Імпэратарская Пячатка Японіі

Імпэратарская пячатка Японіі — сымбаль у выглядзе жоўтай ці аранжавай 16-пялёсткавай хрызантэмы.

Пачынаючы з пэрыяду Камакура лічыцца эмблемай японскіх імпэратараў і чальцоў японскай імпэратарскай сям’і. Імпэратарская пячатка часам выкарыстоўваецца ў якасьці дзяржаўнага гербу, хоць афіцыйнага гербу краіны ў Японіі не існуе. Малюнак імпэратарскай пячаткі складаецца з цэнтральнага кола, акружанага шаснаццацьцю пялёсткамі, звонку іх акружае другі шэраг пялёсткаў.

Імпэратарская Пячатка Японіі
Імпэратарская пячатка Японіі

Як асабістая пячатка выява хрызантэмы ўпершыню было выкарыстана імпэратарам Го-Тоба. У якасьці мона імпэратарскага дома малюнак хрызантэмы быў прыняты з 1869 году. У часы рэстаўрацыі Мэйдзі згодна з указам 1871 году нікому не было дазволена выкарыстоўваць гэтую пячатку акрамя імпэратара Японіі. Пасьля Другой сусьветнай вайны гэтая забарона была адменена.

У кожнага чальца імпэратарскай сям’і была свая мадыфікаваная вэрсія імператарскай пячаткі з 14 пялёсткамі. Сьвятыні сынтаізму таксама выкарыстоўваюць імпэратарскую пячатку або ейную частку ў зьмененым выглядзе. У цяперашні час сымбалічны малюнак хрызантэмы выкарыстоўваецца ў памяшканьнях парлямэнту Японіі й дыпляматычных установах, на атрыбутах палітыкаў, а таксама друкуецца на вокладках японскіх замежных пашпартоў.

Глядзіце таксама

  • Сьцяг Японіі
  • Інкан — пэрсанальная пячатка, у Японіі замяняе асабісты подпіс

Tags:

Японія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Брус ЛіАндрэй КандрацюкВялікая француская рэвалюцыяTor Band20 лютагаПінскводбудМалякалёгіяГанцавіцкі раёнЦмокУладзімер ВысоцкіМацуа БасёБіпалярны транзыстарМат (імя)Сакрамэнталія994Чанстахова18211619СакрамэнтМы выйдзем шчыльнымі радаміЭвэр БанэгаКаранавірусная інфэкцыя (2019)ФутболСмаргоньБерасьцеУсман ДэмбэлеГрыб-парасон пярэстыУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Лязо ОкамаАнабаптызмМіхал Сэрвацы ВішнявецкіБерасьцейскае ваяводзтваМуамар КадафіISSNАдрыяна ЧэлентанаІвацэвіцкі раёнВікіпэдыяФранцыяНью-ЁркПальмакветныяВікісховішчаТрынідад і ТабагаДжозэф Рабінэт Байдэн1802БэрнВагонГўэлфСымпсаны1616СтаматытКрама (гурт)Леў XЧырвоны колерМікалай АладаўЗбараж8 сакавікаМіхась ЗарэцкіЗьмітрок БядуляСтан (сацыяльная група)ЛунінецКіліян МбапэHromadske.TVАліваПерапіс насельніцтва ЗШАКіева-Пячэрская лаўраПарнаграфія ў ЯпонііКарэйская вайнаЗянон ПазьнякКапычынцыІнданэзійская моваБел-чырвона-белы сьцягThe Doors🡆 More