Талёнас: часовая валюта Летувы

Талёнасы, «вагноркі», летувіскія талёны — неафіцыйная назва «агульных талёнаў», часовых грошай, уведзеных у Летуве ў якасьці аплатнага сродку спачатку раўналежна, затым наўзамен савецкаму рублю пасьля абвяшчэньня ёю ў 1991 року незалежнасьці ад СССР.

Талёнас
Талёнас: часовая валюта Летувы
Краіна Летува
Код ISO-4217 LTT
Увядзеньне ва ўжытак 1991
Вывядзеньне з ужытку 1993
Папярэдняя валюта савецкі рубель
Замененая валютай летувіскі літ
Талёнас: часовая валюта Летувы Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Назву «вагноркі» (па-летувіску: vagnorkės) атрымалі паводле прозьвішча прэм’ер-міністра Летувы з 13 студзеня 1991 па 21 ліпеня 1992 року Гедымінаса Вагноруса. Яшчэ адна назва — «žvėriukai» (па-беларуску: зьвераняты).

Былі ўведзеныя ў абарот 5 жніўня 1991 і з 1 кастрычніка 1992 року абвешчаныя адзіным законным аплатным сродкам у Летувіскай Рэспубліцы. Такім чынам Летува выйшла з рублёвай зоны.

Выпуск 1991 року

На «вагнорках» разьмешчаныя выявы фаўны Летувы (выпуск 1991):

  • 1 — дзьве яшчаркі
  • 3 — шэрыя чаплі
  • 5 — сокал
  • 10 — куніцы-беладушкі
  • 25 — рысь
  • 50 — лось
  • 100 — зубар

Выпускаліся разьменныя часткі талёнаў — 0,10 і 0,50 талёнаў.

У паўторным выпуску быў дададзены надпіс пра пакараньне за падробку і ўведзеная яшчэ адна разьменная частка — 0,20 талёнаў.

Выпуск 1992 року

У 1992 годзе выпушчаныя талёны новага ўзору — меншага памеру і зь іншым малюнкам:

У пачатку 1993 былі выпушчаныя мадыфікацыі:

«Вагноркі» адрозьніваліся прымітыўнасьцю вырабу і нізкім узроўнем абароны ад падробак.

З увядзеньнем у зварот 25 чэрвеня 1993 літа «часовыя грошы» мяняліся ў суадносінах 100 : 1. Талёнасы знаходзіліся ў абароце да 20 ліпеня 1993.

Глядзіце таксама

Tags:

ЛетуваСССРСавецкі рубель

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СкладПарнаграфія ў сецівеЭнтрапія (неадназначнасьць)ЯтЖукоўскіДэйвід Лойд ДжорджРасейская мова ва ЎкраінеХвойнікіСамасейТанецКаскадныя табліцы стыляўТэрыторыяЗарыян Даленга-ХадакоўскіБеларуска-летувіская граніцаБіткойнСлоікСан-ФранцыскаМастаАдольф ГітлерУладзімер КараткевічНікола ТэслаГерб БеларусіПолк імя Кастуся КаліноўскагаГорадняГайла (імя)Драма (аповесьць)120-я зэнітна-ракетная брыгадаФутболВітаўтГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтТэракт у «Крокус Сіці Холе»Марвін ХімэерПаўлінка (п’еса)Савецкі партызанскі рух у БеларусіІмёны ліцьвінаўСьнярдвыПарыжa7l01Кацярына IIІнфлянтыЗебра (кінастудыя)МінэапалісРужанецУкраінаБайт.nzApple Inc.ПрыслоўеБэртальдБераПарнаграфіяЖанна д’АркЭйгінтІголкаваскурыя23 чэрвеняПалешукіПальмаКойданаўБлогБайструкВікіслоўнікПаўночная АмэрыкаАндрэй Мукавозчык543ГіпстэрыІсламМадонна (сьпявачка)🡆 More