Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Эсто́нская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Эстонская ССР (па-эстонску: Eesti Nõukogude Sotsialistlik Vabariik) — адна з рэспублік Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, створаная рашэньнем Рыйгікогу Эстонскай рэспублікі 21 ліпеня 1940 году.

6 жніўня 1940 году прынятая ў якасьці саюзнай рэспублікі ў склад Савецкага Саюзу.

Эстонская ССР
Eesti Nõukogude Sotsialistlik Vabariik
Сьцяг Эстонскай ССР Герб Эстонскай ССР
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Kõigi maade proletaarlased, ühinege!
Дзяржаўны гімн: ««Jää kestma, Kalevite kange rahvas»»
Месцазнаходжаньне Эстонскай ССР
Афіцыйная мова Эстонская,
расейская
Сталіца Талін
Плошча
 • агульная

45 200 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1991)
 • шчыльнасьць

1,565 млн чал.
31,6/км²
Валюта Савецкі рубель (rubla)
Незалежнасьць
выхад са складу СССР

6 верасьня 1991
Дамэн верхняга ўзроўню .su
Гісторыя Эстоніі
Герб Эстоніі

Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (коратка ЭССР, або Эстонская ССР) — саюзная рэспубліка на паўночным-захадзе СССР, на беразе Балтыйскага мора. Плошча ЭССР 45,1 тыс. км².

Насельніцтва

Насельніцтва па стане на 1985 год — 1 530 000 чал., зь іх мяшчан 71%. Эстонцаў у ЭССР было 948 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі расейцы, ўкраінцы, беларусы і інш.

Земскі падзел

Эстонская ССР ня мела абласьцёў, бо была невялікая па памеры. Яна дзялілася на 15 раёнаў. ЭССР мела 33 месты, 24 пасёлкаў гарадзкога тыпу.

Сталіца Эстонскае ССР — Талін.

Краявід

Эстонская ССР мела раўнінную паверхню, на поўдні — халмы. Сярэдняя цеплыня лютага —6 Ц, ліпеня 17 Ц. Ападкаў да 700 мм у год.

Асноўныя рэкі — Нарва, Пярну, Эмаіга.

Мелася мноства азёраў, найвялікшыя — Чудзкое і Вырт. Існуе вадасховішча Нарваўскае.

Землі балотныя, дзярновыя, пясок і гліна.

Лясы займалі больш за 40% зямлі ЭССР (2/3 хвоя). Запаведнікі: Відумяскі, Вільсандыйскі, Мацалускі, Нігуласкі. Лахэмаскі нацыянальны парк.

Мінулае

Аснова мінулага ЭССР скаладюць запісы «рускіх летапісаў» і пазьнейшых «нямецкіх паэтычных твораў».

У 12—13 ст.ст. складвалася эстонская народнасьць. З 13 ст. на землях ЭССР пачалі стварацца гарады рускіх, данаў і швэдаў. Рускія былі найбольш уплывовымі і эстонцы плацілі даніну Юр’еўскаму ваяводзтву Русі. У другое палове 13 ст. ад рускіх вызвалілі паўстаньні і дапамога з-за мора крыжакоў. ЭССР стала часткаю Лівоніі. Улада крыжакоў была да сярэдзіны 16 ст. Пад час Інфлянскае вайны землі Эстонскае ССР падзялілі Рэч Паспалітая, Данія і Швэцыя. Рэч Паспалітая далучыла поўдзень, Швэцыя — поўнач, а Данія — востраў Сарэ. Пасьля Паўночнае вайны ўся ЭССР была далучаная да Швэцыі. Пасьля другое Паўночнае вайны 1700—1721 гадоў землі Эстонскае ССР далучылі да Расеі. У 1816 годзе на поўначы (Эстляндзкая губэрня) ЭССР было адмененае прыгоннае права, а ў 1819 — на поўдні ў Ліфляндзкае губэрні. У 1858 годзе адбылося г. зв. Махтраскае паўстаньне, ў 1872 — прастой работнікаў Крэнгольму. У 1917 годзе была створаная савецкая ўлада. У 1918 годзе землі ЭССР захапілі немцы. Пасьля вываду нямецкіх войскаў, увайшло савецкае войска толькі ў Нарву. Яны стварылі Эстляндзкую Работніцкую Грамаду. У Таліне захаваліся мясцовыя ўлады з «царскіх часоў» і войска, якое не прызнала ўладу бальшавікоў. 5 чэрвеня 1919 году Грамаду разагналі «белыя». Землі ЭССР сталі часткаю незалежнае Эстоніі.

Першая дзяржава (1919—1940)

З 1919 году Эстонія стала незалежнаю ад РСФСР і СССР. У 1934 годзе адбыўся пераварот і ўрад Эстоніі пачаў правіць самадзяржаўна. У чэрвені 1940 году ўрад быыў скінуты, а 21 ліпеня 1940 абвясьцілі аб стварэньні Эстонскае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі. З 6 жніўня 1940 году ў складзе СССР.

