Адам Станіслаў Нарушэвіч

Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч (польск.

Adam Tadeusz Stanisław Naruszewicz; 20 кастрычніка 1733, каля мястэчка Лагішын Пінскага павету — 6 ліпеня 1796, Янаў-Падляскі) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, гісторык, паэт і асьветнік. Пісар вялікі літоўскі (ад 1781), біскуп смаленскі (1788—1790) і луцкі (ад 1790).

Адам Станіслаў Нарушэвіч
Адам Нарушэвіч. Мастак Ю. Клімке, кан. XVIII ст.
Адам Нарушэвіч. Мастак Ю. Клімке, кан. XVIII ст.
Адам Станіслаў Нарушэвіч
Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1733
каля Лагішына
Памёр 6 ліпеня 1796
Янаў-Падляскі
Пахаваны
Род Нарушэвічы
Бацькі Юры Нарушэвіч
Паўліна з Абрамовічаў
Дзейнасьць паэт, гісторык, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, пісьменьнік, каталіцкі біскуп

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Юрыя, лоўчага пінскага, і Паўліны з Абрамовічаў. Пры хрышчэньні атрымаў імёны Адам Тадэвуш, ад 1781 карыстаўся яшчэ імем Станіслаў. Валодаў маёнткам Павець каля Пінску.

Скончыў Пінскі езуіцкі калегіюм (1748) і Віленскую езуіцкую акадэмію (1754). Уступіў у Ордэн езуітаў у 1748 у Пінску. Ад 1758 навучаўся ў Ліёне (Францыя), у Італіі і Нямеччыне. 17 жніўня 1762 высьвечаны на ксяндза ў францускім горадзе Віен. Выкладаў лаціну ў Віленскай акадэміі, заняў там катэдру паэтыкі, дзе выкладаў стылістыку і гісторыю літаратуры. Пазьней выкладаў у Collegium Nobilium і ў Рыцарскай школе ў Варшаве. У гэты час стаў вядомы як паэт.

Па скасаваньні Ордэну езуітаў парафіяльны сьвятар у Няменчыне каля Вільні й у Анікштах. 13 сакавіка 1775 прызначаны тытулярным біскупам Эмаўскім і дапаможным смаленскім, кансакраваны 25 траўня 1775. Біскуп смаленскі ад 28 лістапада 1788—1790, луцкі ад 29 лістапада 1790.

У 1764 прадстаўлены Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, надалей ягоны паплечнік, дарадца ад 1771. Ад 1770 рэдактар часопісу Zabawy Przyjemne i Pożyteczne. Пісар вялікі літоўскі ад 1781, сакратар Пастаяннае Рады ў 1781—1786. Суправаджаў Гаспадара ў ягоных паездках па Беларусі й Украіне, якія апісаў у кнігах «Дыярыюш падарожжа найясьнейшага караля Станіслава Аўгуста на Гарадзенскі сойм» (1784), «Дыярыюш падарожжа Станіслава Аўгуста, караля польскага, на Ўкраіну» (1787, другое выданьне — 1788).

Як сэнатар браў удзел у працы Чатырохгадовага сойму 1788—1792. Прыхільнік Канстытуцыі 3 траўня 1791, быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі. Разам зь вялікім князем паставіў подпіс пад актам Таргавіцкае канфэдэрацыі. Атрымліваў юргельт (пэнсію) ад расейскага ўраду. Адмовіўся ад удзелу ў Гарадзенскім сойме 1793, які зацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай.

Творчасьць

Партрэты А. Нарушэвіча
Адам Станіслаў Нарушэвіч 
Матэвуш Такарскі, XVIII ст.
Адам Станіслаў Нарушэвіч 
Мініятура. Г. Раецкая, 1792
Адам Станіслаў Нарушэвіч 
Ю. Смуглевіч, XIX ст.
Адам Станіслаў Нарушэвіч 
Невядомы мастак, XVIIIXIX стст.

Адам Нарушэвіч адным зь першых зрабіў пераклад Карнэлія Тацыта на славянскую мову (польскую), яго пераклад да цяперашняга часу лічыцца лепшым у эўрапейскай літаратуры, а пераклады Гарацыя — самымі поўнымі і дасканалымі.

Ад пачатку 1770-х вывучаў праблемы ўсеагульнае й айчыннае гісторыі. Удзельнічаў у стварэньні калектыўнае працы «Палітычная гісторыя старажытных дзяржаваў» (1772), аўтарыякое лічылі галоўнай задачай высьвятленьне прычынаў разьвіцьця й заняпаду дзяржавў. Найбольш плённым для яго стаў пэрыяд творчасьці ў ВКЛ ад 1773. Тут ён працягваў распачатую ў Варшаве працу над перакладам і выданьнем твораў Тацыта (выдадзеныя ў 4 тамох у 1772—1783). У 1773—1776 напісаў сваю першую буйную гістарычную працу «Жыцьцё Яна Караля Хадкевіча, віленскага ваяводы, вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага» (1781). Распачаты ім твор пра Льва Сапегу застаўся няскончаным.

