Tales From The Twilight World: Альбом Blind Guardian

Tales from the Twilight World (з анг.

— «Гісторыі са Змрочнага сьвету») — трэці студыйны альбом нямецкага гурту Blind Guardian, выдадзены ў 1990. Музыка крыху адыходзіць ад сьпід-мэталу, які гурт выконваў на папярэдніх двух альбомах, у бок больш мэлядычнае і «эпічнае» музыкі, што дасягаецца выкарыстаньнем хору і нэаклясычных музычных уплываў.

Tales from the Twilight World
Студыйны альбом Blind Guardian
Выдадзены 27 красавіка 1998
Запісаны сакавік — травень 1990
Karo Studios
Жанр
  • сьпід-мэтал
  • паўэр-мэтал
Працягласьць 40:45
Выдавец
  • No Remorse Records
  • Virgin Records
  • Century Media
Прадусар Кальле Трап
Храналёгія Blind Guardian
Follow the Blind
(1989)
Tales from the Twilight World
(1990)
Somewhere Far Beyond
(1992)

Сьпіс дарожак

Уся музыка напісаная Андрэ Ольбрыхам і Гансі Кюршам, калі не пазначана іншае. Тэксты напісаныя Кюршам.

Назва Працягласьць
1. ««Traveler in Time»»   5:59
2. ««Welcome to Dying»»   4:47
3. ««Weird Dreams»» (Ольбрых) 1:19
4. ««Lord of the Rings»» (Кюрш, Маркус Зыпэн) 3:54
5. ««Goodbye My Friend»» (Кюрш, Ольбрых, Томас «Томэн» Штаўх) 5:33
6. ««Lost in the Twilight Hall»» (Кюрш, Ольбрых, Зыпэн, Штаўх) 5:58
7. ««Tommyknockers»»   5:09
8. ««Altair 4»»   2:26
9. ««The Last Candle»»   5:59
Бонус-трэк
Назва Працягласьць
10. ««Run for the Night»» (Live) 3:42

Заўвага: «Run for the Night (Live)» прадстаўленая на японскім доўгаграючым выданьні і на ўсіх CD-выданьнях. Яна была запісаная ў Браўншвайгу ў 1989.

Склад

    Blind Guardian
  • Гансі Кюрш — сьпеў, бас
  • Андрэ Ольбрых — гітара, бэк-вакал
  • Маркус Зыпэн — рытм-гітара, бэк-вакал
  • Томас «Томэн» Штаўх — ударныя
    Запрошаныя музыкі
  • Кай Гансэн (Iron Savior, Helloween, Gamma Ray) — бэк-вакал, сьпеў у «Lost in the Twilight Hall» і гітарнае сола ў «The Last Candle».
  • Піт Зыльк (Iron Savior, Savage Circus) — бэк-вакал і эфэкты
  • Матыяс Візнэр — эфэкты і клявішныя
  • Рольф Кёлер, «Гакі» Гакман і Кальле Трап — бэк-вакал
    Вытворчасьць
  • Кальле Трап — прадусаваньне, мікшаваньне і запіс
  • Піт Зыльк — другі інжынэр
  • Чарлі Рын — выканаўчы прадусар
  • Андрэас Маршал — дызайн і ідэя вокладкі
  • Бафа/Чарлі Рын — малюнкі

Тэматычныя адсылкі

  • «Traveler in Time» заснаваны на «Дзюне» Фрэнка Гэрбэрта
  • «Welcome to Dying» заснаваны на «Плывучым цмоку» Пітэра Страўба
  • «Lord of the Rings» заснаваны на «Ўладары Пярсьцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна
  • «Goodbye My Friend» натхнёны фільмам «Іншаплянэцянін»
  • «Lost in the Twilight Hall» — аповед пра час, праведзены чараўніком Гэндальфам Шэрым «паміж сьветамі» пасьля перамогі над балрагам Морыі, перад сваім уцелаўленьнем у Гэндальфа Белага.
  • «Tommyknockers» і «Altair 4» заснаваныя на «Томінокерах» Стывэна Кінга
  • «The Last Candle» апісвае мясьціны і падзеі сусьвету «Dragonlance» Маргарэт Вайс і Трэйсі Гікман, асабліва з трылёгіяў «Хронікі» і «Легенды».

Tags:

Ангельская моваХор

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.pgХрысьціянства.smБраслаў.ng.pf.bzБелая дзірка2002.nc.amMemento moriДругая Ўстаўная граматаКарэйваАрабская моваГенавэфаЯн Пазьняк.la.sj.tv.ki.mx58Ігар ТурВіктар ЛяхарПарэчча (горад)Грэцкая моваПрыназоўнік.saСарман0 (год)Эйсмант (імя).pn.aq1972.mh1994КілямэтарМіхал Вітушка.py.hrКасьпійскае мора.baЛетувізацыя.ne.vn.yu1955Партыя аматараў піва.se.kz1980Павал АляксюкГартманУладзімер Зяленскі1916414ТравеньЯмант.lbТарас ПрахаськаЯзэп ЛёсікПастава на каленяхМінейка (імя)Фазы Месяца381949.ee.kwЛітва🡆 More