Эрвэ Рэнар (па-француску: Hervé Renard; нарадзіўся 30 верасьня 1968 году, Экс-ле-Бэн, Францыя) — былы францускі футбаліст, цяпер галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Саудаўскай Арабіі.
Самым значным посьпехам у кар’еры зьяўляецца перамога на Кубку афрыканскіх нацыяў са зборнай Замбіі ў 2012 годзе ў якасьці трэнэра.
Эрвэ Рэнар | ||
Hervé Renard | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 верасьня 1968 (55 гадоў) Экс-ле-Бэн, Францыя | |
Рост | 180 см | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Саудаўская Арабія (галоўны трэнэр) | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1983—1990 1991—1997 1997—1998 | Кан Валярыс Драгіньян | 87 (0) 105 (2) 23 (1) |
Трэнэрскія клюбы | ||
1999—2001 2004 2005—2007 2008—2010 2010 2011 2011—2013 2013—2014 2014—2015 2015 2016—2019 2019— | Драгіньян Кембрыдж Юнайтэд Шэрбур Замбія Ангола УСМ Альжыр Замбія Сашо Кот д’Івуар Ліль Марока Саудаўская Арабія |
Эрвэ гуляў на пазыцыі абаронца за клюбы «Кан», «Валярыс», «Драгіньян», якія выступалі ў ніжэйшых дывізіёнах Францыі.
Кар’еру трэнэра пачаў у клюбе «Драгіньян», за які гуляў у якасьці футбаліста ў апошнія гады сваёй гульнявой кар’еры. Пасьля чаго працаваў памочнікам трэнэра ў адным з кітайскіх клюбаў. У 2004 годзе быў галоўным трэнэрам ангельскага клюбу «Кембрыдж Юнайтэд», а потым францускага «Шэрбуру». У наступным зьяўляўся памочнікам Клёда Ле Руа ў зборнай Ганы. З траўня 2008 году стаў галоўным трэнэрам зборнай Замбіі, якую ачольваў да красавіка 2010 году. Пасьля гэтага быў два дні галоўным трэнэрам Анголы. Са студзеня 2011 году працаваў у альжырскім клюбе «УСМ Альжыр».
22 кастрычніка вярнуўся ў якасьці галоўнага трэнэра ў зборную Замбіі, зь якой на пачатку 2012 году перамог у Кубку афрыканскіх нацыяў, забясьпечыўшы такім чынам першую перамогу Замбіі на міжнародных спаборніцтвах.
7 кастрычніка 2013 году стаў налоўным трэнэрам клюбу «Сашо».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Эрвэ Рэнар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.