Францускі Пацалунак

Францу́скі пацалу́нак — гарачая й эратычная форма пацалунку з дакрананьнем партнэрамі языкоў адзін аднаго.

Такі «пацалунак языкамі» стымулюе вусны, язык і рот партнэра, што выклікае псыхалягічнае сэксуальнае ўзрушэньне. У адрозьненьне ад звычайнага пацалунку, які часта ня мае сэксуальнай канатацыі, францускі пацалунак выконваецца толькі між блізкімі асобамі і можа зьяўляцца ўступам да плоцевага чыну.

Францускі Пацалунак
Францускі пацалунак

Этымалёгія

Назва зьявілася ў ангельскамоўным сьвеце ў пачатку XX стагодзьдзя дзякуючы рэпутацыі французаў як больш авантурных і жарсных каханкаў. У Францыі такі пацалунак называецца «пацалункам каханкаў» (un baiser amoureux) або «пацалунак языком» (un baiser avec la langue).

Тэхніка

Рот — адна з асноўных эрагенных зонаў чалавека. Даказана, што адчуваньне дотыку языка да языка стымулюе выкід эндарфіну і зьмяншае ўзровень стрэсу. У часе францускага пацалунку адбываецца больш інтэнсіўны абмен сьлінай, чым пры звычайным пацалунку.

Адбываецца актывізацыя млечавых нэрваў, падстраўнікавай залозы і нэрвовых канчаткаў прамежжа, выклікаючы сэксуальную ўзрушанасьць.

Здароўе

Пры францускім пацалунку існуе ўмераная рызыка заражэньня папілёмавіруснай інфэкцыяй.

Пры наяўнасьці адкрытай раны існуе імавернасьць заражэньня ВІЧ.

Таксама пры наяўнасьці парэзаў ці ранаў і актыўным абмене сьлінай падчас пацалунку магчымае заражэньне гепатытам B, асабліва калі хворы чалавек мае вялікую канцэнтрацыю віруса.

Пры працяглым францускім пацалунку зрэдку магчымая перадача пранцаў, але для гэтага патрэбны кантакт з актыўнай высыпкай.

Цікавосткі

  • У 2001 року ўсталяваны рэкорд паводле найбольшай працягласьці францускага пацалунку: 30 гадзінаў, 59 хвілінаў і 21 сэкунду, прычым кожным з партнэраў за гэты час спаліў 7436 кілякалёрыяў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Францускі Пацалунак ЭтымалёгіяФранцускі Пацалунак ТэхнікаФранцускі Пацалунак ЗдароўеФранцускі Пацалунак ЦікавосткіФранцускі Пацалунак Глядзіце таксамаФранцускі Пацалунак КрыніцыФранцускі Пацалунак Вонкавыя спасылкіФранцускі ПацалунакПапярэднія ласкіПацалунакПлоцевы актЯзык

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БэртальдСымпсаныКайлян КёртысВіленскі Духаўскі манастырПамылкаСярэднебасьнійскі кантонКарльскірхэТэхналёгіяMozilla FirefoxЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраЭнтрапія (неадназначнасьць)ГіўВалеры МаракоўМэрая КэрыВіківэрсытэтПарнаграфія ў БеларусіРобін ЎільямзДавід Пісара120-я зэнітна-ракетная брыгадаФіксікіМарвін ХімэерСССРЛічэбнік.auКіляграмДубМарыё ЛемінаГімн БеларусіЛінкальншырРыгор СкаварадаТэракт у «Крокус Сіці Холе»Нью-МэксыкаЛідсПарыжУнівэрсальны каардынаваны часЦмокАлесь БяляцкіТаджыкістанX (сацыяльная сетка)Алесь ГарунЗолатаКубізм1200ГедзімінКапаніцаВікіпэдыяТанецГарэлкаВікіцытатнікТэнісХэрсонГенадзь ПашкоўСэвільля (футбольны клюб)Слуцкі збройны чынCreative CommonsБеларуская літаратураІнданэзіяПортуНацыянальны банк МалдовыІван ШамякінТаўэр🡆 More