Інстытут Дастасоўнай Фізыкі

Інстытут дастасоўнай фізыкі (ІДФ) — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў кастрычніку 1963 году ў якасьці Аддзелу фізыкі неразбуральнага кантролю.

Інстытут дастасоўнай фізыкі
Інстытут Дастасоўнай Фізыкі
2019 год
Агульная інфармацыя
СкаротІДФ
Папярэдніклябараторыя фізычных праблемаў Фізыка-тэхнічнага інстытуту
Дата ўтварэньня15 кастрычніка 1963 (60 гадоў таму)
Віднавуковая
Праўны станустанова
Задачараспрацоўка неразбуральнага кантролю прамысловых вырабаў
СядзібаПершамайскі раён, Акадэмічная вул., д. 16
МесцазнаходжаньнеМенск
Каардынаты53°54′48″ пн. ш. 27°36′19″ у. д. / 53.91333° пн. ш. 27.60528° у. д. / 53.91333; 27.60528 27°36′19″ у. д. / 53.91333° пн. ш. 27.60528° у. д. / 53.91333; 27.60528
Дзейнічае ў месцахБеларусь
СяброўстваМіжнародны камітэт неразбуральнага кантролю (Аўстрыя)
Службовыя мовырасейская
КіраўнікМіхаіл Хейфец
Намесьнік па інавацыйнай працыАляксандар Гаркун
Навуковая сакратаркаМарыя Асадчая
Асноўныя асобыАляксандар Крэнь, Раман Шулякоўскі, Аляксей Баеў
УправаНПЦ матэрыялазнаўства
Галоўная ўправа«Навукова-практычны цэнтар матэрыялазнаўства»
Іншае
Зьвязаныя службыпрадпрыемствы «Ферыт» і «Элкерм»
Колькасьць работнікаў100 (2022 год)
Старонка ў сецівеiaph.bas-net.by
Колішняя назваАддзел фізыкі неразбуральнага кантролю (да студзеня 1980 г.)

На 2022 год уваходзіў у склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ і падпарадкоўваўся «Навукова-практычнаму цэнтру матэрыялазнаўства». Вырабляў прыборы неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі. Аказваў паслугі вымярэньня фізыка-мэханічных і магнітных уласьцівасьцяў вырабаў, матэрыялаў і рэчываў. Набіраў у асьпірантуру і дактарантуру на 2 спэцыяльнасьці: 1) мэтады кантролю і дыягностыка і ў машынабудаваньні, 2) прыборы і мэтады кантролю прыроднага асяродзьдзя і рэчываў, матэрыялаў і вырабаў. Прадстаўнікі Інстытуту ўзначальвалі Беларускую асацыяцыю неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі, якая ўваходзіла ў Эўрапейскі саюз неразбуральнага кантролю (Бэльгія). Таксама Інстытут быў сябрам Міжнароднага камітэту неразбуральнага кантролю (Аўстрыя).

Будова

На 2022 год Інстытут дастасоўнай фізыкі ўлучаў канструктарска-тэхналягічны аддзел і 6 лябараторыяў: 1) мэталафізыкі, 2) радыётамаграфіі, 3) кантактна-дынамічных мэтадаў кантролю, 4) магнітных мэтадаў кантролю, 4) ультрагукавога і капілярнага кантролю, 5) фізыкі электрамагнітных стратаў, 6) вылічальнай дыягностыкі.

Вырабы

Інстытут Дастасоўнай Фізыкі 
Уваход у Інстытут дастасоўнай фізыкі (2019 год)

На 2022 год Інстытут дастасоўнай фізыкі вырабляў такія перанасныя вымяральныя прылады для прамысловасьці, як цьвёрдамеры і склерамеры, структураскопы і дэфэктаскопы, магнітамеры і таўшчынямеры, а таксама мэханавымяральнікі і прылады выпрабаваньня.

Мінуўшчына

15 кастрычніка 1963 году Акадэмія навук Беларускай ССР стварыла Аддзел фізыкі неразбуральнага кантролю на аснове лябараторыі фізычных праблемаў Фізыка-тэхнічнага інстытуту. Яго заснавальнікам стаў фізык-магнітоляг Мікалай Акулаў. У студзені 1980 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову аб пераўтварэньні Аддзелу фізыкі неразбуральнага кантролю ў Інстытут дастасоўнай фізыкі.

