Рада Нацыянальнай Бясьпекі І Абароны Ўкраіны

Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) — каардынацыйны орган Украіны, створаны для вырашэньня пытаньняў народнай бясьпекі і абароны пры Прэзыдэнце Ўкраіны. У адпаведнасьці з артыкулам 107 Канстытуцыі Ўкраіны РНБА назірае і кіруе дзейнасьцю ўрадаў выканаўчай улады ў сьфэры народнай бясьпекі і абароны. Рашэньне РНБА ўводзіцца ў дзеяніне ўказамі Прэзыдэнта Ўкраіны. Паўнамоцтвы і абавязкі РНБА вызначаюцца законам.

Склад РНБА

Старшынём РНБА зьяўляецца Прэзыдэнт Украіны. Ён таксама фармуе асабовы склад РНБА. У склад РНБА па пасадзе ўваходзяць Прэм’ер-міністар Украіны, Міністар абароны Ўкраіны, Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны, Міністар унутраных спраў Украіны, Міністар замежных спраў Украіны. У пасяджэнанях РНБА Украіны можа прымаць удзел Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Раднікамі Рады народнай бясьпекі і абароны Ўкраіны могуць быць кіраўнікі іншых цэнтральных органаў выканаўчай улады.

Па стане на 10 ліпеня 2015 раднікамі РНБА зьяўляюцца:

  • Парашэнка Пятро Аляксеевіч — Прэзыдэнт Украіны, Старшыня Рады народнай бясьпекі і абароны Ўкраіны
  • Авакаў Арсені Барысавіч — Міністар унутраных спраў Украіны
  • Гвозьдзь Віктар Іванавіч — Старшыня Службы зьнешняй разьведкі Ўкраіны
  • Гонтарэва Валерыя Аляксееўна — Старшыня Нацыянальнага банка Ўкраіны (па пытаньнях банкаў)
  • Грыцак Васіль Сяргеевіч — Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны
  • Гройсман Уладзімер Барысавіч — Старшыня ўрада Ўкраіны
  • Клімкін Павал Анатоьевіч — Міністар замежных спраў Украіны
  • Ложкін Барыс Яўгеневіч — Кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Ўкраіны
  • Мужэнка Віктар Мікалаевіч — начальнік Генэральнага штаба — Галоўнакамандуючы Ўзброеных Сіл Украіны
  • Пятрэнка Павел Дзьмітрыевіч — Міністар юстыцыі Ўкраіны
  • Палтарак Сьцяпан Цімафэевіч — Міністар абароны Ўкраіны
  • Раманюк Яраслаў Міхайлавіч — Старшыня Вярхоўнага Суда Ўкраіны (па пытаньнях судовых)
  • Стэць Юры Валентынавіч — Міністар інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны
  • Турчынаў Аляксандар Валянцінавіч — Пісар Рады народнай бясьпекі і абароны Ўкраіны
  • Шокін — Генэральны пракурор Украіны (па патрэбе выклікаюць)
  • Яцанюк Арсень Пятровіч — колішні прэм’ер-міністар Украіны.

Правы й абавязкі РНБА

У адпаведнасьці з Законам Украіны «Аб Радзе народнай бясьпекі і абароны Украіны» функцыямі гэтага органа зьяўляюцца:

  • Унясеньне прапаноў Прэзыдэнту Ўкраіны адносна рэалізацыі асноў унутранай і зьнешняй палітыкі ў сьфэры нацыянальнай бясьпекі і абароны.
  • Каардынацыя і ажыцьцяўленьне кантролю за дзейнасьцю органаў выканаўчай улады ў сьфэры нацыянальнай бясьпекі і абароны ў мірны час.
  • Каардынацыя і ажыцьцяўленьне кантролю за дзейнасьцю органаў выканаўчай улады ў сьфэры нацыянальнай бяьпекі і абароны ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча і пры ўзьнікненьні крызісных сытуацыяў, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны.

