1956 Рэкамэндацыя Юнэско Аб Міжнародных Прынцыпах, Прыдатных Да Археалягічных Раскопак

Рэкамэндацыя ЮНЭСКО аб міжнародных прынцыпах, прыдатных да археалягічных раскопак.

Прынятая ў 1956 годзе.

У рэкамэндацыі распрацавана прапанова па мерах, якія належыць прыняць кожнай дзяржаве для рэглямэнтацыі археалягічных раскопак на ўласнай тэрыторыі. Пад паняткам археалягічныя ракопкі ў дакумэнце разумеюцца «ўсе вышукі, скіраваныя на адкрыцьцё аб’ектаў археалягічнага характару, незалежна ад таго, ці прадугледжваюць гэтыя пошукі капаньне зямлі, сыстэматычную разьведку зямной паверхні, правядзеньне абсьледаваньня дна або падглебных слаёў ва ўнутраных ці тэрытарыяльных водах краін-удзельніц».

Прынцыпы

Дакумэнт прапаноўвае агульныя прынцыпы, якіх рэкамэндуе прытрымлівацца на нацыянальным узроўні:

  • стварэньне ахоўных органаў дзяржаўнага кіраваньня археалягічнымі ракопкамі,
  • фармаваньне цэнтральных і рэгіянальных калекцыяў,
  • адукацыя грамадзкасьці.

Правілы

Таксама прапануецца трымацца правілаў, якія рэгулююць:

  • працэс раскопак,
  • міжнароднае супрацоўніцтва,
  • разьмеркаваньне знаходак,
  • захаваньне археалягічных парэштак,
  • доступ да археалягічных мясьцінаў,
  • правы і абавязкі дасьледчыкаў,
  • дакумэнтаваньне ракопак.

Асобна ў дакумэнце разглядаецца праблема гандлю старажытнасьцямі і праблема барацьбы зь незаконнымі раскопкамі і нелегальным вывазам знаходак за мяжу. Для гэтага дзяржавам-удзельніцам прапануецца набор мер.

Літаратура

  • Гліннік, Вадзім. Ахова археалагічнай спадчыны: міжнародны і рэгіянальны узроўні. У:Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Несьцярчук, Л.М. Дзейнасць міжнароднай супольнасці па абароне помнікаў і цэнтраў гістарычных гарадоў. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 6: Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі: праблемыі шляхі іх вырашэньня.: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 28 лістапада 2002 г. Мн., 2003.

Tags:

1956АрхеалёгіяЮНЭСКО

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

wordpress297 да н. э.СядзібаЛявон ВашкоМаксім ТанкБеларуская моваМарат КазейПалестынцыУправа КДБ па Віцебскае вобласьціОўручХарватыяГрамадзтваАлтайІліядаУліковы запіс MicrosoftNokia 2600ПрыбытакТадэвуш КасьцюшкаСтанаІзраільМікола ПапекаУладзімер ЗяленскіfvrneЖалейка (зборнік)Канстытуцыя ССРБ 1919 годуБаўгарыяМураўёўкіMozilla FirefoxЛацінская моваСмаленскі паветМаскваСудаСьвятлана АлексіевічВіктар МарціновічАтлянтычны акіянЗьвязда (Менская вобласьць)Дотык пісі рукоюВасіль ІгнаценкаЕўняНяпоўныя сказыПарк цёмнага небаСяргей ДавідовічМастурбацыяДзень ПерамогіУшачыАўтарскае праваIKEAВусаў (вёска)Каханьне без пранікненьняРэклямаБісэксуальная парнаграфіяHromadske.TVРагнедаЧыгункаАгнешка Рамашэўская-ГузыПлоцевы актСаргутПрацаТумілаФабрыкацыя супраць труса РоджэраВільняФундацыя «Вікімэдыя»Марат МаркаўБлог2024ВалошкаНідэрляндыРасейская акупацыя Беларусі2011Новы замак (Горадня)🡆 More