Рыго́р Рама́навіч Акуле́віч (19 красавіка 1907, в. Вялікая Кракотка Слонімскага р-ну Гарадзенскай вобл. — 28 кастрычніка 1974) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст.
Рыгор Акулевіч | |
Род дзейнасьці | рэвалюцыянэр, публіцыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 красавіка 1907 |
Месца нараджэньня | в. Вялікая Кракотка Слонімскага р-ну Гарадзенскай вобл. |
Дата сьмерці | 28 кастрычніка 1974 (67 гадоў) |
Грамадзянства | Польшча (1920-1928) Канада (1928-1974) |
Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага раёну (цяпер Гарадзенская вобласьць). Адзін з арганізатараў гурткоў Беларускай сялянска-работніцкай Грамады і ТБШ, бібліятэкі імя Янкі Купалы на радзіме. Ратуючыся ад рэпрэсіяў з боку польскіх уладаў, выехаў у 1928 годзе ў Канаду. Удзельнічаў тут у беларускім руху, у выпуску газэты «Канадский гудок», дзе была беларуская старонка. Адзін са стваральнікаў Фэдэрацыі расейскіх канадцаў і яе друкаванага органа — газэты «Вестник». Аўтар кніг: «Расейцы ў Канадзе» («Рускія ў Канадзе», Таронта, 1952) і «50 год Беларускай рэспублікі» (Таронта, 1968).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рыгор Акулевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.