Язэп Крупскі: беларускі маляр

Язэ́п Рыго́равіч Кру́пскі (11 кастрычніка 1934, в.

Куплін, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці — 13 ліпеня 2014) — беларускі мастак.

Язэп Крупскі
Язэп Крупскі: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Крыніцы і заўвагі
Дата нараджэньня 11 кастрычніка 1934
Месца нараджэньня Куплін, Пружанскі павет, Палескае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Дата сьмерці 13 ліпеня 2014
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак мастак
Жанры станковы жывапіс[d] і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d]
Плынь станковы жывапіс
манумэнтальна-дэкаратыўнае мастацтва
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крупскі.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, дзе акрамя яго яшчэ былі тры сыны і пяць дачок. Зь дзяцінства даводзілася шмат працаваць, дапамагаючы бацькам па гаспадарцы. Бацьку ў 1939 арыштавалі НКУС-аўцы за тое, што меў зашмат кароваў.

Першапачатковую адукацыю Язэп Крупскі атрымаў у школе роднай вёсцы Куплін і ў Пружанах. Як успамінаў пазьней сам мастак, цікавасьць да маляваньня зьявілася ў яго ў школьныя гады, калі будучы творца спрабаваў маляваць прыроду, родную вёску. Школьныя настаўнікі, заўважыўшы здольнасьці Язэпа Крупскага, парэкамендавалі яму паступаць у Менскую мастацкую вучэльню.

Язэп Крупскі скончыў Менскую мастацкую вучэльню ў 1960 г. Адслужыўшы ў войску, скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1968). Атрымаў кваліфікацыю мастак-жывапісец пасьля абароны свайго дыплёмнага праекту «Хлапчукі бягуць». З 1978 — чалец Беларускага саюзу мастакоў.

Жыў у Берасьці, працаваў на прадпрыемстве «Мастацтва». У 1990-я за нявыплату арэнды пазбавіўся майстэрні, за нявыплату ўзносаў быў выключаны з Саюзу мастакоў.

Пахаваны на Паўночных могілках г. Берасьця (сэктар 5/2, рад 5, месца 7).

Творчасьць

Працаваў у станковым жывапісе (пэйзаж, партрэт) і манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве (мазаіка, зграфіта, фрэска). Тэматыка яго твораў разнастайная. У пошуках новых тэмаў для сваіх твораў ён шмат езьдзіў па краіне на пленэры, прывозіў адтуль вялікую колькасьць пэйзажаў, замалёвак, эцюдаў, зь якіх пазьней нараджаліся новыя палотны. У сваіх творах Язэп Крупскі часта зьвяртаўся да тэматыкі роднай Берасьцейшчыны і Палесься (карціны «Палесьсе», «Ускраіна Берасьця», «Вербы над Бугам»), нярэдкія на яго карцінах і сюжэты з малой радзімы: «Вёска майго дзяцінства», «Пружанскія балоты».

Важнае месца ў творчасьці Язэпа Крупскага займала тэма вайны. У карцінах «Берасьце», «Фарсаваньне Дняпра», «Невядомыя салдаты», «Абарона Берасьцейскага вакзалу» (гэта карціна ў свой час экспанавалася на Ўсесаюзнай выставе ў Маскве) мастак перадаў на палатне гераізм і трагізм таго часу.

Галоўнай мэтай творчасьці Язэпа Крупскага было раскрыцьцё прыгажосьці прыроды і прыгажосьці чалавека.

Асноўныя творы мастака:

  • карціны «Фарсаваньне Дняпра», «Абарона Берасьцейскага вакзалу», «Пяшчотнасьць», «Невядомыя жаўнеры», «Нескароны», «Хлапчукі», «Тры грацыі», «Партрэт жонкі», «Дзяўчына ў белым», «Маці», «Настаўніца», «Аўтапартрэт»
  • пэйзажы «Палесьсе», «Сьвята Купальля», «Навагодняя казка», «Цёплы дзень», «Ускраіна Берасьця», «Полацак і стагодзьдзі», «Затоплены човен»
  • зграфіта ў кінатэатры «Беларусь» (Берасьце), «Ніць вечнасьці» ў Палацы культуры камбінату верхняга трыкатажу (Пінск)
  • мазаіка «Юнацтва» на фасадзе спарткомплексу Берасьцейскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
  • росьпіс «Жыцьцё» ў кінатэатры «Мір» (Берасьце)

Ілюстраваў вокладку паэмы Юзафа Крашэўскага «Вёска» ў перакладзе Міколы Папекі.

Удзельнік мастацкіх выставаў з 1968 году. Творы захоўваюцца ў музэях і карцінных галерэях Берасьця, Баранавічаў, Пружанаў, Менску, у прыватных калекцыях у Польшчы й іншых краінах.

Дзякуючы дапамозе польскага мэцэната Яцэка Галембіеўскага ў Польшчы выйшаў каталёг карцінаў Язэпа Крупскага.

Нягледзячы на складаную матэрыяльную і духоўную сытуацыю, у якую мастак трапіў пасьля таго як пазбавіўся майстэрні і быў выключаны з Саюзу мастакоў за няўплату складак, Язэп Крупскі працягваў маляваць да канца свайго жыцьця: маляваў эцюды непадалёк ад свайго дому, зьвярнуўся да новай для сябе біблейскай тэматыкі, стварыўшы карціны «Адам і Ева», «Выгнаньне з раю», «Апошнія дні сьвятога Язэпа», «Нараджэньне Хрыстова»; працаваў над трыпціхам, прысьвечаным любімаму гораду Берасьцю. Памёр ва ўзросьце 79 гадоў.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Улюбёны ў родны край: мастак Язэп Крупскі / склад. В. А. Макарчук; рэд. Н. К. Шабуня. — Пружаны: ЦРБ імя М. Засіма, 2011. — 12 с. — (Знакамітыя землякі).

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Язэп Крупскі ЖыцьцяпісЯзэп Крупскі ТворчасьцьЯзэп Крупскі Крыніцы і заўвагіЯзэп Крупскі ЛітаратураЯзэп Крупскі Вонкавыя спасылкіЯзэп КрупскіБерасьцейская вобласьцьКуплінМастакПружанскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.msМаладэчна.baІтальянская моваПервамай (грамада)Лацінская моваДзеяслоў.vnПатрыярх (царкоўны сан)Азёры (Гарадзенская вобласьць)33Этнічная тэрыторыя беларусаўСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі.no1861.axАборт9447Палянізацыя.hrСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіЧапялаMicrosoft Windows1995Палац Чапскіх.shСельская гаспадарка.reУладзімер Караткевіч.cawzes5.rsНідэрлянды.la.bn.yt.svПерапіс насельніцтваПаўстаньне 1830—1831 гадоўЛаскаценьКастусь КаліноўскіГенацыд украінцаўАркадзь КуляшоўСяброўства1870987Інтэрабанг53.nu.szПершая сусьветная вайнаКаласы пад сярпом тваім1983Маёнтак.fj95ЛетуваКрыж Эўфрасіньні ПолацкайСалатная цыкорыяРадаўніца.ag.as.lrЗлучаныя Штаты АмэрыкіГерб Украіны.lt1918КамэдыяПлютонТралейбус🡆 More