Паўнамоцтвы

Згодна з правамі й абавязкамі, вызначаных вышэйпаказаным Законам, Рада народнай бясьпекі і абароны Ўкраіны:

  • распрацоўвае і разглядае на сваіх пасяджэньнях пытаньні, якія ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй і законамі Ўкраіны, Канцэпцыі (асноў дзяржаўнай палітыкі) нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны, Ваеннай дактрыны Ўкраіны ставяцца да сьфэры нацыянальнай бясьпекі і абароны, і падае прапановы Прэзыдэнту Ўкраіны згодна са сваімі вывадамі.
  • ажыцьцяўляе бягучы кантроль дзейнасьці органаў выканаўчай улады ў сьфэры нацыянальнай бясьпекі і абароны, падае Прэзыдэнту Ўкраіны адпаведныя высновы і прапановы;
  • прыцягвае да аналізу інфармацыю службовых асобаў і спэцыялістаў органаў выканаўчай улады, дзяржаўных устаноў, навуковых устаноў, прадпрыемстваў і арганізацыяў усіх формаў уласнасьці;
  • пачынае распрацоўку нарматыўных актаў і дакумэнтаў па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і абароны, абагульняе практыку іх прымяненьня і вынікі праверак іх выкананьня;
  • каардынуе і кантралюе перавядзеньне цэнтральных і мясцовых органаў выканаўчай улады, а таксама эканомікі краіны на работу ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча;
  • каардынуе і кантралюе дзейнасьць органаў мясцовага самакіраваньня ў межах прадастаўленых паўнамоцтваў пры ўвядзеньні ваеннага або надзвычайнага становішча;
  • каардынуе і кантралюе дзейнасьць органаў выканаўчай улады па супраціўленьню ад ўзброенай агрэсіі, арганізацыі абароны насельніцтва і забесьпячэньні яго жыцьцядзейнасьці, ахове жыцьця, здароўя, канстытуцыйных правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, падтрыманьню грамадзкага парадку ва ўмовах ваеннага і надзвычайнага становішча і пры ўзьнікненьні крызісных сытуацыяў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспэцы Ўкраіны.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Рада Нацыянальнай Бясьпекі І Абароны Ўкраіны Склад РНБАРада Нацыянальнай Бясьпекі І Абароны Ўкраіны Правы й абавязкі РНБАРада Нацыянальнай Бясьпекі І Абароны Ўкраіны ПаўнамоцтвыРада Нацыянальнай Бясьпекі І Абароны Ўкраіны Вонкавыя спасылкіРада Нацыянальнай Бясьпекі І Абароны Ўкраіны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГішпаніяРасейцыДрам-н-басКамуністычная партыя Савецкага СаюзуДзед ТалашМіхаіл Булгакаў25 сакавікаInstagramВорша (футбольны клюб)ЧанстаховаЧорны замак АльшанскіВялікае Княства ЛітоўскаеСаюзная рашучасьць-2022Каталіцкая ЦаркваЗямляКарона Польскага каралеўстваСакрамэнтСтавоцкі сельсаветТомская вобласьцьМалакроўеІвянецІндаэўрапейцыВера ХаружаяУладзімер ЗяленскіМігдалыМуамар КадафіФіліп II (кароль Гішпаніі)Панамскі каналСаудаўская АрабіяПаршавіцкі сельсаветМаёнтакГенэрал ад кавалерыіКанадаЮвэнтус ТурынІталіяРасейская ВікіпэдыяМацуа БасёЮлія Цімашэнка1758ЛапенеўцыВаршаваКаменяломнікакветныяАўганска-савецкая вайнаУйгурыГаналулу994СавігінСэрбская моваРэжым ЛукашэнкіМалякалёгіяВагонУправа КДБ па вайсковай контравыведцыНямеччынаАляксандар фон ГумбальтEBayТэўда (імя)Калі-югаАпавядальны сказГран-пры Саудаўскай АрабііГарацыё НэльсанХвояНікаляс ван ВэйкБранская вобласьцьЛеў XБарыс СавінкаўАвантуры майго жыцьцяСкладаньнеMcDonald’sАрмэніяАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыФэрмэнтыАнгельшчына8 сакавікаСтан (сацыяльная група)🡆 More