Эдвард Фон Роп

Эдвард Міхаэль Ёган Марыя барон фон дэр Роп (па-нямецку: Eduard von der Ropp; 14 сьнежня 1851, маёнтак Ліксна, Дынабурскі павет, Віцебская губэрня, цяпер Латвія — 25 ліпеня 1939, Познань) — рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч Беларусі й Летувы.

Эдвард Міхаэль Ёган Марыя барон фон дэр Роп
Eduard von der Ropp
Эдвард Фон Роп
Род дзейнасьці рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч
Дата нараджэньня 14 сьнежня 1851
Месца нараджэньня маёнтак Ліксна, Дынабурскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 25 ліпеня 1939
Месца сьмерці Познань, Польская Рэспубліка
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, палітык, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Бацька Emmerich Julius von der Ropp[d]
Маці Isabella von Plater-Syberg[d]
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

Бацька паходзіў з прыбалтыйскага нямяцкага баронскага роду, маці — Ізабэля з Плятараў-Зыбэргаў. Скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт (1875), Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную сэмінарыю (1886), удасканальваў тэалягічную адукацыю ў Інсбруцкім і Фрайбурскім унівэрсытэтах. Ад 1889 ксёндз у Лібаве, ад 1896 канонік Жмудзкае дыяцэзіі. Ад 1902 біскуп ціраспальскі, у 1904—1907 — віленскі. Быў супраць атаясамліваньня каталіцтва з польскасьцяй, спрыяў увядзеньню летувіскае й беларускае моваў у касьцёльнае жыцьцё, на запыты вернікаў пра ўводзіны беларускай мовы ў касьцёле адказваў, што «ня толькі можна, але й трэба». Належаў да кансэрватыўнага крыла краёўцаў. Ініцыятар і заснавальнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (1906). Напачатку 1906 заснаваў газэту «Nowiny Wileńskie», у 1906—1909 валодаў газэтай «Kurier Litewski». Дэпутат I Дзяржаўнае думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб’ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Летувы й Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. У кастрычніку 1907 загадам Міністра ўнутраных справаў адхілены ад кіраваньня дыяцэзіяй, каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскае губэрні пад наглядам паліцыі. У ліпені 1917 прызначаны арцыбіскупам Магілёўскай архідыяцэзіі з рэзыдэнцыяй у Петраградзе. Напачатку 1919 загадаў духавенству правесьці выбары ЦК свае архідыяцэзіі, пасьля чаго арыштаваны Петраградзкай ЧК як закладнік. У выніку хадайніцтва папы рымскага і за дазвол праехаць у Расею зь Нямеччыны савецкаму партыйнаму дзеячу К. Радэку вызвалены й адпраўлены ў Польшчу. Там працягваў рэлігійную й грамадзкую дзейнасьць. Да 1931 фармальна лічыўся арцыбіскупам магілёўскім.

Творы

  • Program Stronnictwa Konstytucyjno-Katolickiego na Litwie i Białorusi. Wilno, 1906.

Літаратура

  • Ленин В.И. Телеграмма Г.Е. Зиновьеву // Полн. собр. соч. Т. 50. С. 252;
  • Смалянчук А. Біскуп Эдвард Роп //Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 3;
  • Stankiewicz А . Rodnaja mowa u światyniach. Wilnia, 1929 (факсымільнае выданьне 1992).
  • Алесь Смалянчук // . — Мн.: .

Tags:

БеларусьВіцебская губэрняЛатвіяЛетуваНямецкая моваПознань

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗлучокАлег ЛойкаПохва (неадназначнасьць)ЯстMemento moriЎТэрарыстычны акт у менскім мэтроГрамадзкі набытакЛетуваЭратычнае мастацтваВершаваны памерОПарнаграфія для жанчынДыялекты беларускай мовыПарнаграфія ў ІталііРод (біялёгія)Якуб КоласМіл (імя)Беларуская Народная РэспублікаСуботнікіВусаваПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўУзброеныя сілыСтоўпцыВікіслоўнікВітольд Бялыніцкі-БіруляЛявон БаразнаЙПарнаграфія ў БеларусіКарлес ПудждэмонРадзівілыЯленскіяУладзімер ЛіпскіВячаслаў АдамчыкВэб-дызайнЛацінская моваДоўгія вёрсты вайны (фільм)Алесь Савіцкі1648GMTВасіль ЗуёнакПаветранае судна7 (лік)Парнаграфія ў ВугоршчынеБыў. Ёсьць. БудуВасіль БыкаўЦынкавыя хлопчыкіПэтэр ПэлегрыніНаймановічыПермМаскваАнальны сэксПаўстаньне 1794 годуУльтрафіялетавае выпраменьваньнеАндрэй МукавозчыкДзейнікСаратаўgfq2uКушмакСтолінДэмакратыяЗямляБабёрІмёны ліцьвінаўТумаКатэхізіс Сымона БуднагаДжоні ДэпНаркамаўкаСэкс па тэлефонеМіхал Фрыдэрык Чартарыйскі🡆 More