На 1998 год у Інстытуце дастасоўнай фізыкі дзейнічалі: рады абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацыяў, асьпірантура і дактарантура, а таксама 13 лябараторыяў. Асноўнымі кірункамі навуковых дасьледаваньняў былі: стварэньне сродкаў неразбуральнага кантролю (НК) вырабаў і рэчыва, а таксама вытворчасьці для машынабудаваньня і энэргетыкі, фізыка-матычныя асновы вылічальнай дыягностыкі прадметаў і іх спалучэньняў са зьменлівай і разнаякай будовай. У Інстытуце распрацавалі: тэорыю нелінейнага дынамічнага перамагнічваньня і неаднароднага намагнічваньня; магнітныя і электрамагнітныя спосабы неразбуральнага кантролю; тэарэтычныя асновы капілярнага НК і акустычных спосабаў дэфэктаскапіі з выкарыстаньнем магнітнага поля; тэорыю сыстэмаў з выпадковай і зьменлівай будовай для дыягностыкі і кіраваньня дынамічнымі прадметамі; кіраваньне фізыка-мэханічнымі, магнітнымі і электрычнымі ўласьцівасьцямі шматслойных і неаднародных вырабаў і матэрыялаў. У 1994 годзе ў Токіё (Японія) выдалі працы ІДФ «Дасягненьні ў фізыцы электрамагнітнага неразбуральнага кантролю».

Інстытут Дастасоўнай Фізыкі 
Таблічка Інстытуту дастасоўнай фізыкі па-беларуску (2019 год)

У 2002 годзе Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі зацьвердзіў Загад аб стварэньні Тэхнічны камітэт стандартызацыі «Тэхнічная дыягностыкі і неразбуральны кантроль» на аснове ІДФ. Да 2022 году гэты Тэхкамітэт распрацаваў 10 стандартаў выкарыстаньня матэрыялаў і неразбуральнага кантролю, у тым ліку для ракетна-касьмічнай тэхнікі, а таксама рэкамэндацыі для звыш 100 стандартаў і тэхнічных кодэксаў практыкі (ТКП). У 2010 годзе заснавалі навуковы часопіс «Неразбуральны кантроль і дыгностыка».

Кіраўнікі

  • Мікалай Акулаў (1963—1967)
  • В.А. Франюк (1967—1970)
  • Мікалай Зацэпін (1970—1987)
  • Валянцін Арцем’еў (1987—1993)
  • Пётар Прахарэнка (1993—2004)
  • Мікалай Мігун (2005—2014)
  • Раман Шулякоўскі (2014—2020)
  • Міхаіл Хейфец (з 2020 году)

Крыніцы

Tags:

Інстытут Дастасоўнай Фізыкі БудоваІнстытут Дастасоўнай Фізыкі ВырабыІнстытут Дастасоўнай Фізыкі МінуўшчынаІнстытут Дастасоўнай Фізыкі КрыніцыІнстытут Дастасоўнай ФізыкіНацыянальная акадэмія навук Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс гарадоў БеларусіТалачынНовы ТаргЧасьціна мовыДзеяслоўЧырвоным па БелымВоршаБаркулабаўскі абраз Маці БожайМарыя ШаўчонакЛёнданСучасная філязофіяНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяАльгерд БахарэвічЛявон ШыманецТроіца (гурт)Баранавічыesjz6Вольга КараткевічВыцек дакумэнтаў ЗША пра расейскае ўварваньне ва ЎкраінуРэжым ЛукашэнкіДзень праграмістаЮрась БарысевічРагвалодКойданаўЧорная ночОдын1932КлубніцыСенцыВікіслоўнікМужчына зьверхуЛеў КішкаВіктар КазькоБеларуская моваПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуРада Беларускай Народнай РэспублікіЛітваЧэлесТрагедыяЮльян БакшанскіІгар ГермянчукВагінальны сэкс2008ОлдаСухарава (мікрараён)БутрымКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)IRCАс (імя)Ордэн Ганаровага легіёнуАазісГалакостАляксандар ЛукашэнкаХартыя’97Звычайная вавёркаПалітычная камісія для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовыКазіноКазкаФлігельПаўстаньне 1863—1864 гадоўКрэтынгаКастусь АкулаRSSКшыштаф ПэндэрэцкіСямейства (біялёгія)Будзьма беларусамі!Уладзімер Арлоў (гісторык)🡆 More