Гомель Расейска-Азіяцкі Банк

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Расейска-Азіяцкі банк
Расейска-Азіяцкі банк
Расейска-Азіяцкі банк
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′37″ пн. ш. 31°00′51″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01417° у. д. / 52.42694; 31.01417 31°00′51″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01417° у. д. / 52.42694; 31.01417
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Аўтар праекту Оскар Рудольфавіч Мунц[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Расейска-Азіяцкі банк на мапе Беларусі
Расейска-Азіяцкі банк
Расейска-Азіяцкі банк
Расейска-Азіяцкі банк
Гомель Расейска-Азіяцкі Банк Расейска-Азіяцкі банк на Вікісховішчы

Расейска-Азіяцкі банк — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на рагу гістарычных Прабойнай і Барона Нолькена вуліцаў. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Цяпер тут месьціцца Галоўная ўправа Нацыянальнага банку Беларусі ў Гомельскай вобласьці.

Гісторыя

У 1903 годзе ў Гомлі адкрылася камісіянэрства Паўночнага банку, пераўтворанае праз год у аддзел. 30 ліпеня 1910 году празь зьліцьцё Паўночнага і Расейска-Кітайскага банку ўтварыўся Расейскай-Азіяцкі банк. У 1910—1912 гадох дзеля яго збудавалі мураваны будынак паводле праекту архітэктара Оскара Мунца.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак. Скругленая кутняя частка вылучаецца цыліндрычнай вежай з купалам. Фасады падзяляюцца карнізным пасам на два ярусы, ніжні апрацоўваецца рустам. На роўніцы сьценаў — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды. На вежы, абапал круглага дахавага акна — алегарычныя выявы бога-заступніка гандлю Мэркурыя і жаночай фігуры ў антычным адзеньні.

Унутраны плян першага паверха анфілядны, другога — калідорны.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Tags:

Гомель Расейска-Азіяцкі Банк ГісторыяГомель Расейска-Азіяцкі Банк АрхітэктураГомель Расейска-Азіяцкі Банк ГалерэяГомель Расейска-Азіяцкі Банк ЗаўвагіГомель Расейска-Азіяцкі Банк КрыніцыГомель Расейска-Азіяцкі Банк ЛітаратураГомель Расейска-Азіяцкі Банк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Артур ВольскіПарнаграфія ў сецівеПак (спадарожнік Урана)ГаянаБеларуская мінуўшчына (часопіс)LinuxВялікае Княства ЛітоўскаеRSSЖалейка (зборнік)РасізмVolvo CarsЗямля пад белымі крыламіСьпіс гарадоў БеларусіЯн Чыквін27 красавікаДвукосьсеПлоцевы актУладзімер ДубоўкаРысМіжнародны стандартны кніжны нумарСалатная цыкорыя1923Кропка (знак прыпынку)ЗлучнікКарлес ПудждэмонАндрэй МукавозчыкЖанчына зьверхуЮры БеленькіАндрэй АлександровічВіктар МарціновічКастусь КаліноўскіГайдАлег ЯнкоўскіВалеры МаракоўУнівэрсальны каардынаваны часПагоняВерасеньКонрадБерасьцейская вобласьцьВоршаАнатоль СысВагінальны сэксАндрэй ДынькоЖанна Некрашэвіч-КароткаяАлесь КажадубВэб-дызайнЎГалёнЭякуляцыяРадаслаў АстроўскіЦеплавы рухавікСамасей24 красавікаКрэўскі замакСанскрыт1874РэстаранПольшчаГарадзенская вобласьцьІксвідэаАладкіПарыжКанадаБаўгарская моваПростыя сказыЗямляБудынак🡆 More