Уладзімер Спасовіч

Уладзімер Данілавіч Спасо́віч (16 студзеня 1829 — 26 кастрычніка 1906) — беларуска-расейска-польскі юрыст, грамадзкі дзеяч, публіцыст, крытык.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Спасовіч.
Уладзімер Спасовіч
па-польску: Włodzimierz Spasowicz
Уладзімер Спасовіч
Дата нараджэньня 16 (28) студзеня 1829
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 (26) кастрычніка 1906 (77 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак журналіст, юрыст, гісторык літаратуры, адвакат, філёляг
Навуковая сфэра крымінальнае права[d] і адвакатура[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук[d]
Бацька Данііл Спасовіч

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Рэчыца Менскай губэрні ва зьмяшанай уніяцка-каталіцкай сям’і. Бацька Данііл быў доктарам мэдыцыны й хірургіі. Дзед Восіп Спасовіч быў уніяцкім сьвятаром. Маці Тэафілія Крэйц была каталічкай-нэафіткай. Сам Уладзімер, як і бацька, стаў уніятам (пасьля скасаваньня ўніі — праваслаўным), а яго сястра разам з маці былі каталічкамі.

Пачатковую адукацыю Уладзімер Спасовіч атрымаў у Менскай гімназіі. Пасьля заканчэньня юрыдычна­га факультэта Пецярбурскага ўнівэрсытэта (1849) у 1851 годзе абараніў на катэд­ры міжнароднага права магістарскую дысэртацыю. У 1857—1861 гадах быў прафэсарам крымінальнага права Пецярбург­скага ўнівэрсытэту. У знак пратэсту супраць жорсткай расправы над удзельнікамі студэнцкага руху пакінуў у 1861 працу ва унівэрсытэце й выкладаў крымінальнае права ў вучылне правазнаўства. За кнігу «Падручнік крымінальнага права» (1863) Спасовічу прысуджана навуковая ступень доктара пра­ва. У працах па тэорыі судова-крымінальных доказаў ён абагульніў і прааналізаваў дзеючыя крымінальнаправавыя нормы й першы выступіў з рэзкай крытыкай «Улажэньня аб пакараньнях крымінальных і папраўчых 1846 г.».

Лічыў, што пакараньне не павінна быць помстай і застрашваньнем, a выкарыстоўваецца дзяржавай з папераджальнай і выхаваўчай мэтамі. Выступаў супраць цялесных і асабліва жорсткіх пакараньняў, у тым ліку супраць сьмяротнай кары. Адну з прычын злачыннасьці бачыў у недасканаласьці дзяржаўных і грамадзкіх установаў, нізкай культуры народа. Спасовіч быў упэўнены, што заканадаўца павінен клапаціцца аб умацаваньні пачуцьця ўласнай годнасьці чалавека, аб павазе й цярплівасьці ў адносінах да чужых перакананьняў і поглядаў. Ідэі Спасовіча былі прызнаны небясьпечнымі, і па распараджэньні імпэратара Аляксандра ІI яго «Падручнік крымінальнага права» быў забаронены. Створаная «найвышэйшым загадам» Аляксандра ІІ спэцыяльная камісыя на чале з шэфам жандараў Даўгарукавым знайшла ў падручніку Спасовіча больш 30 «месцаў», у «якіх утрымліваюцца варожыя думкі», а таксама прызнала, што кніга зьмяшчае «варожыя тэорыі». Згодна з царскім указам, падручнік канфіскавалі, а Спасовіча звольнілі зь дзяржаўнай службы. Спасовіч падвергнуў крытыцы фармальную тэорыю доказаў і выказаў думку, што тэорыя доказаў зьяўляецца галоўнай у сыстэме судаводзтва й складае аснову ўсяго крымінальнага працэсу, самую істотную яго частку, якая абумоўлівае формы судаводзтва й канструкцыю су­довых органаў. Распрацаваў і абгрунтаваў уласную клясыфікацыю судовых доказаў. У сваіх навуковых дасьледаваньнях тэарэтычна даказаў неабходнасьць перагляду ўсёй сыстэмы судовага ладу й судаводзтва. Ён патрабаваў заканадаўчага замацаваньня й увядзеньня ў практыку судаводзтва прынцыпаў незалежнасьці суда ад адміністрацыі, нязьменнасьці судзьдзяў, заснаваньня інстытутаў адвакатуры й пракурорскага нагляду, увядзеньня спаборнага, вуснага й галоснага судаводзтва, роўнасьці перад законам з адменай усялякіх пера­ваг, у тым ліку перавагі мужчыны над жанчынай. Спасовіч лічыў неабходным увесьці выбарныя пасады судзьдзяў з вызначаным узроставым і маёмасным цэнзам. У навуковым артыкуле «Аб мове ў галіне судаводзтва» выказаў думку, што расейскія судовыя чыноўнікі павінны валодаць мовай таго народа, сярод якога працуюць. Быў ідэйным натхняльнікам судовай рэформы ў Расеі. Ён не прымаў непасрэднага ўдзелу ў яе правядзеньні, але большасьць яго прапаноў і навуковых распрацовак былі ўлічаны й леглі ў аснову Судовых ста­туту 1864 году.

