Рандо

Рандо́ (па-француску: rondeau, ад rond — кола) — адна з так званых цьвёрдых формаў лірычнай паэзіі.

Зьявілася ў Францыі ў XIV стагодзьдзі ў выніку разьвіцьця ідэі рандэля. Рандо мае шмат варыяцыяў, якія аб’ядноўвае шэраг характэрных рысаў: верш складаецца з 15 радкоў, сярод якіх двойчы паўтараецца так званы рэфрэн — пачатковыя словы першага радка, якія не абавязкова павінны рыфмавацца зь іншымі радкамі; астатнія радкі рыфмуюцца толькі на дзьве рыфмы. Напрыклад, рандо можа мець наступную схему: a-a-b-b-a a-b-b-R a-a-b-b-a-R, дзе R — рэфрэн.

Прыкладам рандо можа служыць верш Рыгора Крушыны:

    І сны, і мары — музы чары —
    Ствараюць казку дзіўных дзён.
    І думак цэлы легіён
    Снуецца ў сонечным абшары;
    Далёкі сьпеў ужо чуцён.
    Празрысты сьвеціцца вялён
    Празь цёплы подых лёгкай пары…
    Прыемны мне прыносяць плён
    І сны, і мары.
    Мне сьніцца дом і пышны клён,
    І ўжо няма ніводнай хмары.
    Адно цьвітуць, цьвітуць як лён
    І сны, і мары.

У беларускай літаратуры першым ўжыў форму рандо Максім Багдановіч.

Крыніцы

Tags:

14 стагодзьдзеРандэль (паэзія)Француская моваФранцыяЦьвёрдая форма

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1896Алаіза ПашкевічБліныКурыцаСтарыя ДарогіПокуцьКлеапатраЛеанід ГалубовічАбудКонрадКастрычнікЯн ЧэрскіДарога Р6 (Беларусь)Nokia 6500 classicТадзіяна КляшторнаяВялікі выбухПорнгабMozilla FirefoxЛіцьвіныАлег ЯнкоўскіВерасеньГайдЭўропаПратэстанцкая РэфармацыяСяброўстваКунілінгусАдольф ГітлерВіктар ШніпКастусь КаліноўскіВейшнорыяВулька Сіманавіцкая2005Вялікае Княства ЛітоўскаеGoogleВоршаБейка.slАвечкаСямейства (біялёгія)Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Лявон ВашкоМікола ГусоўскіHromadske.TVПрыродаРаскіданае гняздо (п’еса)КарольЁгаПесьня пра зубраЗянон Пазьняк1877БагоўкаМенская вобласьцьПарыжЛявон БаразнаЦеплавы рухавікКасілаўцыПлоцевы актСэксуальныя пазыцыіКніга прарока ДаніілаЧорны замак АльшанскіПуэрта-РыкаМікола МаляўкаСельская гаспадарка БеларусіПавал ДураўТранснацыянальная карпарацыяПаўзуныВікінавіны🡆 More