсе ў Чырвонай Арміі, працаваў у абласным тэатры, быў акторам бежанскай суполкі «Беларускі гай». Вучыўся ў прыватнай тэатральнай школе. З 1920 у Менску, актор БДТ-1, у 1921 — яго дырэктар. У 1922—26 гадах у Маскве, дырэктар беларускай студыі Дзяржаўнага інстытуту тэатральнага мастацтва, потым працаваў інспэктарам Наркамасьветы БССР па справах мастацтва.
Публікаваўся з 1924. Разам зь Я. Купалам і Ц. Гартным уклаў анталёгію «Беларускі дэкляматар Чырвоны Дудар» (1924).
У 1924 годзе падчас партыйнай чысткі быў выключаны з партыі з прычыны «адарванасьці ад мас і палітычнай непісьменнасьці». З кастрычніку 1927 году кансультант, асыстэнт рэжысэра на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 у Ленінградзе па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». 10 красавіка 1931 пастановай Калегіі АДПУ СССР сасланы на 5 гадоў у Пашахоньне-Валадарск (Яраслаўская вобласьць). Арыштаваны паўторна ў 1937 годзе. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Алесь Ляжневіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.