Шорт-Трэк: зімовы від спорту

Шо́рт-трэ́к (анг.

short-track speed skating — бег на каньках на кароткай дарожцы) — канькабежны спорт, у якім у залежнасьці ад дыстанцыі 4—8 спартоўцаў ладзяць забег па авальнай лёдавай дарожцы даўжынёй 111,12 м.

Шорт-Трэк: зімовы від спорту

Уваходзіць у 5-ку найбольш траўматычных відаў спорту, таму канькабежцы апранаюць шлем, ахоўныя акуляры, пальчаткі, накаленьнікі і абарону шыі. У кароткім забегу забараняецца: карыстацца канькамі з рухомам лязом для хуткасьці («клапы»), замінаць іншым зразаць адлегласьць, перасякаць дыстанцыю больш хуткіх канькабежцаў і выкідваць нагу на фінішы. Мае мянушку «кароткі лёд».

Мінуўшчына

На пачатку ХХ стагодзьдзя кароткія забегі на каньках сталі ладзіць у ЗША і Канадзе. У 1981 годзе ўпершыню правялі Першынство сьвету ў кароткім забегу на каньках. У 1992 годзе Зімовыя Алімпійскія гульні 1992 году ўпершыню ўлучылі кароткі забег канькабежцаў у праграму спаборніцтваў. У 1999 годзе прайшоў 1-ы Кубак сьвету ў кароткім забегу на каньках.

Беларусь

На Зімовыя Алімпійскія гульні 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці (штат Юта, ЗША) упершыню паехала прадстаўніца Беларусі Юлія Елсакова-Паўловіч, якая паўторна выступала на Алімпіядзе 2006 году ў Турыне (край П’емонт, Італія). У 2013 годзе беларускія канькабежцы паставілі 4 нацыянальныя рэкорды на міжнародных спаборніцтвах. У выніку Міжнародны саюз канькабежцаў (Швайцарыя) упершыню накіраваў на Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 году ў Сочы (Краснадарскі край, Расея) адразу 2-х канькабежцаў ад Беларусі. Імі сталі Вольга Талаева і Максім Сяргееў, які быў першым мужчынам у кароткім забегу на Алімпіядзе.

Крыніцы

Tags:

Ангельская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Новы ЗапаветСавілаПКлеапатраЗдароўеВолатБанкруцтваАзбука МорзэДзяніс Садоўскі (футбаліст)Валенштайн (п’еса)Галоўная старонкаЯн Павал IIМіхаіл (арханёл)Уладзімер ПуцінАрцём АрашонакКрысталь БойдЛазэрЛетуваБагародзіца (гімн)Юр’яФлорыдаТравеньЛясунСпіс марак аўтамабіляўОй у лузі червона калинаЦьвёрды дыскЯнка БрыльМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)Вольга ЧамаданаваІсьляндзкі коньМужчына зьверхуЧарнобыльСуботнікіШатанНасельніцтва БеларусіІксвідэаКурапатыЛявон БаршчэўскіВялікае Княства ЛітоўскаеБеларуская ВікіпэдыяСлуцкі збройны чынПетрыкаўскі раёнТадэвуш Касьцюшка1943ПрозаГорадняСлавамір АдамовічТыльзыт16 красавікаПанямоньАнтон Сокал-КутылоўскіСусьветПорнгабРэжым ЛукашэнкіМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеКірыла ТураўскіРэвалюцыя гвазьдзікоўМіхась ЧаротЭль НіньнёСлановыяПарнаграфія ў ІталііРэспубліка КарэяШчучынПрыдатак (мовазнаўства)Царква Сьвятога Духа (Менск)🡆 More