Вітэнбэрг Сабор Усіх Сьвятых

Славутасьць
Сабор усіх сьвятых
Вітэнбэрг Сабор Усіх Сьвятых
Краіна Нямеччына
Месцазнаходжаньне Лютэрштат Вітэнбэрг
Каардынаты 51°51′59″ пн. ш. 12°38′17″ у. д. / 51.86639° пн. ш. 12.63806° у. д. / 51.86639; 12.63806 12°38′17″ у. д. / 51.86639° пн. ш. 12.63806° у. д. / 51.86639; 12.63806
Канфэсія Лютаранства
Эпархія Евангелічная царква ў Цэнтральнай Германіі[d] 
Архітэктурны стыль Готыка
Аўтар праекту Conrad Pflüger[d]
Будаўнік Конрад Пфлюгер
Заснавальнік Фрыдрых III Саксонскі
Дата заснаваньня 1490
Статус культурны помнік[d] і частка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d]
Сайт Афіцыйны сайт
Сабор усіх сьвятых на мапе Нямеччыны
Сабор усіх сьвятых
Сабор усіх сьвятых
Сабор усіх сьвятых
Вітэнбэрг Сабор Усіх Сьвятых Сабор усіх сьвятых на Вікісховішчы

Сабо́р усі́х сьвяты́х — лютаранскі храм у Лютэрштаце Вітэнбэрг, (Нямеччына). Паводле паданьня, да дзьвярэй менавіта гэтага сабору Мартын Лютэр прыбіў свае «95 тэзаў» 31 кастрычніка 1517, што стала пачаткам Пратэстанцкае Рэфармацыі.

Мінуўшчына

Праект пабудовы царквы быў распрацаваны Конрадам Пфлюгерам на замову курфюрста Саксоніі Фрыдрыха III. Царква пабудаваная ў 1490—1511 ў позьнегатычным стылі. Зьяўляецца часткаю ансамблю рэзыдэнцыі курфюрста, вядомае як Вітэнбэрскі замак.

Пасьля стварэньня ў 1502 року Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту сабор служыў унівэрсытэцкаю капліцаю і хутка стаў важным акадэмічным і рэлігійным цэнтрам. Студэнты атрымоўвалі тут свае доктарскія ступені, у саборы прамаўляў Філіп Мэлянхтон. Паўстала традыцыя пахаваньня ў храме акадэмікаў унівэрсытэту.

Тыльман Рэменшнайдэр, Якопа дэ Барбары і Альбрэхт Дурэр бралі ўдзел у пабудове замку, а пазьней і царквы.

Вітэнбэрг Сабор Усіх Сьвятых 
Інтэр’ер царквы

31 кастрычніка 1517 Мартын Лютэр прыбіў свае «95 тэзаў» да дзьвярэй храму, што запачаткавала магутны эўрапейскі рух, вядомы як Рэфармацыя.

Падчас Сямігадовае вайны ў 1760 царква была бамбаваная, усчаўся пажар, які зьнішчыў яе. Неўзабаве сабор бы перабудаваны, аднак многія каштоўныя рэліквіі (у тым ліку і дзьверы) былі страчаныя.

У 1858 на загад Фрыдрыха Вільгельма IV на месцы, дзе да пажару стаялі драўляныя дзьверы, былі пастаўленыя бронзавыя з выбітымі на іх 95 тэзамі на арыгінальнай лаціне. Вага дзьвярэй складае 1000 кг. 10 лістапада 1858, на 375-годзьдзе нараджэньня Лютэра, адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новых дзьвярэй.

Карціна над дзьвярыма выяўляе Лютэра зь левага боку зь нямецкай Бібліяй і Філіпі Мэлянхтона з правага боку з Аўгсбурскім вызнаньнем, галоўным сымбалем веры ў лютаранскай царкве, заснаванай гэтымі двума асобамі.

У 1883—1892 сабор усіх сьвятых быў адрэстаўраваны.

31 кастрычніка 1892, на 375-годзьдзе лютаравага ўчынку, адрамантаваная царква была адчыненая.

У 1983, на 500-рочча Мартына Лютэра, у храме былі ўсталяваныя 12 новых вокнаў.

Цяпер у царкве разьмяшчаецца таксама мескі архіў, музэй і гостэл.

Галерэя

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Вітэнбэрг Сабор Усіх Сьвятых  Сабор усіх сьвятых (Вітэнбэрг)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вітэнбэрг Сабор Усіх Сьвятых МінуўшчынаВітэнбэрг Сабор Усіх Сьвятых ГалерэяВітэнбэрг Сабор Усіх Сьвятых Крыніцы і заўвагіВітэнбэрг Сабор Усіх Сьвятых Вонкавыя спасылкіВітэнбэрг Сабор Усіх Сьвятых

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жаночая эякуляцыяГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняБеларускія летапісыВіктар МарціновічАўтарскае праваБелая РусьТэхасСымпсаныМікалай Казак (мастак)4 верасьняЗолатаШтучны інтэлектКаменкаМаргарэт ТэтчэрГеоргіеўская стужкаБеларуская міталёгіяБаварыяКастрычнік (кінатэатар, Менск)12 красавікаМайсейГайла (імя)ШчасьцеКома (імя)БайструкУпіцкі павет120-я зэнітна-ракетная брыгадаApple Inc.Язэп ВаронкаКеліхТаўкачБітва пад АўстэрліцамЛяндаСтарабеларуская моваМузыкаЛідаНясьвіжМадонна (сьпявачка)Падзелы Рэчы ПаспалітайГіўСтадыё АлімпікаМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсКойданаўMozilla FirefoxДрук4 чэрвеняКунілінгус1992МэдыяВікіГарбатаСямейства (біялёгія)ЮпітэрВасіль ЦяпінскіПарнаграфія ў ІталііБэртальдКрысталь БойдДэйвід ЎудардSAAB 90МагілёўЮсуф ЯзыджыМастацтваБеларуская (тарашкевіца)Унівэрсальны каардынаваны часЗэбраАлесь ГарунДзевятковая сыстэма зьлічэньняКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)ПіццаЁган Кройф🡆 More