Фёдар Мачалаў

Фё́дар Іларыё́навіч Мача́лаў (1915, в.

Лозы Сожнаўскага раёну Курскай вобласьці, Расейская імпэрыя29 сьнежня 1941, каля Таржку Цьвярской вобласьці, РСФСР, СССР) — савецкі пілёт-зьнішчальнік, удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусьветнай вайны.

Фёдар Іларыёнавіч Мачалаў
Фёдор Илларионович Мочалов
1915 — 29 сьнежня 1941
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Лозы Сожнаўскага раёну Курскай вобласьці
Месца сьмерці Сьцяг РСФСР Таржок Цьвярской вобласьці
Прыналежнасьць СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 1939—1941
Званьне капітан
Частка 33-і зьнішчальны авіяцыйны полк
5-ы гвардзейскі зьнішчальны авіяцыйны полк
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў 1915 року ў вёсцы Лозы Сожнаўскага раёну Курскай вобласьці (паводле іншых зьвестак у вёсцы Верхнія Лозы Белгарадзкай вобласьці).

Скончыў адэскую вучэльню лётчыкаў (1939).

22 чэрвеня 1941, у першы дзень нямецкага ўварваньня ў Беларусь, намесьнік камандзіра эскадрыльлі 33-га авіяцыйнага палку Фёдар Мачалаў адным зь першых зьбіў варожы самалёт-выведнік. Са жніўня 1941 — капітан, камандзір зьвяна ў складзе 129-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку (пазьней пераўтвораны ў 5-ы гвардзейскі зьнішчальны авіяцыйны полк). У выніку штурмавых дзеяньняў з удзелам Мачалава было зьнішчана 15 самалётаў, 7 цыстэрнаў з палівам, 10 агнявых пунктаў, 12 аўтамашын з грузам і 700 вайскоўцаў.

Загінуў 29 сьнежня (або 26 сьнежня) 1941 у раёне Таржку пры спробе пасадзіць ЛаГГ-3, у якога спыніўся матор. Пахаваны ў вёсцы Залазіна Новакарэльскага раёну Калінінскай вобласьці, перазахаваны ў братэрскую магілу ля вёскі Талмачы Ліхаслаўскага раёну Цьвярской вобласьці. Загадам №102 ад 28 сакавіка 1942 узнагароджаны ордэнам Леніна (пасьмяротна).

Памяць

Імя Фёдара Мачалава носіць вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці, дзе ён служыў на пачатку вайны.

Крыніцы

Літаратура

  • Мочалов Фёдор Илларионович (1911 — январь 1942) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 435. — 30 000 ас.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 150—151.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Фёдар Мачалаў ЖыцьцяпісФёдар Мачалаў ПамяцьФёдар Мачалаў КрыніцыФёдар Мачалаў ЛітаратураФёдар Мачалаў Вонкавыя спасылкіФёдар Мачалаў1915194129 сьнежняБССРКурская вобласьцьНямецка-савецкая вайнаРСФСРРасейская імпэрыяСССРЦьвярская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль СербантовічРамяствоЛевэркузэнЛязьбійская парнаграфіяСтрахаваньнеЛацінкаВячаслаў АдамчыкСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаЛетуваПарнаграфія ў ЗШАЎэст Гэм ЮнайтэдКанстытуцыя БеларусіWordleСяржук ВітушкаКрасная ВёскаСунізмБеларусь850-яЗлучаныя Штаты Амэрыкі17 красавікаРадзівілыПошукавая аптымізацыяФлорыдаЛеанід КраўчукПсыхалёгіяВіцебскМаксім ТанкМікалай СьлюнькоўРэвалюцыя гвазьдзікоўКамэрунТрокіФрыдрых ШылерГераВялейкаІсьляндзкі коньТураўП2024РасеяБудзьма беларусамі!Часаў ЯрІгар ТурВялікабрытаніяЭякуляцыяПолымя (часопіс)Мажэйка (імя)НемежВільняГрунвальдзкая бітваПратэсты ў Беларусі (2020—2022)ЭймантЯкса (дзяржава)Крывіч (часопіс)Уладзімер ДубоўкаМоўная нормаЭйтмінСССРЭратычнае мастацтваВэб-сайтАпостальскі сымбаль веры1792Людміла ПайдушакаваНавум ГальпяровічДзеяслоўРэч ПаспалітаяБеларусыПастава на каленях2006СяброўстваМураўёўкіЛегкавы аўтамабіль🡆 More