У 1866 годзе ў сувязі з судовай рэформай перайшоў у адвакатуру й стаў адным зь першых у Расеі прысяжных павераных. Дзякуючы сваім прафэсыйным ведам, шырокай эрудыцыі й бліскучым здольнасьцям прамоўцы ён стаў адным зь лепшых расейскіх адвакатаў. Калегі назы­валі яго «каралём адвакатуры», «першым адвакатам Пецярбурга». Асабліва ахвотна ён выступаў абаронцам па палітычных справах. Апазыцыйна на­строены да самадзяржаўна-памешчыцкіх парадкаў у Расеі, ён прымаў удзел амаль ва ўсіх буйнейшых палітычных працэсах свайго часу (у справе нячаеўцаў, у «працэсе 193-х» і інш.). Як судовы прамоўца вызначаўся тонкім аналізам абставін справы й асобы абвінавачанага, майстэрскай распрацоўкай доказаў. Паводле зьместу сваіх судовых прамоў Спасовіч быў, як адзначаў А. Ф. Коні, ня толькі абаронцам, але й мысьліцелем, для якога прыватны выпадак служыў асновай для ўзьняцьця агульных пытаньняў і іх ацэнкі з пунк­ту гледжаньня палітыка, мараліста й публіцыста. У 1872 годзе Ўладзімір Спасовіч выкупіў 1600 дзесяцін зямлі ў графа Якубоўскага, які валодаў Калінаўкай і прылеглымі да яе тэрыторыямі. Зямлю ён здаваў у арэнду заводам па вытворчасьці цукру (Падольле з пачатку XІX стагодзьдзя лічылася «цукровым Данбасам» — О. З.). Спасовіч адбудаваў сядзібу ў вёсцы Лемешаўка (Каліноўскага раёну Віньніцкай вобласьці) (45 кілямэтраў ад Калінаўкі). Пасьля 1917 году ў сядзібе Спасовіча разьмяшчаліся: клюб, кінатэатар, Лемяшэўская васьмігадовая сярэдняя школа. Зараз тут разьмяшчаецца Лемяшэўскі мужчынскі манастыр. Уладзімір Спасовіч памёр 26 кастарычніка 1906 году ў Варшаве ад грыпу. Паколькі адвакат ня быў жанаты, усе свае грашовыя зьберажэньні ён пакінуў Акадэміі навук у Варшаве й фонду выхаванцаў Пецярбурскага рымска-каталіцкага таварыства.

