Рэвалю́цыя на грані́це (або Студэ́нцкая рэвалюцыя на граніце) — кампанія шырокамаштабных акцый негвалтоўнага грамадзянскага непадпарадкаваньня, загадзя арганізаваная ўкраінскай моладзьдзю, пераважна студэнтамі.
Пратэсты працягваліся з 2 па 17 кастрычніка 1990 году ва УССР. Стрыжнем пратэставых падзеяў была студэнцкая галадоўка на плошчы Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Кіеве (цяперашні Майдан Незалежнасьці). Пратэсты завяршыліся падпісаньнем пастановы Вярхоўнай Рады УССР, якая гарантавала выкананьне патрабаваньняў пратэстоўцаў.
Студэнцкая рэвалюцыя на граніце | |||
Тагачасны плякат | |||
Дата | 2—17 красавіка 1990 | ||
---|---|---|---|
Месца | Украінская ССР | ||
Вынік |
| ||
Удзельнікі канфлікту | |||
| |||
Ключавыя асобы | |||
|
У 1985 року да ўлады ў СССР прыйшоў Міхаіл Гарбачоў, які пачаў рэформы, дзякуючы чаму дзяржава стала больш ляяльна і цярпліва ставіцца да сваіх ідэалягічных супернікаў. Таму актывізаваліся колішнія дысыдэнты і нацыянальна сьвядомая моладзь, пачалі зьяўляцца арганізацыі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Ва Ўкраінскай ССР найпапулярнейшымі зь іх былі Народны Рух Украіны, Украінскі Гэльсынскі камітэт, Украінскае студэнцкае таварыства, Студэнцкае брацтва, Суполка незалежнай украінскай моладзі ды іншыя.
Існыя эканамічныя праблемы: плянавая эканоміка, дэфіцыт тавараў штодзённага спажываньня — спараджалі нэгатыўныя настроі ў грамадзтве і крытычнае стаўленьне да існай улады. Нават перабудова і галоснасьць не маглі даць рады, насьпявала неабходнасьць рашучых дзеяў.
У 1990 року адбыліся першыя альтэрнатыўныя выбары ў Вярхоўны Савет УССР, на якіх большасьць утварылі камуністы, а дэмакраты сфармавалі „Народную Раду“ колькасьцю 126 мандатаў. Пасьля правядзеньня выбараў грамадзянская актыўнасьць заўважна зьменшылася, аднак моладзь лічыла, што траціна галасоў у парлямэнце — гэта яшчэ не перамога. Таму студэнты вырашылі актывізаваць уласныя дзеяньні.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рэвалюцыя на граніце, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.