Футбольны Мяч

Мяч — у футболе, прадмет сфэрычнай формы, парамэтры і выгляд якога рэглямэнтуецца Правілам 2.

Мяч, футбольных правілаў. Зьяўляецца асноўным аб’ектам гульні.

Футбольны Мяч
Футбольны мяч

Правілы

Гісторыя

  • 1862 — у правілах парамэтры мяча не рэглямэнтаваныя
  • 1872 — усталяваныя фіксаваныя памеры мяча
  • 1937 — памеры мяча зьмененыя на тыя, якія існуюць да сёньняшняга дня

Якасьць і парамэтры

  • мае сфэрычную форму
  • выраблены з скуры або іншага прыдатнага для гэтых мэт матэрыялу
  • мае даўжыню акружнасьці ня больш за 70 см (28 цаляў) і ня меней за 68 см (27 цаляў). Стандартны памер мяча 5 (па-ангельску: Size 5).
  • на момант пачатку матчу важыць ня больш за 450 г (16 унцыяў) і ня меней за 410 г (14 унцыяў). Вага пазначаецца для сухога мяча.
  • мае ціск, роўны 0,6—1,1 атмасфэры (600—1100 г/см²) на ўзроўні мора (ад 8,5 фунту/кв. цаля да 15,6 фунту/кв. цаля)

Замена пашкоджанага мяча

  • Калі мяч лопнуў або атрымаў пашкоджаньне падчас гульні — гульня спыняецца. Аднаўляецца яна запасным мячом з розыгрышу «спрэчнага мяча» ў тым месцы, дзе той прыйшоў у непрыдатны стан.

Мяч можа быць заменены падчас гульні толькі па ўказаньні судзьдзі.

Канструкцыя

Большасьць сучасных мячоў складаецца з 32 воданепранікальных кавалачкаў скуры або плястыку. 12 зь іх — пяцікутнікі, 20 — шасьцікутнікі. Канструкцыя гэтых 32 шматкутнікаў завецца ўсечаны ікасаэдр, толькі мяч мае больш сфэрычную форму за кошт ціску паветра, запампаванага ўнутр. Першы такі мяч быў выраблены ў Даніі ў 1950 годзе фірмай Select і атрымаў у Эўропе шырокае распаўсюджваньне. Сусьветна стаў ужывацца пасьля чэмпіянату сьвету 1970 году, на якім былі такія мячы, вырабленыя фірмай «Адыдас».

Да гэтага ўжываўся мяч, які складаецца з 18 даўгаватых частак і шнуроўкі, па прыладзе падобны на сучасныя валейбольныя мячы. Гэтая канструкцыя досыць распаўсюджаная і дагэтуль.

Расфарбоўка

Старыя мячы былі манахромнымі, карычневымі, затым белымі. Пасьля, для выгоды трансьляцыяў на чорна-белыя тэлевізары, зьявіўся мяч з чорнымі пяцікутнікамі/белымі шасьцікутнікамі. Гэтая расфарбоўка стала стандартам для мячоў і сымболікі ў прынцыпе. Існуюць і іншыя мячы, напрыклад «Total 90 Aerow» ад Nike, на які нанесеныя кольцы, каб брамніку было прасьцей вызначаць кручэньне мяча. У матчах, якія праходзяць на засьнежаным полі або падчас сьнегападу, ужываюцца мячы яркай расфарбоўкі, пераважна аранжавай.

Вытворчасьць мячоў

80% мячоў вырабляюцца ў Пакістане і 75% зь іх (60% ад усяго аб’ёму вытворчасьці ў сьвеце) у горадзе Сіялкот. Раней, на вытворчасьці часта выкарыстоўваўся дзіцячая праца, але пасьля Эўра-2004, у прэсе зьявіліся публікацыі на гэты конт і за завод узяліся міжнародныя арганізацыі па абароне дзяцей, у прыватнасьці ЮНІСЭФ. На чэмпіянат сьвету ў Нямеччыне мячы вырабляліся ў Тайляндзе. Упершыню з 1970 году «Адыдас» вырабіў мячы не на заводзе Сіялкот. Аднак, там будуць вырабленыя ўсё 60 мільёнаў мячоў для продажу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Футбольны Мяч ПравілыФутбольны Мяч КанструкцыяФутбольны Мяч РасфарбоўкаФутбольны Мяч Вытворчасьць мячоўФутбольны Мяч КрыніцыФутбольны Мяч Вонкавыя спасылкіФутбольны МячПравілы гульні ў футболФутбол

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.iqВейшнорыя62ІзраільБеларускі афіцыйны правапіс.ncВідзаўскі сельсавет.ai4Расейская моваКрыж Эўфрасіньні ПолацкайДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ЛаскаценьПінскі паветТраецкі манастыр базылянакСяржук ВітушкаВольныя матэрыялыГуда (імя)Ільля «Ліцьвін» (Хрэнаў)Янаў1863.ag.su1955Браніслаў ТарашкевічСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіНямеччынаСядзіба.pgМікалай Чаргінец.twМокша (народ).nzЛюдзі на балоце (раман)ІнтэробагEesti Raudtee.arЛацінкаПростая форма імпэрфэкту будучага часу дзеясловаўІнтэробангРасейская акупацыя БеларусіЭстонская чыгункаКарлес ПудждэмонРасейска-ўкраінская вайна.la.mgМенскЛіцьвіныВойнатЮр’яАндрусь Горват1999МаркёрБусел белыБеларускі нацыянальны строй.ge.pyЭльфійскі сьпеў1929.caРАУС.tl1985ISSNМаладэчнаІндыра ГандзіТуваГішпанская мова2000Лацінская мова.am63Віктар ЖыбульПавал Скарападзкі🡆 More