Пол Пот

Пол Пот (сапраўднае імя Салот Сар; 1925—1998) — кіраўнік Камбоджы, лідэр Чырвоных кгмэраў.

Стаяў на чале леваэкстрэмісцкага рэжыму Чырвоных кгмэраў, які праводзіў генацыд супраць свайго народу і за 3,5 году вынішчыў ад аднаго да трох мільёнаў чалавек, што складала 1/3 ад агульнага насельніцтва Камбоджы.

Пол Пот
Пол Пот
25 кастрычніка 1976 — 7 студзеня 1979
Папярэднік Нуон Чэа[d]
Наступнік Pen Sovan[d]
люты 1963 — 1981
Папярэднік Tou Samouth[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 траўня 1925(1925-05-19)[…] або 19 траўня 1928(1928-05-19)[…]
Памёр: 15 красавіка 1998(1998-04-15)
Партыя:
Сужэнец: Кхіеў Панары[d]
Бацька: Saloth Phem[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Герой КНДР Ордэн Дзяржаўнага сьцягу

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Салот Сар нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Прэксбаўв у сям’і заможнага селяніна. У ўзросьце дзевяці гадоў быў адпраўлены ў Пнампэнь да сваякоў. Пасьля пераезду колькі месяцаў праводзіць у якасьці прыслужніка ў будыйскім кляштары Ват Ботум Вадэй, дзе вывучае кгмэрскую мову і асновы будызму. У 1937 годзе Сар паступае ў каталіцкую пачатковую школу École Miche, дзе атрымлівае асновы клясычнай адукацыі. Пасьля яе заканчэньня ў 1942 Сар працягвае навучаньне ў Каледжы Нарадома Сіянука ў Кампангчаме. Спроба Сара ў 1948 годзе працягнуць адукацыю ў прэстыжным Ліцэі Сісавата скончылася няўдачай, ён ня здолеў здаць іспыты і быў вымушаны працягнуць навучаньне ў Тэхнічнай школе ў Пнампэні. У 1949 годзе Салот Сар атрымлівае ўрадавую стыпэндыю для атрыманьня вышэйшай адукацыі ў Францыі. Меркавалася, што ён працягне навучаньне ў прафэсійнай школе ў Ліможы або Тулёні.

Гады вучобы ў Францыі

Прыехаўшы ў Францыю, Сар выправіўся ў Парыж, дзе пачаў вывучаць радыёэлектроніку. Успамінаючы аб першым годзе свайго студэнцкага жыцьця, Сар адзначаў, што шмат працаваў і быў добрым студэнтам. Улетку 1950 году разам зь іншымі студэнтамі Сар адпраўляецца на працу ў Югаславію, дзе каля месяца працуе ў Заграбе. Пры канцы 1950 у Парыж прыязджае стары сябра Сара — Іэнг Сары. Іэнг Сары знаёміць Салот Сара з Кэнг Вансакам, патрыятычна наладжаным нацыяналістам, зь якім вучыўся ў Ліцэі Сісавата. Менавіта на кватэры Кенг Вансака пачынае працаваць марксысцкі гурток, ініцыятарамі стварэньня якога былі Іэнг Сары і Рат Самаён. Сярод абмяркоўваных у рамках гуртка працаў — «Нацыянальнае пытаньне» Джугашвілі (Сталіна), «Імпэрыялізм, як вышэйшая стадыя капіталізма» Ульянава (Леніна), «Капітал» Маркса.

У сярэдзіне 1952 Салот Сар пад псэўданімам Кгмэр Даом выступае з сваім першым палітычным творам — у адмысловым выпуску часопіса камбаджыйскіх студэнтаў «Khmer Nisut» выходзіць яго артыкул «Манархія або дэмакратыя?». Верагодна ў 1952 Салот Сар уступіў і ў Камуністычную партыю Францыі. Да гэтага часу Салот Сар страціў цікавасьць да навучаньня й быў адлічаны з унівэрсытэту. 15 сьнежня 1952 Салот Сар пакідае Францыю і вяртаецца на радзіму.