Працы

  • Спасович В. Д. О правах нейтрального флага и нейтрального груза. — Санкт-Петербург, 1851.
  • Спасович В. Д. Об отношениях супругов по имуществу по древнему польскому праву. — Санкт-Петербург, 1857.
  • Спасович В. Д. О теории судебно-уголовных доказательств в связи с судоустройством и судопроизводством. — Санкт-Петербург, 1861.
  • Спасович В. Д. О праве литературной собственности. — Санкт-Петербург, 1861.
  • Спасович В. Д. Учебник уголовного права. — Санкт-Петербург, 1863.
  • Права авторские и контрафакция. — Санкт-Петербург: М. О. Вольф, 1865. — [2], 106 с.
  • Новейшая история Австрии // Вестник Европы. — 1866. — № 1. — С. 148—189
  • За много лет, 1859—1871: Статьи, отрывки, история, критика, полемика, судеб. речи и проч. — Санкт-Петербург: тип. Ф. Сущинского, 1872. — [4], II, II, 665 с — С. 312—345
  • Пятидесятилетие Петербургского университета // Вестник Европы. — Г. 5, 1870, т. 3, [май]. — Типография Ф. Сущинского, 1870. — 444 с, 1 л. карт.
  • Спасович В. Д. Дело о государственном преступлении, так называемом «Нечаевское»: Речь в защиту Алексея Кузнецова. — [Б. м.]: [б. и.], [1872].
  • Polityka samobójstwa: uwagi nad pisemkiem Polska i Rossya w 1872 przez b. Członka Rady Stanu Królestwa Polskiego, Drezno 1872. — Poznań: Księgarnia J. K. Żupańskiego, 1872 (Poznań: M. Marx). — 39, [1] s.
  • Спасович В. Д. Речь присяжного поверенного В. Д. Спасовича, произнесённая в защиту Д. Д. Шумахера в заседании Уголовного кассационного департамента 10 апреля по делу Московского коммерческого ссудного банка. — [Москва]: Унив. тип., 1877. — 29 с.
  • Замечания на проект особенной части Уголовного уложения / Гл. 26. Самовольное пользование чужим имуществом. Ст. 546 и 547 / Сост. чл. С.-Петерб. юрид. о-ва: В. Д. Спасовичем, С. А. Андреевским, Г. В. Гантовером [и др.]. — [Санкт-Петербург], [1887]. — 26 с.
  • История славянских литератур А. Н. Пыпина и В. Д. Спасовича. — Изд. 2-е. — Т. 1. — СПб, 1879.
  • Spasowicz Wł. Literacki i polityczny spadek po A. Wielopolskim. — Poznań: Księgarnia J. K. Żupańskiego, 1880. — 126 s.
  • История славянских литератур А. Н. Пыпина и В. Д. Спасовича. Изд. 2-е. — Т. 2. — СПб, 1881. — 726 с.
  • Spasowicz Wł. A. Wielopolski i polityczni jego spadkobiercy. — Poznań, 1881. — 100 s.
  • Spasowicz Wł. Studya nie z natury. — Wilno, 1881. — 279 s.
  • Жизнь и политика маркиза Велепольского: Эпизод из истории рус.-пол. конфликта и вопроса. — Санкт-Петербург: тип. М. Стасюлевича, 1882. — [2], II, 332, IV с.
  • Байрон и некоторые из его предшественников: Публичные лекции / В. Д. Спасович. — СПб.: Типография А. Тагов, 1885. — 157 с — (Библиотека европейских писателей и мыслителей / Издаваемая В. В. Чуйко. Вторая серия. 1885 г.; № 20)
  • Спасович В. Д. Об акционерных обществах. — [Тифлис], 1885. — 33 с.
  • Mickiewicz i Puszkin przed pomnikiem Piotra Wielkiego: dwa odczyty wygł. w Krakowie w dn. 14 i 15 marca 1886 roku. — Lwów: [s.n.], 1887 (Lwów: E. Winiarz). — 1887. — 52 s.
  • Спасович В. Д. Байронизм у Пушкина и Лермонтова: Из эпохи романтизма // Вестник Европы (1866—1918)|Вестник Европы. — 1888|1888. — № 3; 4.
  • Спасович В. Д. Новые направления в науке уголовного права / В. Д. Спасович. — М.: тип. товарищества И. Д. Сытина, 1898. — 139 с.
  • Спасович В. Д. Байронизм у Пушкина и Лермонтова / В. Д. Спасович; с прил. краткой биогр. лорда Байрона сост. Б. Степанцем. — Вильна: Изд. Сев.-Зап. книгоиздательства, 1911. — VIII, 89 с.
  • Спасович В. Д. Столетний юбилей лорда Байрона / Пер. с польского // Пантеон Литературы. — 1888. — № 2.
  • Черногория и законник Богишичаh // Вестник Европы. — 1889. — № 2.
  • O obecnym stanie ziemstwa w posiadających je guberniach cesarstwa rosyjskiego i o projektowanych w tém ziemstwie reformach. — Lwów. — 1889. — 42 s.
  • Konrad Wallenrod: odczyt Włodzimierza Spasowicza miany w dniu 10go września 1889 roku w Sali Ratuszowej we Lwowie. — Lwów. — 1889. — 39 s.
  • Спасович В. Д. Сочинения. Т2. — СПб, 1889.
