Сьвятлана Нартава

Сьвятлана Іванаўна Нартава (нар.

4 верасьня 1932, Бабруйск 12 сьнежня 2008, Менск ) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сьвятлана Нартава
Дата нараджэньня 4 верасьня 1932 (91 год)
Месца нараджэньня Бабруйск
Дата сьмерці 12 сьнежня 2008
Месца сьмерці Менск
Адукацыя Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Месца вучобы
Занятак дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Месца працы
Плынь габэлен, мазаіка, вітраж, кераміка
Пад уплывам Гаўрылы Вашчанкі, Уладзімера Стальмашонка

Жыцьцяпіс

У 1960 г. закончыла Менскую мастацкую вучэльню й у 1966 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут . Вучылася ў Гаўрылы Вашчанкі, Уладзімера Стальмашонка. Выкладала ў Менскай мастацкай вучэльні (1961-1966). Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1970 г. Працавала ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: габэлен, мазаіка, кераміка, вітраж, кніжная графіка і інш.

Асноўныя творы: вітражы ў гатэлі ў Берасьці; мазаіка «Таямніцы акіяна» у басэйне «Вясёлка»; вітражы «Сувязь часу» для міжгародняй тэлефоннай станцыі; зграфіта ў кінатэатры «Электрон»; габэлен «Вечна жывым прысьвячаецца» у Палацы спорту вытворчага аб’яднаньня «Гарызонт» (усе ў Менску), міні-габэлены (аўтарская тэхніка з натуральнага шоўку) — «Месячнае сьвятло», «Жнівеньскае», «Роздум глыбіні», «Імгненьне цішыні», «Вясёлка сфэр», «Інтэрпрэтацыя жаху 1986 года», «Эстафэта» (усе ў сааўтарстве з А. Філімонавым). Ілюстравала кнігі Ларысы Геніюш, Ніны Мацяш, Марка Смагаровіча і інш. Жыла ў Менску.

Удзельніца мастацкіх выстаў з 1960. Працы знаходзяцца ў музэі сучаснага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага Саюзу Мастакоў.

Кнігапіс

  • Трызна Д. С. Беларускія дываны і габелены / рэдактар Мая Міхайлаўна Яніцкая. — Менск: Навука і тэхніка, 1981. — 126 с. — 2400 ас.
  • Сучасны габелен беларускіх мастакоў : Альбом / Аўтар уступнага артыкула Барыс Крэпак. — Менск: 1991. — 33 с.
  • Беларускі габелен = Белорусский гобелен = Tapestry in Belarus / укладальнік Людміла Пятруль ; аўтар уступнага артыкула Ларыса Фінкельштэйн; пераклад на беларускую мову Н. Г. Баранавай ; пераклад на англійскую мову А. В. Валасач. — Менск: Беларусь, 2015. — 317 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-01-1153-1

Крыніцы

Літаратура

  • Нартава Святлана Іванаўна. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 9500 ас. С. 43.
  • Родам з Бабруйска. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бабруйска. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. — 765 с. ISBN 5-339-00941-6. — С. 724.
  • Строгіна, С. Нартава Святлана Іванаўна. — Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў. — Менск: Белпринт, 2009. — С. 120—121. — 239 с. — 800 ас. — ISBN 978-985-459-139-1
  • Художники Советской Белоруссии. Союз художников БССР / редакционная коллегия: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Менск: Беларусь, 1976. — С. 249. — 400 с. — 18 000 ас.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьвятлана Нартава ЖыцьцяпісСьвятлана Нартава КнігапісСьвятлана Нартава КрыніцыСьвятлана Нартава ЛітаратураСьвятлана Нартава Вонкавыя спасылкіСьвятлана НартаваБабруйскМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.kp.mdПершая сусьветная вайнаПолацак.amЖамойцьЛютэранстваЯнка МаразовічВашынгтон (акруга Калюмбія)Перапіс насельніцтва.prУладзімер Ганчарык1836Патрыярх (царкоўны сан)Берасьце.na.eg.phЗемлятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)Linux47.re.chСтрасбург.axРАУСМэтафара.bvМіхал ФедароўскіПарнаграфія ў Францыі.ukГішпанская моваСмаленск1863Віктар Жыбуль.pl32Ігумен.vg.mqМіхал Вітушка1МінэтНікалё Мак’явэльліПалац Чапскіх1991Янаў191829 красавіка.mw.soРэжым ЛукашэнкіАляксандар ЛукашэнкаГалоўная старонкаQR-кодЧас Unix4ВоршаЛяндвароваПокуцьБеларуская мова.ug.pfВінцук Вячорка19132009ПрагаПрацэдурнае праграмаваньнеБраціслаўскі замакПольшча.veІнфарматыкаСьвятлана Зелянкоўская.jp🡆 More