Нямецкая ўлада (1941—1944)

У сьнежні 1941 году землі ЭССР былі захопленыя немцамі.

Савецкая ўлада (1944—1990)

У сярэдзіне 1944 году савецкае войска захапіла землі ЭССР. Улада краіны саветаў цягнулася да 1990 году.

Гаспадарка

Пад уладаю бальшавікоў ЭССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб ЭССР перавысіў 1940-ы год у 54 разы. Важнейшыя галіны прамысловасьці:

  • сланаздабываючая і сланцапераапрацоўчую
  • хімічную
  • машынабудаўнічую
  • будаўнічых матэрыялаў
  • папяровую
  • дзераваапрацоўчую
  • тэкстыльнную
  • харчовую

Вытворчасьць іскравае энэргіі (па стане на 1984) 18,3 млрд кВт/г. Найвялікшыя гідраэлектрастанцыі — Прыбалтыйская і Эстонская, рабілі на сланцах.

Здабыча

Асноўныя здабычы сланцаў была ў Кохтла, фасфарытаў — у Марду.

Хімічныя галіна

Эстонская ССР мела хімічныя заводы па вырабе ўгнаеньняў.

Прамысловасьць

Эстонская ССР мела разьвітую электра- і радыётэхнічнае машынабудаваньне, прыборабудаваньне. Найвялікшыя прадпрыемствы былі ў местах Талін, Юр’еў.

Баваўняна-папяровыя камбінатыы былі ў Нарве і Таліне. Мелася ваўняная і ільняная прамысловасьць. У харчовае прамысловасьці для СССР былі важныя:

  • рыбная (Талін, Пярну)
  • мясная
  • малочная
  • маслабойная

Мелася самадзейнасьць, асабліва разьвітыя былі вырабы самадзейнае гаспадаркі са:

  • скуры
  • жалеза
  • тэкстылю
  • вязанныя

Сельская гаспадарка

Вальная вытворчасьць Эстонскае ССР у сельскае гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 2 разы ў параўнаньні з 1940 годам. У 1984 годзе было 142 калгасы і 153 саўгасы. Пасяўная плошча была 935 000 га ворыва. Сеялі зернавыя (ячмень, жыта, пшаніца), кармавыя і тэхнічныя расьліны. Вырошчвалі бульбу (1 196 000 га) і агародніну.

Жывёлагадоўля была ў асноўным малочна-мясным вытворчасьці скату і мясным сьвінагадоўлі. Меліся птушкагадоўля, зьверагадоўля, пчалярства.

Праводзілася асушэньне балотаў: (1 070 000 га, па стане на 1984 год).

Возныя

Эстонская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 1,01 тыс. км, а для возаў — 27,9 км (1984).

Суднаходзтва мелася Эмаіга. Галоўная марская прыстань — Талін.

Навука

У 1984 годзе ЭССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 857 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 6 ВНУ было 23,5 тыс., у 37 сярэдніх навучальных установах 22,2 тыс. послухаў.

У ЭССР была свая асобная Акадэмія навукаў, якая была заснаваная ў 1946 годзе.

Было 6 тэатраў.

Лекары

На 10 000 насельнікаў ЭССР было 45,5 лекараў.

Курорты: кліматычны і гразевы — Пярну, гразевы — Гапсаль, кліматычны — Нарва-Есу.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка НасельніцтваЭстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Земскі падзелЭстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка КраявідЭстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка МінулаеЭстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ГаспадаркаЭстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка НавукаЭстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ЛекарыЭстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Глядзіце таксамаЭстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ЗаўвагіЭстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка КрыніцыЭстонская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаРыйгікогуСССРЭстонская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1955Дыялекты беларускай мовыКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Зянон ПазьнякC++Швэрынскі замакСувязь (тэхніка)Жанчына з жанчынайЯн СерадаГорадняВадзім БолбасУсебеларускі народны сходУльтрафіялетавае выпраменьваньнеВольга КараткевічФТаўкачМаскоўская вобласьць1991БіскупЗьвязда (Менская вобласьць)Мікола ГусоўскіВэб-дызайнАндрусь ГорватРаіса БаравіковаСукенкаПастава 69Андрэй МукавозчыкЭль НіньнёАркадзь КуляшоўВештартТутэйшыя (п’еса)2009Вільня297 да н. э.СаксоніяТурма №8Плоцевы актМіжнародны жаночы дзеньАнтонімыТумаДзед ТалашІгар БабкоўЛюбарт (імя)30 красавікаСьпіс гарадоў БеларусіУладзімер КараткевічГрамадзкі набытакРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 году29 красавікаЯнка МаўрЗіновій ПрыгодзічСтарабеларуская моваВольны хорВагінальны сэксСабакаЯнка КупалаІван ЦерцельМарыя АнтуанэтаКсэнафобіяІксвідэаBet365Загор’е (Славаччына)ФінансыНарэйкаМачанкаПрыродаахоўная тэрыторыяТэрарыстычны акт у менскім мэтро🡆 More