  • Спасович В. Д. Сочинения. Т.3. — СПб, 1890.
  • Спасович В. Д. Сочинения. Т.4. — СПб, 1891.
  • Spasowicz Wł. Dzieje literatury polskiej / przekł. z ros.- Kraków- Warszawa, 1891.
  • Спасович В. Д. Две речи В. Д. Спасовича: 1. 17-го апр. 1891 г. в общем собрании присяжных поверенных Спб. судебного округа в день XXV-летия действия в нём судебных уставов; 2. 31-го мая 1891 г. на товарищеском обеде в день XXV-летия деятельности его самого, как присяжного поверенного. — Берлин, 1892. — 34 с.
  • Проект положения об авторских правах. — [Санкт-Петербург]: тип. и лит. В. А. Тиханова, ценз. 1894. — 8 с.
  • Spasowicz Wł. Schiller i Goethe w pamiętnem dziesięcioleciu ich przyjaźni : od połowy 1794 do początku 1805 r. — Petersburg. — 1894.
  • Спасович В. Д. Сочинения. Т.5. — СПб, 1895.
  • Новые направления в науке уголовного права. — Москва: тип. товарищества И. Д. Сытина, 1898. — 139 с — (Вопросы науки, искусства, литературы и жизни; № 17)
  • Spasowicz Wł. Mickiewicz i społeczeństwo rosyjskie // Kraj. — 1899. — № 9.
  • Wincenty Pol jako poeta. — Lwów: Księgarnia Polska, [1881] (Lwów: I. Związkowa Druk.). — 96 s.
  • Спасович В. Д. Срочный вопрос : (По поводу проекта введ. зем. учреждений в запад. губ.). — Санкт-Петербург. −1900. — 32 с.
  • Спасович В. Д. Вопросы, возбуждаемые новейшими проектами преобразований акционерного законодательства в России // Русское Экономическое Обозрение. — 1900. — № 3.
  • Спасович В. Д. О трудах Макса Гумилевича по польской истории. — Санкт-Петербург: тип. Акад. наук, 1901. — [2], 6 с.
  • Спасович В. Д. Семь судебных речей по политическим делам: (1877—1887). — Берлин, [1901]. — 273 с.
  • Спасович В. Д. Заметки о проекте земского управления для 13 неземских губерний. — Санкт-Петербург, 1902. — 73 с.
  • Спасович В. Д. История польской литературы на немецком языке берлинского профессора Александра Брикнера: [Рец.]. — Санкт-Петербург, 1902. — 16 с.
  • Спасович В. Д. Застольные речи (1873—1901) / под ред. Э. Л. Каспровича. — Лейпциг: типография Ф. А. Брокгауза, 1903. — 104 с.
  • Spasowicz W. W obronie własnej: odpowiedź panu Szymonowi Askenazemu / Wł. Spasowicz. — Petersburg: Drukarnia Trenke i Fusnot, 1903. — 29 s.
  • Семь судебных речей по политическим делам: (1877—1887). — Санкт-Петербург: В. Врублевский, 1908. — [8], 229 с.
  • Spasowicz W. Polityka samobójstwa, w: tenże, Pisma, t. IX, Warszawa, 1908. — S. 3—15.
  • Спасович В. Д. Байронизм у Пушкина и Лермонтова. С приложением краткой биографии лорда Байрона, составленной Богданом Степанцем. — Вильно, 1911. — 90 c.
  • Спасович В. Д. Сочинения. — 2-е изд. — Т. 1—10. — Санкт-Петербург, 1913.
  • Спасович В. Д. Дело Дмитриевой и Каструбо-Карицкого // Судебные речи известных русских юристов. Сборник. — М.: Госюриздат, 1956. — С. 556—563
  • Geschichte der slawischen Literaturen. 1er Bd. / Alexander Nikolajewitsch Pypin, Wladimir Danilowitsch Spasowitsch. — Bautzen. — 1982.
  • Избранные труды и речи / В. Д. Спасович; сост. И. В. Потапчук. — Тула: Автограф, 2000. — 496 с — (Юридическое наследие). — ISBN 5-89201-008-2
  • Спасович В. Д. О теории судебно-уголовных доказательств: В связи с судоустройством и судопроизводством. — М., 2001. — 93 с.
  • Спасович В. Д. Судебные речи. — М., 2010.
  • Spasowicz Wł. Liberalizm i narodowość: wybór pism / W. Spasowicz; wstępem opatrzył Dariusz Szpoper. — Kraków: Ósrodek Myśli Polit., 2010. — XXII, 349 s.
  • Spasowicz W. Władysław Syrokomla. Studium literackie. — Lwów, 2014.
  • Спасович В. Д. Права авторские и контрафакция: законодательство XIX века (до 1863 года): с приложением статьи «О фотографической собственности». — Изд. 2-е. — Москва, 2015. — 106 с.
  • С71 Избранные труды / В. Д. Спасович. — Минск : Редакция журнала «Промышленно-торговое право», 2015. — 320 с — (Наследие права).
  • Spasowicz Wł. Śmierć w rzece Kura i inne zagadki kryminalne : mowy obrończe z lat 1869—1878 / przełożyły Małgorzata Migdalska, Jolanta Skrunda. — Warszawa, 2016.

