Уладзіме́р Васі́льевіч Анічэ́нка (20 ліпеня 1924, вёска Янаўка Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці — 2 лютага 2001) — беларускі мовазнавец.
Доктар філялягічных навук (1970), прафэсар (1971), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1976).
У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Чэхаславакіі. У 1952 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, у 1970—1991 узначальваў катэдру Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Дасьледаваў гісторыю беларускай мовы і яе сувязі зь іншымі мовамі. Выдаў кнігі «Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі» (1969), «Марфалёгія ўсходне-славянскіх моваў» (1973), «Гістарычная лексікалёгія ўсходнеславянскіх моваў» (1978), «Мовы ўсходніх славян» (1989). Складальнік Беларускага казачнага эпасу. У працы «Слоўнік мовы Скарыны» паказаў мастацкае і жанрава-стылявое багацьце беларускай літаратуры пачатку XVI стагодзьдзя. Аўтар артыкулаў Беларускай энцыкляпэдыі, энцыкляпэдыі «Беларуская мова», Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі. Адзін з складальнікаў фальклёрнага зборніку Гомельшчыны.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Уладзімер Анічэнка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.