Уладзімер Пырачкін: беларускі кардыёляг

Уладзімер Міхайлавіч Пырачкін (нар.

1954, Лоша, Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі кардыёляг.

Уладзімер Пырачкін
Дата нараджэньня 19 красавіка 1954 (70 гадоў)
Месца нараджэньня Лоша, Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1977)
Занятак навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра кардыялёгія
Месца працы Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Вядомы як дасьледнік дыягностыкі магістральных артэрыяў
Навуковая ступень доктар навук (2003)
Узнагароды Выдатнік аховы здароўя Беларусі (2005)

Аўтар навуковых працаў пра ўльтрагукавую дыягностыку і лячэньне хваробаў сэрца і крывяносных судзінаў. Доктар мэдычных навук (2003), выдатнік аховы здароўя Беларусі (2005) і прафэсар (2009).

Жыцьцяпіс

У 1971 годзе скончыў Астравецкую сярэднюю школу і паступіў у Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны інстытут, які скончыў у 1977 годзе паводле спэцыяльнасьці «лекарская справа». У 1978—1985 гадох працаваў у 1-й гарадзкой клінічнай лякарні Горадні. У 1985—1991 гадох займаў пасаду загадніка аддзяленьня рэанімацыі Гарадзенскага абласнога кардыялягічнага дыспансэру. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

У 1991—1993 гадох выкладаў у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце на катэдры асноваў мэдычных ведаў спачатку старэйшым выкладнікам, а затым у якасьці дацэнта. У 1993 годзе перайшоў у Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт на лекавы факультэт, дзе працаўладкаваўся на катэдру факультэцкай тэрапіі. Спачатку працаваў асыстэнтам катэдры. У 1996 годзе заняў пасаду дацэнта, а ў 1997-м атрымаў адпаведную навуковую годнасьць. У 1999—2001 гадох праходзіў падрыхтоўку ў дактарантуры, пасьля якой у 2003 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю пра дыягностыку магістральных артэрыяў у хворых.

У 2001—2020 гадох быў загаднікам 1-й катэдры ўнутраных хваробаў, якая да 2003 году называлася катэдрай шпітальнай тэрапіі.

Сям'я

  • Жонка — Алена Ўладзімераўна Мірончык (нар. 1951). Рэўматалягіня. Кандыдатка мэдычных навук.
  • Сын — Аляксандар Пырачкін (нар. 1979). Кардыёляг. Кандыдат мэдычных навук.

Крыніцы

Tags:

БеларусьКардыялёгія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў ЧэхііМаскваКурапатыІсак НьютанСкірмантMemento moriІван ЧыгрынаўСтаніслаў ЯроцкіХалодная вайнаНатальля АрсеньневаРуген (імя)АбцугіБудынакМаксім ЛужанінУладзімер Пуцін1947MelbetГерэйкаВайшнорыяРаёны БеларусіЭлектронная поштаІгар ТурГімн ВялікабрытанііСлановыяТрокіПетрыкаўскі раёнАляксандар ВіхорКраязнаўчая газетаЛезьбіянстваЛетуваАсфальтНаступствы Чарнобыльскай катастрофыОй у лузі червона калинаДзед ТалашКонкурс песьні ЭўрабачаньнеБялкаў (Слубіцкі павет)ДзеяслоўПасадобльThe BeatlesСавілаДангельГаштольд (імя)Адам МіцкевічМы, беларусыЧарнобыльская катастрофаУладзімер ЗяленскіK (літара)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГімн БеларусіМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеАгінскіяМенскСусьветная служба Бі-Бі-СіСлуцкі збройны чын1945Саюзная дзяржава Беларусі і РасеіЭйсімонтТыльзытМісіс ДаўтфайрЛазэрШчучынГімн МагілёваПрыметнікВялікабрытаніяНародны АльбомСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіДотык пісі рукоюАсочнікіАлесь Клышка🡆 More