«Omega» (па-беларуску: Амэга) — найпасьпяховейшы вугорскі рок-гурт, заснаваны ў 1962.
За час дзейнасьці выпусьцілі больш за 20 альбомаў па-вугорску і ангельску. Клясычны склад утварыўся ў 1971 року і не зьмяняўся больш як 40 гадоў. За свой унёсак у вугорскую культуру узнагароджаныя некалькімі прэстыжнымі прэміямі.
Omega | |
„Амэга“ ў клясычным складзе (1976; зьлева направа: Фэрэнц Дэбрэцэні, Янаш Кобар, Ласла Бэнке, Тамаш Мігай, Дзёрдзь Мальнар) | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1962—2021 |
Адкуль | Будапэшт, Вугоршчына |
Жанр(ы) | гард-рок, гэві-мэтал, псыхадэлічны рок, прагрэсіўны рок, спэйс-рок |
Выдавец | Qualiton, Pepita, Bacillus, Amiga |
Зьвязаныя праекты | Locomotiv GT |
Былыя ўдзельнікі |
|
Узнагароды і прэміі | |
http://www.omega.hu/ |
Гурт «Omega» утварылі ў Будапэшце ў 1962 року Ласла Бэнке, Янаш Кобар, трамбаніст Дэзэ Банкуці, бубнач Тамаш Кюнстлер, саксафаніст Пэтэр Ланг, гітарыст Фэрэнц Тарноцкі ды басіст Іштван Варшаньі. Першы выступ гурт зладзіў у Будапэшцкім унівэрсытэце тэхналёгіі і эканомікі у верасьні 1962. У першыя гады існаваньня склад ансамблю часта мяняўся, удзельнікі пераважна перасьпявалі брытанскія рокавыя песьні.
У 1967 року да «Амэгі» далучыўся клявішнік і сьпявак Габар Прэсэр, з прыходам якога гурт пачаў пісаць уласныя песьні. У наступным годзе музыкі атрымалі запрашэньне зладзіць тур па Ангельшчыне, дзе запісалі дэбютны альбом Omega: Red Star From Hungary па-ангельску, пазьней перавыдадзены па-вугорску пад назвай Trombitás Frédi és a Rettenetes Emberek (Трубач Фрэдзі і жахлівыя людзі). У гэты пэрыяд гурт экспэрымэнтаваў з псыхадэлічным рокам. Песьня 1969 року «Gyöngyhajú lány» («Пэрлы ў ейных валасах») стала міжнародным гітом і пазьней была перасьпяваная гуртом «Scorpions» (пад назвай «White Dove»).
У 1971 року Габар Прэсэр з бубначом Ёзэфам Ляўксам сышлі з «Амэгі», заснаваўшы гурт прагрэсіўнага року «Locomotiv GT». Гурт запрасіў новага бубнача Фэрэнца Дэбрэцэні, і гэты склад — Янаш Кобар (сьпеў), Ласла Бэнке (клявішныя, сьпеў), Дзёрдзь Мальнар (гітара), Тамаш Мігай (бас, сьпеў), Фэрэнц Дэбрэцэні (бубны) — заставаўся нязьменным да 2014 року. Пасьля сыходу Прэсэра гурт ад джазавага і фолькавага гучаньня зьмясьціўся ў бок прагрэсіўнага і касьмічнага року.
За 1972—1987 рокі дзейнасьці гурт выпусьціў дзесяць альбомаў, звычайна па-ангельску і вугорску. Некаторыя альбомы нават трапілі пад забарону ў Вугоршчыне як разбуральныя для камуністычнага грамадзтва. Але гурт здолеў зьезьдзіць у турнэ па сацыялістычнай Нямеччыне і нават запісалі для тамтэйшых фанатаў некалькі песень па-нямецку. У 1987 року ўдзельнікі «Амэгі» заняліся староньнімі праектамі.
У 1994 року гурт сабраўся ізноў, каб правесьці вялікі канцэрт на Нэпстадыёне ў Будапэшце. Прычым да ягонага складу далучыліся былыя ўдзельнікі Габар Прэсэр і Тамаш Шамло, а таксама Рудольф Шэнкер і Кляўс Майнэ з «Scorpions». Пасьля падзеньня камуністычнага ладу забароненыя раней альбомы «Амэгі» былі перавыдадзеныя ў Вугоршчыне. Неўзабаве па ўзьяднаньні гурт выпусьціў новы альбом Trans and Dance (1995).
|
|
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Omega (гурт), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.