Пераклады

  • Orzelski Ś. Bezkrólewia ksiąg osmioro, czyli dzieje Polski od zgonu Zygmunta Augusta roku 1572 az do roku 1576. Т.1. — Petersburg, Nakł. B.M. Wolffa. — 1855 (перевод В. Спасовича).
  • Rudawski W. J. Historja polska od śmierci Władysława IV aż do pokoju oliwskiego, czyli dzieje panowania Jana Kazimierza od 1648 r./przeł. z łac., życiorysem i objaśnieniami uzup. Włodzimierz Spasowicz. T. 1-2. — Petersburg — Mohylew. — 1855.
  • Orzelski Ś. Bezkrólewia ksiąg osmioro, czyli dzieje Polski od zgonu Zygmunta Augusta roku 1572 az do roku 1576. Т.2. — Petersburg, Nakł. B.M. Wolffa. — 1856 (перевод В. Спасовича).
  • Orzelski Ś. Bezkrólewia ksiąg osmioro, czyli dzieje Polski od zgonu Zygmunta Augusta roku 1572 az do roku 1576. Т.2. — Petersburg, Nakł. B.M. Wolffa. — 1858 (перевод В. Спасовича).
  • Kto ma państwo morskie... : problemy morza w opinii dawnej Polski / wybór tekstów, wstęp i objaśnienia Edmunda Kotarskiego ; [teksty łac. tł.: Jan Dymitr Solikowski, Włodzimierz Spasowicz, Maria Gurbisz]. - Gdańsk.-1970.

Рэдагаваньне

  • Льюис Дж. Г. История философии от начала её в Греции до настоящих времён / под ред. В. Спасовича. — СПб.,1865—1867.
  • Богишич В. В. Общий имущественный законник для Княжества Черногорского : (По второму изд. 1898 г.) / Пер. М. П. Кусакова, под ред. В. Д. Спасовича. — Санкт-Петербург, 1901. — [2], 239 с.
  • Черногория. Законы и постановления. Общий имущественный законник для Княжества Черногорского / Пер. М. П. Кусакова под ред. В. Д. Спасовича. (По 2-му изд. 1898 г.). — Санкт-Петербург, 1901. 
  • Очередные вопросы в Царстве Польском: Этюды и исслед. / Под ред. В. Спасовича и Э. Пильца. — 2-е изд. — Т. 1. — Санкт-Петербург, 1902.
  • Potrzeby społeczne w Królestwie Polskiem : praca zbiorowa. — T. 1 / pod red. Włodz. Spasowicza, E. Piltza. — Kraków, 1902.

