Ян Антоні Храпавіцкі

Ян Антоні Храпавіцкі (1 кастрычніка 1612, вёска Падбярэзьзе каля Віцебску — 3 лістапада 1685, Лукішкі пад Віцебскам) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар дзёньніка.

Харужы1650) і падкаморы смаленскі (з 1660), ваявода віцебскі (з 1669). Трымаў Дарагабускае, Азярыцкае і Маркаўскае староствы, адміністратар Магілёўскай эканоміі (1684).

Ян Антоні Храпавіцкі
Ян Антоні Храпавіцкі. Партрэт са збораў В. Федаровіча ў Віцебску
Ян Антоні Храпавіцкі. Партрэт са збораў В. Федаровіча ў Віцебску
Ян Антоні Храпавіцкі
Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1612
Памёр 3 лістапада 1685 (73 гады)
Род Храпавіцкія
Бацькі Крыштаф Храпавіцкі[d]
Алена з Войнаў-Ясянецкіх[d]
Дзеці Стэфан Антоні Храпавіцкі[d], Крыштаф Антоні Храпавіцкі[d], Карнелія Францішка з Храпавіцкіх[d] і Ян Францішак Храпавіцкі[d]
Дзейнасьць пісьменьнік, палітык, службовая асоба
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Храпавіцкі.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Храпавіцкіх гербу «Газдава», сын Крыштапа і Алены Вайнянкі зь Ясянецкіх. Скончыў калегіюм Навадворскіх у Кракаве, працягваў навучаньне ў Лёндане і Падуі. У 1637 року перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва, што дало яму магчымасьць займацца грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю і зрабіць кар’еру.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў. Быў сакратаром караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казімера. Актыўны ўдзельнік палітычнага жыцьця Рэчы Паспалітай: браў удзел у працы 24 соймаў, маршалак соймаў 1665 і 1668 рокаў, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі, а таксама ў Скарбовы трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.

У сярэдзіне XVII стагодзьдзя ўдзельнічаў у працы камісіі для разьмежаваньня Вяліскага і Ўсьвяцкага старостваў зь Невельскім. Браў удзел у перамовах з Маскоўскай дзяржавай, а таксама ў падпісаньні Андрусаўскага замірэньня (1667).

Дзёньнік

Пакінуў дзёньнік за 1658—1685 рокі — каштоўную гістарычную крыніцу, дзе ёсьць зьвесткі пра палітычнае жыцьцё Рэчы Паспалітай, соймы, штодзённае жыцьцё заможнай шляхты, звычаі і норавы.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Ян Антоні Храпавіцкі БіяграфіяЯн Антоні Храпавіцкі ДзёньнікЯн Антоні Храпавіцкі КрыніцыЯн Антоні Храпавіцкі ЛітаратураЯн Антоні Храпавіцкі1650Ваявода віцебскіВялікае Княства ЛітоўскаеВіцебскДарагабускае старостваПадбярэзьзеПадкаморыСмаленскХаружы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вясна (цэнтар)Лукаш БэндэГерманішкіСеціўная пошукавая сыстэма.tk.aq27Слуцкі збройны чынЛошыцкі сядзібна-паркавы комплексСлавянскія мовыБеларуская ВікіпэдыяБеларускае нацыянальнае адраджэньнеМаксім БагдановічАнаплязма289.nf0 (год)Летува.bvТаінстваБел-чырвона-белы сьцягТайлянд411929.ukULISНазоўнік.tl1955ГенабальдІгар Тур.qa.viКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Бялынічы)Міжнародны стандартны кніжны нумар.cz.plПарэчча (горад)7020001921.twСьпіс гарадоў Беларусі2001.pmГісторыя ад заснаваньня горадуStotis.ptСмольгаўІгуменСяргей МінаеўНародны Альбом2009.ws1991ГрузіяВагінальны сэкс.hr38.re.alІнструкцыя па трансьлітарацыіРамадан.ee96ХэрсонСакавік.ye.vnГрошыРоварПрагаКандрат Крапіва🡆 More