Ягана Шпіры (па-нямецку: Johanna Spyri, joˈhana ˈʃpiːri), пры нараджэньні Ягана Люіза Гойсэр (ням.
Johanna Louise Heusser; 12 чэрвеня 1827, Гірцэль, Швайцарыя — 7 ліпеня 1901, Цюрых, Швайцарыя) — швайцарская дзіцячая пісьменьніца, найбольш вядомая сваёй кнігай «Гайдзі».
Ягана Шпіры | |
Johanna Louise Heusser | |
Ягана Шпіры каля 1870 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ягана Люіза Гойсэр |
Нарадзілася | 12 чэрвеня 1827 Гірцэль, Швайцарыя |
Памерла | 7 ліпеня 1901 (74 гады) Цюрых, Швайцарыя |
Пахаваная | |
Бацькі | Ёган Якаб Гойсер[d] Мета Гойсер-Швайцэр[d] |
Сужэнец | Johann Bernhard Spyri[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Жанр | дзіцячая і падлеткавая літаратура |
Мова | нямецкая |
Значныя творы | Гайдзі |
Нарадзілася ў сельскай мясцовасьці, улетку дзяцінства праводзіла ў ваколіцах Куру (Граўбюндэн), які пазьней апіша ў сваіх творах.
У 1852 року выйшла за адваката Бэрнгарда Шпіры. Жывучы ў Цюрыху, пачала апісваць жыцьцё ў вёсцы. Першая аповесьць «Нататка на Вроневай магіле», якая апавядае пра жыцьцё жанчыны пад хатнім гвалтам, выйшла ў 1880. У наступным годзе зьявіліся гісторыі для дзяцей і падлеткаў, сярод якіх быў і раман «Гайдзі», якія пісьменьніца напісала за чатыры тыдні. «Гайдзі» — гісторыя пра дзяўчынку-сірату, што жыве зь дзедам у швайцарскіх Альпах; відарысы ў рамане апісаныя вельмі маляўніча.
Муж Яганы і адзіны іхні сын Бэрнард памерлі ў 1884 року. Пасьля гэтага яна прысьвяціла сябе дабрачыннасьці і напісала больш за 50 апавяданьняў. Пахаваная побач зь сям’ёй на могілках Зыльфэльд-А ў Цюрыху.
У Швайцарыі пісьменьніцу вельмі шануюць; ейны партрэт выдадзены на марцы ў 1951 року і выбіты на памятнай манэце ў 20 франкаў у 2009.
Нямецкая Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
Ягана Шпіры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ягана Шпіры, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.