Літаратура

  • Спасо́віч Уладзімір Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 105. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Спасо́віч Уладзімір Данілавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 680. — 800 с — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Śmierć w rzece Kura i inne zagadki kryminalne. Mowy obrończe z lat 1869—1878. Małgorzata Migdalska, Jolanta Skrunda (przekład). Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 2016. ISBN 978-83-64822-62-9.
  • Maciej Jankowski: Być liberałem w czasie trudnym. Rzecz o Włodzimierzu Spasowiczu. Łódź: Ibidem, 1996. ISBN 83-902789-8-7.
  • Budowniczy złotego mostu. «Nowości Illustrowane». Nr 44, s. 23-24, 3 listopada 1906.
  • Sławęcka E. Włodzimierz Spasowicz jako krytyk literatury rosyjskiej. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969.
  • Kulczycka-Saloni J. Włodzimierz Spasowicz : zarys monograficzny. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1975.
  • Paszkowska M. Włodzimierz Spasowicz — Polak z Białorusi. Szkic do portretu // Wielokulturowość polskiego pogranicza. Ludzie-idee-prawo. — Białystok, 2003. — S. 375—379.
  • Jaszczuk А. Czy Włodzimierz Spasowicz był zdrajcą narodu? // Kwartalnik Historyczny, 1994. — № 2. — S. 11—25.
  • Бастрыкин А. И. Страничка истории. Владимир Данилович Спасович // Советская юстиция. — М., 1982. — 18. — С. 28—30.
  • Быков П. В. Д. Спасович // Всемирная иллюстрация : журнал. — 1891. — Т. 45, № 1170. — С. 431—432.
  • Винавер М. М. Речь о Спасовиче. — Санкт-Петербург: тип. тов. «Общественная польза», 1907. — 56 с.
  • Гучков С. М., при участии Мелиховой Л. С. СПАСО́ВИЧ Владимир Данилович // Русские писатели, 1800—1917 : Биографический словарь / гл. ред. Б. Ф. Егоров. — М. : Большая российская энциклопедия ; СПб. : Нестор-История, 2019. — Т. 6 : С—Ч. — С. 16—18. — 656 с — (Сер. биогр. словарей: Русские писатели. 11—20 вв.). — 1000 экз. — ISBN 5-85270-011-8. — ISBN 978-5-4469-1616-0 (т. 6).
  • Кони А. Ф. Отцы и дети судебной реформы. — СПб., 1914. — С. 229.
  • Родичев Ф. И. В. Д. Спасович // Право, 1901. — № 23.
  • Скрипилёв Е. А. В. Д. Спасович — «король русской адвокатуры» // Государство и право, 1995.— № 7.
  • Спасович, Владимир Данилович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  • Смолярчук В. И. В. Д. Спасович: учёный-юрист, литератор, судебный оратор // Советское государство и право, 1982. — № 10.
  • Троицкий Н. А. Корифеи российской адвокатуры. — М.: Центрполиграф, 2006. — 415 с — Тираж 3000 экз. — (Россия забытая и неизвестная). — С. 52—80. — ISBN 5-9524-2559-3.
  • Чубинский М. П. Памяти В. Д Спасовича // Вестник Европы, 1909. — № 1—2.
  • Шикман А. П. Деятели отечественной истории. Биографический справочник. — Москва, 1997.

Спасылкі

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Уладзімер Спасовіч БіяграфіяУладзімер Спасовіч ПрацыУладзімер Спасовіч ЛітаратураУладзімер Спасовіч СпасылкіУладзімер Спасовіч ЗаўвагіУладзімер Спасовіч КрыніцыУладзімер Спасовіч16 студзеня1829190626 кастрычнікаКрытыкПубліцыстЮрыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Microsoft OfficeПагоня (песьня)Манівід2000Кацярына Сныціна.vnНарвэгіяСлуцакМялеці Сматрыцкі.in1994Ян Чачот.azЭйгердПагоня1911.pmЧырвоны мухамор.ruМіжнародны фанэтычны альфабэтВілейка (імя)Кілямэтар.alМарат МаркаўАрабская мова2001.gh46.cs50UNIX2006Альгерд БахарэвічЦмокСакавік.smГалоўчыцы (Гомельская вобласьць).prТутэйшыя (выраз).jm.muІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)ВугляродАрвід (імя).ttУкраінаБеларуская моваДушаСабакаВалеры Маракоў.fi.cz.tc.gl.twКінбурнскі паўвостраў.cgГістарызмЭўропа.mwП.qa.bvЛанкашыр.hnТравень.cd.nlІнфарматыка1993Кандрат Крапіва.ug🡆 More