Уладзімер Гарбачык (1939 Саратаў — 2 студзеня 2021, Віцебск) — беларускі прафэсар (2000).
Доктар тэхнічных навук па спэцыяльнасьці «Тэхналёгія і канструяваньне вырабаў са скуры»
Уладзімер Гарбачык | |
Дата нараджэньня | 15 верасьня 1939 або 1939 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 студзеня 2021 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Месца працы | |
Узнагароды |
Скончыў Маскоўскі тэхналягічны інстытут лёгкай прамысловасьці (МТІЛП) па спэцыяльнасьці тэхналёгія вырабаў са скуры ў 1962 годзе. У гэтым жа ўнівэрсытэце ў 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, а ў 1998 годзе — доктарскую дысэртацыю.
З 1962 году да 1964 году працаваў па разьмеркаваньні начальнікам зьмены Ленінградзкай абутковай фабрыкі №2 «Пралетарская Перамога». З 1969 году працаваў у Віцебскім тэхналягічным інстытуце лёгкай прамысловасьці (цяпер ВДТУ). У 2000 годзе Гарбачык стаў прафэсарам.
З 1989 году ён узначальваў катэдру «Канструяваньне і тэхналёгія вырабаў са скуры», а апошнім часам працаваў на пасадзе прафэсару катэдры «Канструяваньне і тэхналёгія адзеньня і абутку» ВДТУК, дзе чытаў дысцыпліны «Канструяваньне вырабаў са скуры», «Канструяваньне абутку», «Асновы канструктарска-тэхналягічнай падрыхтоўкі вытворчасьці».
Уладзімер Гарбачык зарэгістраваў мноства патэнтаў, узнагароджаны шэрагам урадавых узнагарод СССР і Беларусі. За заслугі ў галіне вышэйшай адукацыі ўзнагароджаны знакам Дзяржкамадукацыі СССР «За выдатныя посьпехі ў працы», нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі «Выдатнік адукацыі».
Памёр 2 студзеня 2021 году пасьля заражэньне каранавірусам.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Уладзімер Гарбачык, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.