Уладзі́мер Елісе́евіч Лабано́к (3 ліпеня 1907, вёска Востраў, цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці — 4 лістапада 1984, Менск, БССР) — дзяржаўны і партыйны дзяяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падпольля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласьці ў Вялікую Айчынную вайну.
Уладзімер Елісеевіч Лабанок | |
в.а. Старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР | |
---|---|
27 сьнежня 1976 — 28 лютага 1977 | |
Папярэднік: | Фёдар Сурганаў |
Наступнік: | Іван Палякоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 3 ліпеня 1907, вёска Востраў, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: | 4 лістапада 1984, Менск, БССР |
Партыя: | КП(б)Б, КПСС |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | , мэдалі |
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1931), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1956).
Чалец КПСС з 1930 г. З 1931 працаваў аграномам, памочнікам наркома земляробства БССР, аграномам-эканамістам упаўнаважанага Наркамата саўгасаў СССР па БССР, з 1939 — дырэктарам Смальянскага сельскагаспадарчага тэхнікуму, з 1941 — першым сакратаром Лепельскага РК КП(б)Б.
У Вялікую Айчынную вайну — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падпольля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. У жніўні 1941 — чэрвені 1944 першы сакратар Лепельскага падпольнага РК КП(б), адначасова з сакавіка 1942 камандзір 68-га партызанскага атрада, са жніўня 1942 камісар Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава», зь ліпеня 1943 камандзір Лепельскай партызанскай брыгады. Увосень 1942 партызаны пад кіраўніцтвам У. Е. Лабанка вызвалілі ад гітлераўцаў раённы цэнтар Вушачы, які зрабіўся сталіцай партызанскага краю. У сьнежні 1943 У.Лабанок узначаліў апэратыўную групу ЦК КП(б)Б і БШПД па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.
3 1944 у апараце ЦК КПБ, старшыня Гомельскага і Полацкага аблвыканкамаў, першы сакратар Палескага і Віцебскага абкомаў КПБ. 3 1962 першы намесьнік старшыні Савета Міністраў БССР, міністар вытворчасьці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў БССР. 3 1974 намесьнік старшыні Прэзідыюму Вярхоўнага Савета БССР. Чалец Цэнтральнай рэвізійнай камісіі ЦК КПСС у 1961—1976, член ЦК КПБ з 1949, кандыдат у члены Бюро ЦК КПБ з 1962 і з 1976, член Бюро ЦК КПБ у 1966—1976 гг.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1946, БССР у 1951—1955 і з 1963. Намесьнік Старшыні Савета нацыянальнасьцей Вярхоўнага Савета СССР у 1968—1974.
Жыў у сталіцы Беларусі горадзе-герою Менску. Памёр 4 лістапада 1984. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.
За «ўмелае кіраўніцтва партызанскай брыгадай у тыле нямецкіх войск і праяўленыя пры гэтым мужнасьць і гераізм» Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 16 верасьня 1943 палкоўніку Лабанку Ўладзімеру Елісеевічу нададзена званьне Героя Савецкага Саюзу з уручэньнем ордэну Леніна і мядалі «Залатая Зорка» (№ 1717).
Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнамі Чырвонага Сьцяга, Суворава I ступені, Айчыннай вайны I ступені, 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, медалямі.
Яго імя носіць аграрна-тэхнічны каледж у Мар’інай Горцы, Лепельская СШ № 1, вуліцы ў Лепелі і Менску, Ушацкі музэй народнай славы (1999).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Уладзімер Лабанок, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.