Фёдар Іва́навіч Шма́каў (1 сакавіка (16 лютага паводле ст.
ст.) 1917, Петраград — 1 траўня 2009) — беларускі актор, рэжысэр. Народны артыст Беларусі (1959). Народны артыст СССР (1975).
Фёдар Іванавіч Шмакаў | |
Род дзейнасьці | беларускі актор, рэжысэр |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 лютага (1 сакавіка) 1917 |
Месца нараджэньня | Петраград, Пецярбурская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 1 траўня 2009 (92 гады) |
Месца сьмерці | Віцебск, Рэспубліка Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кінаактор, тэатральны рэжысэр |
Месца працы | |
Узнагароды |
У 1939 годзе скончыў Ленініградзкі тэатральны інстытут (курс Васіля Мяркур’ева). Пасьля заканчэньня інстытуту працаваў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі ў Магілёве, ад 1941 — у БДТ-2, выкладаў у студыях пры тэатры. У 1944 годзе працаваў у франтавой тэатральнай брыгадзе. Больш за шэсьцьдзесят год працаваў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа. На ягоным творчым рахунку каля 200 роляў у тэатры і каля 30 роляў у кіно. Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1968), прэміяй «За духоўнае адраджэньне», прызам Беларускага саюзу тэатральных дзеячаў «Крышталёвая Паўлінка», ордэнамі «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Дружбы народаў, мэдалём Францыска Скарыны. Ганаровы грамадзянін Віцебска. Памёр 2 траўня 2009 году пасьля хваробы.
Ролі ў тэатры
Тэатральныя пастаноўкі
Фільмаграфія
Я за сваё доўгае жыцьцё бачыў хвіліны больш цяжкія, чым зараз. Перажылі. Думаю, мінецца і сёньняшні горкі час. Веру ў сваю прафэсію, веру ў сцэну. Хачу, каб яна давала людзям адчуваньне, што ня толькі хлеб патрэбен ім. Гэта мяне выратоўвае і ад чэргаў, і ад недалёкіх думак.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Фёдар Шмакаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.