Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь — палітычная партыя Беларусі.
Партыя безумоўна падтрымлівае і ўхваляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь | |
па-беларуску: Рэспубліканская партыя | |
Лідэр партыі | Уладзімер Белазор |
---|---|
Дата заснаваньня | 1994 |
Распушчаная | 8 жніўня 2023 года |
Штаб-кватэра | 220082, Менск, Прытыцкага, 34; тэл. 203-97-83, 224-90-37 |
Саюзьнікі і блёкі | Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў |
Колькасьць | больш 9000 |
Афіцыйны сайт | rprb.narod.ru |
Старшыня — Уладзімер Белазор. Белазор Уладзімер Якаўлевіч — намесьнік начальніка Ўпраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (сакратар Міжпарлямэнцкай камісіі) Кіравальны орган — Цэнтральнае праўленьне.
8 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю.
Адраджэньне і стварэньне моцнай, сувэрэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступеньню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забясьпячэньне высокага стандарта якасьці жыцьця чалавека; стварэньне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных мэханізмах і якая забясьпечвае рэальнае напаўненьне палітычнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліваньне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
Створаная 12 сакавіка 1992 году. Дата рэгістрацыі — 25 траўня 1994. Дата перарэгістрацыі — 30 верасьня 1999.
12 чэрвеня 2009 году Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне, у сувязі з тым што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасьць.
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.