На прапанову Станіслава Аўгуста і зь яго дапамогай пачаў выдаваць «Гісторыю польскага народу». У 1780—1786 выйшлі тамы 2-7, якія ахоплівалі падзеі ад часоў князя Мешкі (Х ст.) да абраньня на польскі сталец Ягайлы (1386). Том 1, дзе сабраныя зьвесткі пра старажытнейшую гісторыю Польшчы, выйшаў пасьмяротна (ч. 1-2, 1824). Структура гэтае працы традыцыйная, падзеі ў ёй выкладаліся паводле пэрыядаў панаваньня князёў і каралёў, аўтарскія стаўленьні да іх выказаныя ў заўвагах. Завяршэньню «Гісторыі...» перашкаджала адсутнасьць матэрыялаў. Таму ў 1781 пачаў зьбіраць пры фінансавай падтрымцы караля гістарычныя крыніцы, здымаць копіі з гістарычных дакумэнтаў. Назапашаны ім 231 том матэрыялаў, г.зв. «тэчка Нарушэвіча», мае вялікую каштоўнасьць і для сучаснае навукі (зьберагаюцца ў большасьці Нацыянальным музэі ў Кракаве). Аўтар гісторыі Крыму — «Таўрыя» (Варшава, 1781).

Ягоныя фундамэнтальныя працы зьяўляюцца наватарскімі на ўсходнеэўрапейскай прасторы — вылучаюцца грунтоўнасьцю высноваў, дасканалым аналізам крыніцаў. На фармаваньне ягоных поглядаў паўплывалі ідэалёгія Вальтэра, Мантэск’ё й іншых асьветнікаў. Галоўным рухавіком гістарычнага працэсу лічыў чалавечы розум, асьветніцтва. Заснавальнік ў польскай гістарыяграфіі школы (г.зв. «школы Нарушэвіча»), якая выступала за манархічны лад дзяржавы, моцную цэнтральную ўладу й супрацьстаяла рэспубліканска-лібэральнай школе Яўхіма Лялевеля.

Аўтар шматлікіх одаў, ідыліяў, сатырычных і лірычных твораў, баек.

Памёр 6 ліпеня 1796, пахавалі біскупа 12 ліпеня 1796 у калегіюме ў Янаве-Падляскім.

Папярэднік
Каятан Ігнацы Солтык
Эмаўскія біскупы
1775-1788
Наступнік
Ёган Максымілян Фрайгер фон Гаўнольд
Папярэднік
Габрыэль Вадзынскі
Смаленскія біскупы
1788-1790
Наступнік
Тыматэвуш Павал Ґажэнскі
Папярэднік
Фэлікс Павал Турскі
Луцкія біскупы
1790-1796
Наступнік
Каспар Цецішоўскі

Крыніцы

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Календарыюм // «Czasopis» № 10, 2003.
  • Grabski A. F. Perspektywy przeszłości. — Lublin, 1983.
  • Królikowska M. Szkoła naruszewiczowska i jej miejsce w historiografii polskiej XIX w. — Warszawa, 1989.
  • Rutkowska M.N. Adam Naruszewicz and his History of the Polish Nation. — Washington, 1941.
  • Бирало А. А. Философские проблемы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. — Мн, 1979.

Tags:

Адам Станіслаў Нарушэвіч БіяграфіяАдам Станіслаў Нарушэвіч ТворчасьцьАдам Станіслаў Нарушэвіч КрыніцыАдам Станіслаў Нарушэвіч ЛітаратураАдам Станіслаў НарушэвічБіскупЛагішынМястэчкаПольская моваПінскі паветПісар вялікі літоўскіРэч ПаспалітаяСмаленскія біскупыЯнаў-Падляскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская моваПолацкае ваяводзтваСувязь (тэхніка)Алесь СавіцкіЛінкальншырКоміксГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняФранкісцкая ГішпаніяМаксім ГарэцкіБаня (купал)НазоўнікНікола ТэслаШпалерыВыказьнікАўтарскае праваВікіцытатнік200826 сакавікаHromadske.TV1917ЛітваВасіль ЦяпінскіБерасьцеСэнэгалБел-чырвона-белы сьцягАльгерд БахарэвічМаргарэт ТэтчэрГуда (імя)ГарбатаВікінавіны1285Google searchЗборная Расеі па футболеАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаПастава 69Вольга ЧамаданаваДашкаўкаБанан (плод)Нью-ДжэрзіАнгельская моваДрама (аповесьць)Браніслаў Эпімах-ШыпілаСямейства (біялёгія)МышоўкаЖанчына зьверхуМэрая КэрыІл-76Беларуская ВікіпэдыяГента (імя)Зьміцер ВайцюшкевічФранак ВячоркаWordPressЎПарнаграфіяКукуруза1 красавіка476Жалобны какаду БэнксаКунілінгусСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаФізыкаЖулію БаптыстаАнтон ЛуцкевічКастусь КаліноўскіПортуСьцяг КіеваВялікдзеньАлег Латышонак🡆 More