Польская Вікіпэдыя (па-польску: Wikipedia polskojęzyczna) — разьдзел Вікіпэдыі на польскай мове.
На сёньняшні дзень зьмяшчае 1 612 327 артыкулаў.
Гэта 10-я паводле велічыні Вікіпэдыя ў сьвеце, другая найбуйнейшая Вікіпэдыя на славянскай мове. Гэта 9-ы разьдзел Вікіпэдыі, заснаваны 26 верасьня 2001 году. 16 верасьня 2005 году колькасьць артыкулаў у польскай Вікіпэдыі дасягнула 100 000, 21 сьнежня 2005 году — 150 000, 26 студзеня 2006 году — 200 000, 26 верасьня 2006 году — 300 000, 17 лютага 2007 году — 350 000, 14 траўня 2008 году — 500 000, 7 лістапада 2008 году — 550 000, 30 красавіка 2009 году — 600 000, 12 траўня 2010 году — 700 000, 24 верасьня 2013 — 1 000 000, 14 сьнежня 2021 — 1 500 000.
Колькасьць артыкулаў у польскай Вікіпэдыі значна павялічылася дзякуючы робатам. У ліпені 2005 году робат tsca.bot быў запраграмаваны для загрузкі статыстыкі з афіцыйных дзяржаўных старонак інфармацыі пра францускія, польскія і італьянскія муніцыпалітэты. За некалькі месяцаў робат загрузіў больш за 40 000 артыкулаў. Робаты загрузілі каля тысячы артыкулаў пра астэроіды.
У польскай Вікіпэдыі адбылася адна з найбольшых фальсыфікацыяў у Вікіпэдыі на сёньняшні дзень. 8 кастрычніка 2004 году быў створаны артыкул Генрык Батута, у якім была зьмешчана выдуманая біяграфія чалавека. Артыкул праіснаваў 15 месяцаў, пакуль ня быў уключаны ў сьпіс артыкулаў на выдаленьне.
Істотную ролю ў разьвіцьці Польскай Вікіпэдыі адыгрывае польскае аддзяленьне Вікімэдыі. Яно ладзіць конкурсы па напісаньні артыкулаў і загрузцы фатаграфій на Wiki Commons.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Польская Вікіпэдыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.