Вяртаньне ў Камбоджу

У студзені 1953 Салот Сар вярнуўся ў Камбоджу і пасяліўся ў Пнампэні ў свайго старэйшага брата Лот Суонга. Празь месяц ён распачаў спробы ўсталяваць кантакты з антыфранцускімі партызанскімі атрадамі, а пасьля пазнаёміўся зь мясцовым прадстаўніком Камуністычнай партыі Індакітая (КПІ) — Фам Ван Ба. Салот Сар зьвярнуўся да яго з просьбай прыняць яго ў КПІ на падставе свайго чалецтва ў Камуністычнай партыі Францыі. Фам Ван Ба зьвязаўся з Парыжам праз Ханой і ў жніўні 1953 году Салот Сар уступіў у КПІ, пачаў працаваць у аддзеле масавай прапаганды штабной ячэйкі, наведваць школу для партыйных кадраў. Настаўнікам Сара стаў Ту Самут. У 1954 Салот Сар займаецца падрыхтоўкай будучых выбараў.

Вярнуўшыся ў Камбоджу, заснаваў рух, вядомы пад назвай «чырвоныя кгмэры», які ў 1967 годзе пачаў партызанскую вайну супраць цэнтральнага ўрада. У 1975 годзе атрады Пол Пота захапілі сталіцу Камбоджы Пнампэнь. У краіне ўсталяваўся рэжым самага лютага тэрору супраць прадстаўнікоў вышэйшага кляса й інтэлігенцыі. У 1979 годзе Пол Пот быў зрынуты віетнамскімі войскамі.

Да 1998 году хаваўся ў джунглях у цяжкадаступных раёнах Камбоджы з рэшткамі аддзелаў «Чырвоных кгмэраў». Пры канцы жыцьця ўзяты пад варту па загадзе камандуючага войскамі чырвоных кгмэраў Та Мока. Памёр 15 красавіка 1998 году ад раку.

Паходжаньне псэўданіму

Салот Сар пачаў выкарыстоўваць псэўданім «Пол Пот» у 1976 годзе. Псэўданім «Пол» ён пачаў выкарыстоўваць яшчэ ў 1950-я гады. Псэўданім «Пол Пот» зьяўляецца скарачэньнем ад францускага «politique potentielle» — «патэнцыйная (магчымая) палітыка».

Крыніцы

Літаратура

  • B. Kiernan. How Pol Pot Came to Power: Colonialism, Nationalism, and Communism in Cambodia, 1930—1975. London, 1985.
  • B. Kiernan. The Pol Pot Regime: Race, Power, and Genocide in Cambodia under the Khmer Rouge, 1975—1979. New Haven, 1996.
  • David P. Chandler Brother Number One: A Political Biography of Pol Pot. Boulder, 1999.
  • Кампучия: от трагедии к возрождению. Москва, Издательство политической литературы, 1979. — 255 с.

Вонкавыя спасылкі

Пол Пот  Пол Потсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Пол Пот БіяграфіяПол Пот Паходжаньне псэўданімуПол Пот КрыніцыПол Пот ЛітаратураПол Пот Вонкавыя спасылкіПол ПотКамбоджа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.mkМэтабалізмТрэцяя Ўстаўная граматаБогАльтэрнатыўная парнаграфія.bv.pf2008.sz.eg1947Мантывіл1992.sd4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага67Тарас ПрахаськаКойданаўскі раён7C (мова праграмаваньня)ЧэлесНямеччына.trГубэрнатарМаркетынгВікізьвесткіБеларускае нацыянальнае адраджэньне.tz194929 сакавікаГерман (імя)19Карл V МудрыУладзімер ДубоўкаІгнат Дамейка40Блакітная валошка1926Палкоўнік.bu19931966Старалітва.bbКузьма Чорны1134ВатыканІндаэўрапейскія мовы.lvАкторы парнафільмаўДзед ТалашЛічэбнікУладзімер Караткевіч.md.lc.sb.mmПошукавая аптымізацыя.cc28 сакавіка1957Надвор’еОрдэн Зялезнага Рыцара.su2006Гісторыя ад заснаваньня горадуРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)1987ГрошыТайлянд.ci.kr🡆 More